Даражэюць паездкi ў прыгарадных, мiжгароднiх аўтобусах i цягнiках
Згодна з пастановай Мiнiстэрства эканомiкi, з 25 лiстапада ў Беларусi павышаюцца тарыфы на перавозкi пасажыраў чыгуначным транспартам прыгарадных i мясцовых зносiнаў, а таксама на перавозкi пасажыраў i правоз багажу аўтобусамi рэгулярных маршрутаў мiжгароднiх i прыгарадных зносiнаў.
Як паведамiлi нашай газеце ў прэс-службе мiнiстэрства, новы кошт праезду адной зоны на цягнiках прыгарадных зносiнаў складзе 440 рублёў (рост на 22,2 працэнта), а кошт праезду ў цягнiках мясцовых зносiнаў узрасце на 16 працэнтаў. Гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр праезду пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў мiжгароднiх зносiнаў складаюць: на звычайных маршрутах — у аўтобусах агульнага тыпу 80,0 рублёў, у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi крэсламi — 83,2 рубля. На хуткасных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 104,0 рубля, у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi крэсламi — 108,2 рубля. На дадатковых рэйсах: у аўтобусах агульнага тыпу — 108,0 рубля, у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi крэсламi — 112,4 рубля. На экспрэсных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 120,0 рубля, з мяккiмi адкiднымi крэсламi — 124,8 рубля. Як патлумачылi нам у Мiнэканомiкi, юрыдычным асобам усiх формаў уласнасцi, а таксама iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя займаюцца перавозкай пасажыраў аўтамабiльным транспартам мiжгароднiх зносiнаў на тэрыторыi Беларусi, прадастаўляецца права, з улiкам кан’юнктуры рынку, прымяняць i больш нiзкiя тарыфы. Гранiчны максiмальны ўзровень тарыфаў на звычайных рэгулярных маршрутах прыгарадных зносiнаў у аўтобусах агульнага тыпу складае 80 рублёў за адзiн кiламетр праезду, а ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi крэсламi — 83,2 рубля. Апошняе слова — за Мiнгарвыканкамам i аблвыканкамамi, якiя на падставе гэтых лiчбаў зацвярджаюць свае тарыфы. Гранiчны максiмальны ўзровень тарыфаў за адзiн кiламетр праезду на хуткасных, экспрэсных рэгулярных маршрутах i дадатковых рэйсах у аўтобусах прыгарадных зносiнаў разлiчваецца, зыходзячы з тарыфаў на звычайных рэгулярных маршрутах, з прымяненнем да iх надбавак у памеры не больш за 30, 50 i 35 працэнтаў адпаведна. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з пастановай Мiнiстэрства эканомiкi, з 25 лiстапада ў Беларусi павышаюцца тарыфы на перавозкi пасажыраў чыгуначным транспартам прыгарадных i мя
|
|