21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блаcлавiце, добрыя людзi, жанiха ў дарогу збiраць»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Народная энцыклапедыя

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 15, 16 лістапада.)

Вясельны картэж сёння

На жаль, у сучасных гарадскiх вяселлях традыцыi народнай культуры адносна вясельнага поезда амаль што не ўлiчваюцца. Звычайна, дружына маладога накiроўваецца да дому нявесты на неўпрыгожаных (а значыць, рытуальна не адзначаных, не ўключаных у складаны рытуальны кантэкст) машынах. I толькi пасля выкупу сяброўкi нявесты распачнуць працэдуру знешняга атрыбутавання вясельнага поезда з мэтай вылучэння канкрэтнага кола ўдзельнiкаў з агульнай масы прысутных.

Неабходна адзначыць, што характар сучаснага ўпрыгожвання вясельнага картэжу прыносiць часцей за ўсё неабгрунтаваныя навацыi. Напрыклад, захавалася традыцыя ўпрыгожваць машыны рознакаляровымi стужкамi, а iх каляровая гама пацярпела iстотныя змены. Калi раней пераважалi белы (у колер адзення нявесты, як сiмвал пераходу, перараджэння, абноўленага нараджэння ў прынцыпова новым статусе) i чырвоны (як сiмвал жыцця i працягу роду) колеры, то зараз перавага надаецца ружова-блакiтнай (!?) гаме абрадава акцэнтаваных колераў.

Неабходна звярнуць увагу яшчэ на адзiн аспект падрыхтоўкi вясельнага картэжу. Сёння iснуе даволi шмат розначытанняў у пытаннi неабходнай колькасцi машын у iм. Колькi iх павiнна быць — 5—7? Цi цотная колькасць — 4—6? Адказ на гэта пытанне неабходна шукаць у iснуючай структуры роду. Вяселле сiмвалiзавала стварэнне новай сям’i (а сям’я — гэта «сем-я»: бабуля-дзядуля, бацька-мацi i трое (!) дзяцей, менавiта трое, тая мiнiмальная колькасць нашчадкаў, якая гарантавала працяг i пашырэнне роду), а сведкамi гэтай урачыстасцi будуць прадстаўнiкi Роду жанiха i Роду нявесты. Акрамя таго, лiчбавая сiмволiка вясельных караваяў — «шышачкi-двайчаткi» i «шышачкi-трайчаткi», а таксама код планавання пола будучага дзiцяцi, сведчаць аб тым, што тройка была мужчынскiм пачаткам, а двойка — жаночым. Такiм чынам, атрымлiваецца, што ў аснове структуры вясельнага картэжу ляжыць наступная матэматычная мадэль: 1 машына для маладога (яна абавязкова павiнна быць белага колеру), 1 машына для маладой з яе дружынай, 3 машыны для гасцей з боку жанiха, 2 машыны для гасцей з боку нявесты. Як вынiк, новая сям’я будзе ехаць з прадстаўнiкамi сваiх радзiн да сёмага калена на сямi аўтамабiлях.

А вось ключавы апазнавальны знак вясельнага поезда вар’iруецца даволi шырока. Прыгожай i змястоўнай навацыяй з’яўляецца эбанiтавая падстаўка, на якой замацаваны два павялiчаныя ў памерах заручальныя пярсцёнкi. Выява васьмёркi лiтаральна на кожным кроку суправаджала найбольш значныя этапы вяселля: маладых вялi за стол, абвязаўшы iх рукi крыж-накрыж ручнiком; калi маладыя ўваходзiлi ў хату, то на парозе клалi замок, якi адначасова з’яўляўся i эратычным сiмвалам (дуга заходзiла ў чэрава корпусу замка), i менавiта сiмвалам «замыкання», аб’яднання маладых; на працягу вяселля жанiх i нявеста павiнны былi хадзiць толькi разам, рука за руку). Значыць, тыя два пярсцёнкi, якiя заходзiлi адно за другое, утваралi тую ж васьмёрку i здалёк абвяшчалi людзям характар той падзеi, якая адбываецца ў жыццi маладых.

Авангарднымi выглядаюць дзеяннi тых людзей, якiя ўпрыгожваюць капот першай машыны лебядзiнай парай (праводзячы паралель з iх прыроднай бязмежнай вернасцю). Гэта своеасблiвая пераемнасць з шырока распаўсюджанага ўпрыгожвання вясельнага каравая «парай галубоў», выпечаных са спецыяльна прыгатаванага цеста. Але «пара галубоў» звычайна перавязвалася мiж сабой чырвонай стужкай i атрымлiвалася тая самая васьмёрка — знак Бясконцасцi часу, яго вечнасцi i непарыўнасцi. У кантэксце вяселля гэта сiмвалiзавала саюз маладых, якiя звярнулiся адзiн да аднаго i глядзяць адзiн на аднаго. А якi жыццёвы шлях просяць у Творцы Сусвету для маладых тыя, хто садзiць на капот машыны гэтых птушак паралельна цi такiм чынам, што яны глядзяць у розныя бакi?

Сёння на вулiцах горада можна сустрэць вясельны картэж, дзе да вялiкага белага лiмузiна (!) на вяроўцы прымацаваны добры дзесятак пустых пiўных шклянак: адганяць нячыстую сiлу. Вельмi лагiчная i зразумелая тая сiтуацыя, калi званочкi, размешчаныя пад дугой першага (!) каня, расчышчалi (!) шлях маладым, але ад чаго маглi перасцерагчы пустыя (!) шклянкi ззаду, калi вясельны картэж ужо наехаў на тое месца, дзе было зроблена чараўнiцтва!

I ўжо зусiм не вытрымлiвае анiякай крытыкi сучасны варыянт упрыгожвання машыны маладых «нежывой» лялькай, больш таго — i раней маглi папрасiць нявесту спавiць гэтую ляльку. Класiчны прынцып мадэлявання рытуальных паводзiнаў «падобнае выклiкае падобнае» прадказваў даволi непажаданыя вынiкi падобных гульняў: дзiцячую смяротнасць у гэтай сям’i цi ў асяродку блiжэйшых сваякоў.

Прадбачым тое, што, прачытаўшы гэтыя словы, хтосьцi кiне: «Мiстыка, вiртуальная рэальнасць». Магчыма i так. Наша бяда ў тым, што ўсю гiсторыка-культурную спадчыну продкаў мы ўспрымаем як з’яву, перш за ўсё, мастацкую, эстэтычную, арыентаваную на тое, каб пазабаўляць нас. Аднак гэты бок абрадавай практыкi не займаў у разуменнi нашых продкаў галоўнага становiшча. Аснову кожнага рытуалу складаў сакральна-магiчны пачатак. Кожнае абрадавае дзеянне было своеасаблiвым дыялогам з Космасам, з Вечнасцю, з Абсалютным розумам, а гэта, канешне ж, выводзiла яго на зусiм iншы ўзровень разумення i прынцыпова iншыя адносiны да яго з боку ўсiх удзельнiкаў. Таму зноў i зноў мы кажам пра залатыя правiлы народнай культуры:

 У традыцыях беларускай культуры вясельны картэж неабходна ўпрыгожваць стужкамi, шарамi i г.д. белага i чырвонага колераў. Прычым, пераважаць павiнен чырвоны колер.

 На першую машыну неабходна прымацаваць званочкi — абярэг на дарогу i «заручальныя пярсцёнкi» — сiмвалы замужжа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, у сучасных гарадскiх вяселлях традыцыi народнай культуры адносна вясельнага поезда амаль што не ўлiчваюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика