«Сямейныя» кiлеры
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Сёлета ў Беларусi было ўзбуджана 3 крымiнальныя справы, звязаныя з заказнымi забойствамi.
Пра гэта, адказваючы на пытанне «Звязды», паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Кiраўнiк МУС падкрэслiў, што ўсе тры злачынствы былi спынены на стадыi падрыхтоўкi i ажыццявiць «крывавыя планы» арганiзатарам забойстваў не ўдалося. Мiнiстр Навумаў адзначыў, што ўсе факты падрыхтоўкi заказных забойстваў маюць пад сабою «сямейную глебу», калi блiзкiя людзi не маглi цывiлiзавана падзялiць маёмасць i звярнулiся да паслуг кiлераў. Паводле слоў Уладзiмiра Навумава, крывавых бандыцкiх «разборак» за перадзел сфер эканомiкi ў Беларусi зараз не назiраецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Беларусi было ўзбуджана 3 крымiнальныя справы, звязаныя з заказнымi забойствамi |
|