21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узмацняецца жорсткасць мераў па вяртанню нядбайнымi бацькамi выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 24 лiстапада выдаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Дакумент вызначае дакладную i аператыўную сiстэму адабрання дзяцей у тых бацькоў, якiя ўхiляюцца ад выхавання i ўтрымання дзяцей. Дэкрэт устанаўлiвае дадатковыя жорсткiя меры, што забяспечваюць магчымасць спагнання з такiх бацькоў расходаў дзяржавы на ўтрыманне iх дзяцей, i накiраваны на прафiлактыку дрэннага сацыяльнага становiшча сем’яў.

У Дэкрэце закладзены наступны механiзм.

Калi будзе ўстаноўлена, што бацькi вядуць амаральны лад жыцця, якi аказвае шкоднае ўздзеянне на дзяцей, з’яўляюцца хранiчнымi алкаголiкамi або наркаманамi або iншым чынам не выконваюць бацькоўскiх абавязкаў, дзецi змяшчаюцца на дзяржаўнае забеспячэнне. Такое рашэнне прымаецца камiсiяй па справах непаўналетнiх у трохдзённы тэрмiн з дня атрымання паведамлення аб неабходнасцi змяшчэння дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне. Пра гэта паведамляецца пракурору. Адабранне дзiцяцi ажыццяўляецца камiсiяй, якая фармiруецца камiсiяй па справах непаўналетнiх.

Такiм чынам, прадугледжваецца пазасудовы парадак гэтай працэдуры.

Кiраўнiк выканкама (мясцовай адмiнiстрацыi) зацвярджае план абароны правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi, у якiм вызначаецца комплекс мерапрыемстваў па абароне дзiцяцi i аднаўленню сям’i.

Iск у суд аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў будуць прад’яўляць, галоўным чынам, упраўленне (аддзел) адукацыi па месцы жыхарства дзiцяцi або ўстанова, у якой знаходзiцца дзiця.

З часу адабрання дзiцяцi непрацуючыя бацькi бяруцца органамi ўнутраных спраў на ўлiк для прафiлактычнага назiрання i падлягаюць абавязковай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi.

Вяртанне нядбайнымi бацькамi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, пачынаецца з дня змяшчэння дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне i спыняецца пасля iх поўнага пагашэння. За непаўналетнiх бацькоў гэтыя расходы вяртаюцца iх бацькамi (усынавiцелямi), а пры iх адсутнасцi або няпоўным пагашэннi — самiмi непаўналетнiмi бацькамi пасля дасягнення iмi паўналецця.

Пры гэтым працуючыя бацькi ў трохдзённы тэрмiн пасля змяшчэння дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне павiнны добраахвотна падаць заяву па месцы працы аб вяртаннi расходаў i штомесячна iх кампенсаваць. У выпадку ўхiлення ад вяртання расходаў iх спагнанне будзе ажыццяўляцца на падставе выканаўчага надпiсу натарыуса.

Калi заработная плата i прыроўненыя да яе даходы аднаго з бацькоў не дазваляюць яму на працягу 6 месяцаў выканаць патрабаванне аб поўным вяртаннi расходаў па ўтрыманню дзяцей, яго працаўладкоўваюць згодна з пастановай суда.

Калi адзiн з бацькоў не працуе, то яго працаўладкоўваюць згодна з рашэннем суда. Гэта датычыцца i асоб, якiя знаходзiлiся ў ЛПП i папраўчых установах i не забяспечылi поўнае вяртанне расходаў на ўтрыманне сваiх дзяцей.

Судовая пастанова аб працаўладкаваннi нядбайнага аднаго з бацькоў на працягу трох працоўных дзён пасля яго вынясення накiроўваецца ў органы ўнутраных спраў i органы дзяржаўнай службы занятасцi па месцы пастаяннага жыхарства аднаго з бацькоў, а ў выпадку, калi яго месца пастаяннага жыхарства невядома, — па месцы знаходжання суда для падбору арганiзацыi ў мэтах яго працаўладкавання. Гэта пастанова падлягае неадкладнаму выкананню.

Адзiн з бацькоў можа быць працаўладкаваны, незалежна ад яго жадання, у адну або некалькi арганiзацый з тым, каб заработнай платы хапала на поўнае вяртанне расходаў.

Дэкрэтам вызначаны жорсткiя тэрмiны для яўкi бацькоў на працу па накiраванню органа дзяржаўнай службы занятасцi (не пазней за дзень, якi iдзе за днём атрымання накiравання на працу), замацаваны кантроль за штодзённай яўкай на працу з боку наймальнiкаў, органаў унутраных спраў i дзяржаўнай службы занятасцi.

Прадугледжана таксама суправаджэнне бацькоў работнiкам лячэбна-працоўнага прафiлакторыя або ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы МУС (пасля iх вызвалення) да месца пастаяннага жыхарства для працаўладкавання, што дазволiць папярэдзiць ухiленне ад працы.

З мэтай забеспячэння поўнага пагашэння бацькамi запазычанасцi перад дзяржавай па ўтрыманню дзяцей спагнанню будзе падлягаць не толькi iх заработная плата i прыроўненыя да яе даходы, але i маёмасць у выпадку, калi грашовых сродкаў на вяртанне расходаў недастаткова. Пры гэтым бацькам забараняецца адчужаць нерухомую маёмасць i транспартныя сродкi, якiя iм належаць.

Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам прадастаўляецца права часова высяляць у судовым парадку нядбайных бацькоў з займаемых iмi жылых памяшканняў дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага фонду з прадастаўленнем iншага жылога памяшкання меншай плошчы i (або) якая ўступае ёй па сваiх спажывецкiх якасцях, у тым лiку па-за межамi дадзенага населенага пункта. Часова свабодныя жылыя памяшканнi будуць здавацца па дагаворах найму (паднайму) з накiраваннем дадаткова выручаных сродкаў на пагашэнне запазычанасцi па вяртанню расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. У той жа час у мэтах абароны правоў дзяцей на жылыя памяшканнi, з якiх выселены бацькi, такiя жылыя памяшканнi будуць замацоўвацца за дзецьмi.

За ўхiленне ад яўкi на працу, якое складае дзесяць i больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў, або укрыццё, занiжэнне памеру заработнай платы i прыроўненых да яе даходаў, нядбайныя бацькi будуць прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi. Такое пакаранне будзе прымяняцца i за iншае вiнаватае дзеянне (бяздзеянне), якое пацягне за сабой невыкананне або няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па вяртанню расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Пры гэтым умоўна-датэрмiноваму вызваленню ад пакарання такiя асобы не падлягаюць.

Дэкрэт уступае ў сiлу з 1 студзеня 2007 г.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 24 лiстапада выдаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика