21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераадоленне iнерцыi

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

ПАРТНЁРЫ

Актыўнае супрацоўнiцтва з мясцовай уладай дазволiла сёлета спажывецкай кааперацыi Смалявiцкага раёна выйсцi не толькi з лiку стратных, але i атрымаць прыбытак

Прыбытак пакуль вельмi сцiплы — усяго 27 мiльёнаў рублёў i ён, на мой погляд, мае больш псiхалагiчны эфект, чым эканамiчны. Па сутнасцi, сёлета новаму кiраўнiцтву Смалявiцкага райспажыўсаюза дасталася ў спадчыну арганiзацыя-банкрут. Даўгi, частка якiх цягнулася яшчэ з 2003 года, зашкальвалi.

— Прасцей было б па закону аб’явiць райспажыўсаюз банкрутам i потым дзейнiчаць з нулявой адзнакi, але мне на новым месцы давялося пачынаць з глыбокага мiнуса, — гаворыць старшыня Смалявiцкага райспажыўсаюза Валянцiн МАКАР.

Каб была лепш зразумелай цяперашняя сiтуацыя ў мясцовай кааперацыi, прывяду некаторыя лiчбы. Летась, калi зыходзiць з даных галоўнага эканамiста райспажыўсаюза Ганны Раманкевiч, былi дружна правалены ўсе трынаццаць прагнозных паказчыкаў. Страты дасягалi амаль 800 мiльёнаў рублёў. Пры гэтым наяўнасць абаротных сродкаў складала 784 мiльёны. Крэдыторская запазычанасць на 1 студзеня з 2006 года — 3 мiльярды 530 мiльёнаў рублёў. Каэфiцыент фiнансавай устойлiвасцi — 0,86 пры нарматыве адзiнка. Сярэдняя зарплата за мiнулы год была, мякка кажучы, невысокай — 269 тысяч рублёў.

Цяпер яна па вынiках 10 месяцаў дасягнула 386 тысяч. Праўда, гэта лiчба адстае пакуль ад паказчыка сярэдняй зарплаты па краiне. Але, на думку Ганны Уладзiмiраўны, сёння важны сам па сабе факт станоўчай дынамiкi эканамiчнай дзейнасцi. З красавiка гэтага года на рахунку райспажыўсаюза пачаў акумулявацца першы прыбытак. Райпо паступова выйшла з «чорнага» спiса стратных прадпрыемстваў i арганiзацый. Зараз вынiкi рознiчнага гандлю (важнага паказчыка ў рабоце райспажыўсаюза) гавораць аб тым, што накiрункi на яго актывiзацыю менавiта праз развiццё сувязяў з сельсаветамi былi вызначаны правiльна. Пры гадавым прагнозе 115 працэнтаў тэмп росту аб’ёмаў рознiчнага гандлю ў супастаўных цэнах за 10 месяцаў склаў 127 працэнтаў.

Такiм чынам, пасля доўгай паласы няўдач быў дасягнуты няхай i дробны, але ўсё ж поспех. Стаўка новым кiраўнiцтвам была зроблена на ўсталяванне больш цесных адносiнаў з мясцовай уладай. Бо, на думку Валянцiна Макара, адна з безумоўных пераваг пасялковых i сельскiх Саветаў перад абласной ды i раённай уладай — дасканалае веданне сiтуацыi на месцах. У дадзеным выпадку работнiкi сельскiх Саветаў няблага дасведчаныя аб ваганнях попыту i прапановы (у якасцi здатчыка сельгаcпрадукцыi) асноўнай часткi насельнiцтва на сваiх тэрыторыях. Як правiла, у Саветах валодаюць iнфармацыяй, у якой вёсцы i калi людзi гатовыя здаваць малако, мяса, рыбу, садавiну, гароднiну, скуры i ўсё астатняе, што звычайна нарыхтоўвае спажывецкая кааперацыя. Таму пастаянны кантакт на гэту тэму з работнiкамi сельскiх Саветаў дае вынiк.

Паводле слоў Валянцiна Макара, з усiмi без выключэння Саветамi раёна ў райпосклалiся дзелавыя адносiны. Напрыклад, са старшынёй Юр’еўскага сельскага Савета Вiктарам Буглаком. Ён шчыра зацiкаўлены ў тым, каб вяскоўцы мелi магчымасць без цяганiны i чаканняў здаць лiшкi прадукцыi i атрымаць дадатковы рубель. Таму i трымае ў пэўным сэнсе слова партнёраў з райпо ў курсе нарыхтоўчых пытанняў.

