Сядзелкi — ва ўсіх рэгiёнах
Сяргей ГРЫБ
Да канца 2010 года ва ўсiх адмiнiстрацыйных раёнах Беларусi будуць працаваць службы сядзелак.
Як паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Сяргеева, у першую чаргу паслугамi новай службы змогуць карыстацца сем’i, якiя маюць у сваiм саставе ляжачых хворых. Так, у якасцi асноўных абавязкаў сядзелак вызначаны сталае дзённае назiранне за чалавекам, што страцiў магчымасцi да самаабслугоўвання, прыгатаванне ежы, кармленне, замена бялiзны, дапамога ў мыццi i правядзеннi iншых санiтарна-гiгiенiчных працэдур. Пры гэтым ужо распрацаваны праграмы прафесiйнай падрыхтоўкi сядзелак, якая, у прыватнасцi, будзе праводзiцца на базе Рэспублiканскага iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны з 2007 года. Як заўважыла Валянцiна Сяргеева, паколькi ў асноўным сiстэма сядзелак прызначана для сем’яў з працаздольнымi членамi, то, як правiла, гэтая паслуга будзе платнай. Дарэчы, ужо зараз сядзелкi працуюць у 14 раёнах, дзе выкарыстоўваюцца тыя ж пагадзiнныя расцэнкi, што зацверджаны аблвыканкамамi для сацыяльнага абслугоўвання на даму. Аднак, на думку Вялянцiны Сяргеевай, надалей тарыфы на паслугi павiнны стаць адзiнымi для ўсёй краiны i, што верагодна, — вызначацца ў залежнасцi ад даходу сем’яў. Пры гэтым ужо зараз работа сацыяльных сядзелак каштуе значна нiжэй, чым па прыватных прапановах. Да прыкладу, дзень догляду прыватнай сядзелкi ў сталiцы сёння абыходзiцца ў суму ад 10 долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца 2010 года ва ўсiх адмiнiстрацыйных раёнах Беларусi будуць працаваць службы сядзелак
|
|