Экспарт харчавання перавысiў $100 млн
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Перапрацоўчыя прадпрыемствы Мiнскай вобласцi пастаўляюць мяса-малочную прадукцыю ў шэраг краiн, сярод якiх Канада, ЗША, Карэя, Польшча, Германiя, Францыя. Агульны аб’ём экспарту сёлета за студзень—верасень перавысiў 100 мiльёнаў долараў, што на 34,4 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» дырэктар Мiнаблмясамалгандлю Кацярына Пратасевiч, асноўным знешнегандлёвым партнёрам прадпрыемстваў цэнтральнага рэгiёна застаецца Расiя. Прадукцыя пастаўляецца ў шэраг рэгiёнаў РФ, значная частка (28,6 працэнта) — у Маскву. У таварнай наменклатуры экспарту важкая частка прыпадае на сыры, масла i сухое абястлушчанае малако. У блiжэйшых планах — стварэнне гандлёвай сеткi ў расiйскiх рэгiёнах, а таксама выхад на казахскi рынак. Дарэчы, як адзначыла Кацярына Пратасевiч, «усходнi вектар» — надзвычай выгадны накiрунак дзейнасцi, паколькi беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная па якасцi i кошту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перапрацоўчыя прадпрыемствы Мiнскай вобласцi пастаўляюць мяса-малочную прадукцыю ў шэраг краiн, сярод якiх Канада, ЗША, Карэя, Польшча, Германiя, Фран
|
|