Старшыня Азярыцка-Слабадскога сельскага Савета Вячаслаў Кулiнковiч задаволены супрацоўнiцтвам з райпо.

— З кааператарамi ў нас поўнае ўзаемаразуменне. Сёлета, як вядома, выспела надзвычай багата яблыкаў. Вяскоўцы лiтаральна стагналi: што рабiць з такiм ураджаем? I прыемна адзначыць, што старшыня райспажыўсаюза, яго падначаленыя аператыўна адгукалiся на ўсе нашы просьбы даслаць машыну з нарыхтоўшчыкамi. Ва ўсякiм разе на тэрыторыi нашага Савета ўсе просьбы аб прыёме яблыкаў былi задаволеныя, гаворыць Вячаслаў Васiльевiч.

У сiстэме райспажыўсаюза працуюць 83 гандлёвыя прадпрыемствы, з iх 63 на вёсцы. Звычайная логiка гаспадарання ў рынкавых умовах падказвала кiраўнiцтву райпо, загадчыкам магазiнаў, прадаўцам, што трэба больш уважлiва ставiцца да задавальнення патрэб насельнiцтва, па меры магчымасцi ўлiчваць i выконваць просьбы i запыты лiтаральна кожнага вясковага жыхара.

Як вядома, узровень выканання рознiчнага гандлёвага абароту ў значнай ступенi залежыць ад структуры тавараў, якiя прапаноўваюцца насельнiцтву. У вяскоўцаў свае густы i традыцыi пры выбары, скажам, прадуктаў харчавання. Прывязеш не тое, так i застанецца тавар на палiцах. Таму з дапамогай сельскiх Саветаў работнiкi райспажыўсаюза вядуць, так бы мовiць, манiторынг попыту сельскiх жыхароў. Па той жа харчовай групе тавараў план у цэлым выконваецца на 129 працэнтаў. Асаблiвым попытам карысталiся мясныя i рыбныя кансервы — 149 i 180 працэнтаў адпаведна. Радуе супрацоўнiкаў райспажыўсаюза значнае павелiчэнне гандлю дзiцячымi сумесямi. Адносным паказчыкам павышэння дабрабыту насельнiцтва можна лiчыць iстотны рост продажу цытрусавых, амаль удвая — каньяку.

Каб сёння паспяхова гандляваць, трэба своечасова рэагаваць i на змены ў попыце сваiх пастаянных пакупнiкоў. Раней iх, напрыклад, задавальняла наяўнасць у магазiне сметанковага масла аднаго вытворцы, скажам, Смалявiцкага гармалзавода. Цяпер пакупнiк хоча мець выбар. Аднаму падабаецца мясцовае масла, другому — з Мiнска цi Клецка, трэцi перавагу аддае «Савушкiнаму прадукту». Гэтыя змены нельга не ўлiчваць, бо iнiцыятыву ў забеспячэннi вяскоўцаў прадуктамi харчавання хутка перахопяць камерсанты-прыватнiкi.

Не без падтрымкi мясцовай уладай у раёне наладжаны гандаль па заяўках складанай бытавой тэхнiкай. Мiнае той час, калi па тэлевiзар цi халадзiльнiк трэба было ехаць у Смалявiчы цi нават Мiнск. Цяпер, калi чалавек канчаткова вызначыўся, якую мадэль халадзiльнiка ён хоча набыць, дастаткова даць заяўку ў райпо. Яму праз пэўны тэрмiн халадзiльнiк даставяць дамоў i з усiмi гарантыйнымi дакументамi.

