Аплата бальнiчнага пасля звальненняУ кастрычнiку закончыўся тэрмiн дзеяння заключанага са мной кантракта, i ў сувязi з гэтым я папрасiла аб звальненнi, паколькi хацела змянiць работу. Яшчэ да ўладкавання на новую работу, праз два тыднi пасля звальнення, я захварэла i трапiла ў бальнiцу. Мая знаёмая сказала, што мне могуць аплацiць бальнiчны лiст, нягледзячы на тое, што я не працую. Цi так гэта? Iрына, г. Мiнск Згодна з пунктам 2 названага Палажэння, дапамогамi забяспечваюцца грамадзяне, на якiх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, гэта значыць, якiмi або за якiх плацяцца страхавыя ўзносы. Непрацуючым асобам дапамогi не назначаюцца. Аднак у парадку выключэння з гэтага правiла пунктам 8 Палажэння ўстаноўлена, што асобам, у якiх часовая непрацаздольнасць у сувязi з захворваннем або траўмай, якая доўжылалася больш за 30 каляндарных дзён, настала на працягу 30 каляндарных дзён пасля спынення працоўнага дагавора па ўважлiвых прычынах, дапамогi назначаюцца камiсiяй тэрытарыяльнага органа Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i выплачваюцца па былому месцы работы. Указаным асобам дапамогi не назначаюцца на перыяд выплаты выхадной дапамогi пры звальненнi. Пры вырашэннi пытання аб назначэннi дапамогi пасля спынення працоўнага дагавора ўсе падставы звальнення работнiка лiчацца ўважлiвымi, акрамя тых, якiя ўстаноўлены пунктамi 4, 5, 7—9 артыкула 42 i артыкулам 47 Працоўнага кодэкса РБ (сiстэматычнае невыкананне без уважлiвых прычын працоўных абавязкаў, прагул, з’яўленне на рабоце ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксiчнага ап’янення, здзяйсненне па месцы работы крадзяжу маёмасцi наймальнiка i да т.п.). Падставай для разгляду пытання аб назначэннi дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў камiсii тэрытарыяльнага органа Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, як правiла, служыць хадайнiцтва адмiнiстрацыi па апошняму месцы работы з прыкладаннем заявы работнiка аб назначэннi дапамогi, лiстка непрацаздольнасцi i iншых неабходных дакументаў. Камiсiя ў кожным канкрэтным выпадку прымае ўзважанае рашэнне, улiчваючы адносiны работнiка да былой работы, склад сям’i i яе матэрыяльнае становiшча i iншыя абставiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычнiку закончыўся тэрмiн дзеяння заключанага са мной кантракта, i ў сувязi з гэтым я папрасiла аб звальненнi, паколькi хацела змянiць работу. Я
|
|