Падаў заяўку — агарод узаралi ў парадку чарговасцi
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З вёскi Мнюта Глыбоцкага раёна патэлефанавалi пакрыўджаныя заяўнiкi, маўляў, кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркi не дазваляе трактарыстам выкарыстоўваць тэхнiку для апрацоўкi ўласных агародаў. «Людзi адпрацавалi ўсю пасяўную, усю ўборачную кампанiю, як кажуць, ад цямна да цямна. Калi iм было займацца ўласнымi соткамi? А цяпер не даюць тэхнiку, хоць у калектыўным дагаворы такi пункт прапiсаны».Па просьбе рэдакцыi праверкай выкладзеных фактаў займалася першы намеснiк начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Глыбоцкага райвыканкама Алена Шалонька. Вось што яна паведамiла са спасылкай на словы намеснiка дырэктара фiлiяла «Мнюта» ААТ «Глыбоцкi малочнакансервавы камбiнат» Жанны Шынкевiч. — Так, у калектыўным дагаворы запiсана, што апрацоўка агародаў праводзiцца па цэнах, якiя фармiруюцца, зыходзячы з фактычнага ўзроўню выдаткаў. Калi ў гаспадарцы працуюць два члены сям’i, тады ўзараць адну сотку будзе каштаваць для iх 500 рублёў, калi адзiн чалавек — 1000 рублёў. Для непрацуючых у гэтай сельскагаспадарчай арганiзацыi дадзеная паслуга ацэнена ў 1,5 тысячы рублёў, — сказала Алена Усцiнаўна. Паводле яе далейшых слоў, у гаспадарцы прытрымлiваюцца наступнай сiстэмы запiсу на апрацоўку тэхнiкай агародаў вяскоўцаў. Любы жадаючы павiнен пакiнуць заяўку ў дыспетчарскай. Калi гэта работнiк фiлiяла, плата потым за паслугу з яго будзе ўзята аўтаматычна — з заробку. Непрацуючы тут павiнен прадставiць дакумент аб унесеных грошах. Усе жадаючыя абслугоўваюцца па чарзе. Напрыклад, зараз у спiсах, што знаходзяцца ў дыспетчарскай, пазначаны тры чалавекi. Яны запiсалiся адносна нядаўна i тэхнiка пакуль да iх не дайшла. Праўда, раней не былi ўзараныя агароды чатырох работнiкаў гаспадаркi — спецыялiста, вадзiцеля i двух будаўнiкоў. Але па аб’ектыўных прычынах: тэхнiка не змагла працаваць на пераўвiльготненай глебе. Магчыма, у блiжэйшы час, калi абставiны будуць спрыяць, гэты недахоп будзе выпраўлены, паколькi нiякiх iншых перашкод для выдзялення тэхнiкi няма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Мнюта Глыбоцкага раёна патэлефанавалi пакрыўджаныя заяўнiкi, маўляў, кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркi не дазваляе трактарыстам выкарыстоўваць т |
|