Праўда, Валянцiн Макар гэтыя сцiплыя дасягненнi 10 месяцаў лiчыць толькi крокам у бок ад небяспечнай рысы. Яго моцна непакоiць той факт, што пакуль удаецца выконваць толькi восем прагнозных паказчыкаў. Слабым звяном застаецца, у прыватнасцi, выкананне плана па нарыхтоўках. Зноў жа даводзiцца канкурыраваць з прыватнiкамi, у якiх нярэдка закупачныя цэны на мяса бываюць вышэйшымi. Хоць яны таксама стараюцца весцi гiбкую цэнавую палiтыку. Але не толькi гэтым прываблiваць вяскоўцаў. Па-першае, райпо — гэта пастаянны i надзейны спажывец iх прадукцыi, якога лёгка знайсцi. Па-другое, па жаданню вяскоўцаў за мяса спажывецкая кааперацыя можа разлiчыцца наяўнымi грашамi, перавесцi iх на банкаўскi рахунак, а можа вярнуць частку мяса ў раздзеланым выглядзе, паўфабрыкатамi, што для некаторых жыхароў вельмi зручна.

Тут неаабходна больш шырока выкарыстоўваць магчымасцi даўняга супрацоўнiцтва з патэнцыяльнымi партнёрамi. Напрыклад, са школай. Валянцiн Макар лiчыць карыснай акцыяй правядзенне па iнiцыятыве Белспажыўсаюза сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi конкурсу па збору паперы. Пераможцы-школьнiкi паедуць на адпачынак у лагер «Зубраня». Пры разумным падыходзе можна атрымлiваць узаемную выгаду ад удзелу вучняў у зборы другаснай сыравiны: металiчнага лому, паперы, пластмасавых бутэлек i г.д. Бо дарослыя гэтым займацца не будуць. А вось школьнiкi, калi ў iх ёсць iнтарэс, адначасова выконваюць ролю нарыхтоўшчыкаў i санiтараў прыроды.

У кожнага раёна свая спецыфiка. У Смалявiцкага — даволi вялiкая шчыльнасць дачных забудоў. Iх лiк iдзе на тысячы. У вясенне-летнi перыяд колькасць насельнiцтва раёна за кошт дачнiкаў павялiчваецца як мiнiмум удвая. Забеспячэнне iх прадуктамi харчавання i таварамi шырокага ўжытку становiцца важнай складовай у выкананнi плана. Усё большае распаўсюджванне атрымлiвае выязны гандаль, асаблiва ў выхадныя цёплыя днi, на дачныя ўчасткi. Там, дзе назiраецца вялiкая шчыльнасць дачнiкаў на квадратны кiламетр, у прыватнасцi, у Слабадзе, Дамашанах, адкрылi стацыянарныя магазiны.

Аграгарадкi — новы i адказны накiрунак агульнай работы сельскiх Саветаў i райспажыўсаюза. Складанасць моманту не ў тым, каб напоўнiць палiцы магазiнаў якаснымi i разнастайнымi таварамi, а ў неабходнасцi адшукаць сродкi на стварэнне сучаснага гандлёвага прадпрыемства. Аграгарадок, якi ўзводзiцца ў Слабадзе, стаiць на бойкiм месцы — шашы Брэст—Масква. Штодзень тысячы машын пралятаюць у абодвух накiрунках. У Слабадзе райпо мяркуе адкрыць гандлёвы цэнтр. У iм, акрамя продажу традыцыйнага набору прамысловых тавараў i прадуктаў харчавання, будзе кафэ. На плошчах райспажыўсаюза ўжо адкрыўся пункт бытавога абслугоўвання з цырульняй, дробным рамонтам. У перспектыве гандлёвы цэнтр павiнен стаць месцам i пакупак, i адпачынку як для мясцовых жыхароў, так i для аўтаўладальнiкаў, пасажыраў транзiтных машын.

Смалявiцкiя кааператары iмкнуцца выкарыстоўваць патэнцыял прыдарожнага гандлю. Гэты вельмi перспектыўны накiрунак пакуль яшчэ слаба засвоены. Таму вырашана на маскоўскай трасе рэканструяваць кафэ «Лясное». Хоць у грамадскiм харчаваннi, на першы погляд, забяспечаны сацыяльны стандарт па пасадачных месцах — пры нарматыве 12 месцаў на тысячу чалавек у раёне гэты паказчык складае 12,3. Пераабсталявана на сучасны лад кафэ каля Кургана Славы. Але наперадзе яшчэ шмат работы, каб прывесцi прыдарожны сэрвiс у адпаведнасць з еўрапейскiм узроўнем.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўнае супрацоўнiцтва з мясцовай уладай дазволiла сёлета спажывецкай кааперацыi Смалявiцкага раёна выйсцi не толькi з лiку стратных, але i атрымаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика