21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падтрымаць ветэранаў

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Старшыня сельскага Савета Ганна Шкарупа зазiрнула да мужа i жонкi Карасцялёвых спытаць пра здароўе, пацiкавiцца, цi не маюць патрэбу ў чым. У Азятах гэта сям’я — адна з самых пажылых i паважаных. Нястомныя працаўнiкi Iван Сяргеевiч i Марыя Антонаўна пражылi разам 60 гадоў, васьмярых дзяцей на ногi паставiлi, усiм далi адукацыю. Усе жывуць годна, працуюць, нi за аднаго бацькам нiколi не было сорамна.

Галава сям’i — удзельнiк вайны, яшчэ ў 1940 годзе быў прызваны на ваенную службу з Хатанецкага раёна Арлоўскай вобласцi. Вайну сустрэў салдатам. А калi ў 1942-м трапiў ў палон, потым уцёк, то на некаторы час Iвана Карасцялёва прытулiлi ў сябе добрыя людзi са Старога Сяла Жабiнкаўскага раёна. Тады i не думаў, што лёс прывёў сюды неспраста...

У 1946 годзе салдат Савецкай армii нарэшце трапiў дадому, але застаў там адну выпаленую зямлю. Праз родныя мясцiны Iвана Сяргеевiча прайшоў эпiцэнтр Арлоўска-Курскай дугi. Адчуванне было як у той песнi: «Куда теперь идти солдату, кому нести печаль свою?». Успомнiў салдат пра гаспадароў з беларускай вёскi, якiя ў цяжкую гадзiну не адмовiлi ў кавалку хлеба ды даху над галавой. Прыехаў амаль як да родных. А там за гэты час i дачка Марыя падрасла, прыгажуняй стала. Словам, згулялi вяселле. Калi дакладней сказаць, схадзiлi пехатой у Жабiнку, распiсалiся. «А гаспадаркi было ў маладой сям’i, — не можа стрымаць слёз Марыя Антонаўна, — невялiкi куфэрак з адзежай ды драўляная лыжка. Пачыналi, лiчы, з нуля на роўным месцы. Але ж неяк пражылi».

Яго першую прэмiю за добрыя паказчыкi ў рабоце жонка памятае да гэтай пары. Доўгi час Iван Сяргеевiч узначальваў свінаферму, потым працаваў на ёй рабочым. Калгасны стаж яго складае 47 гадоў. Гаспадыня i на працу паспявала, i дзяцей гадавала.

Цяпер, паводле слоў Карасцялёвых, жыць добра, толькi здароўе падводзiць. Таму малодшая дачка перабралася з Кобрына, каб бацькам лягчэй было. Дзве старэйшыя жывуць у Расii, трое — у Брэсце. Як сабралiся ўсе на 60-гадовы юбiлей сумеснага жыцця, цэлы калектыў атрымаўся. I старшыня сельскага Савета завiтала з падарункам павiншаваць юбiляраў.

Ганна Васiльеўна ўзначальвае мясцовую ўладу ўжо дзесяць гадоў, i найважнейшай сваёй задачай лiчыць падтрымку сталых людзей, асаблiва тых, хто застаўся адзiн. «Усё жыццё яны працавалi на гэтай зямлi, — кажа Ганна Шкарупа, — стваралi дабрабыт краiны. Цяпер нехта ж абавязаны пра iх паклапацiцца. Такiх, напрыклад, як Пётр Кiрылавiч i Надзея Мяфодзьеўна Гумянка са Старога Сяла. Гаспадар у свой час за добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. Iх нядаўна на свяце вёскi ўшанавалi з нагоды 50-годдзя сумеснага жыцця. З такой жа датай хораша павiншавалi былых працаўнiкоў Марыю Фядосаўўну i Пiлiпа Калiстратавiча Скаклюкоў».

Вядома, людзi бываюць рады, калi iх нават асабiстыя даты не застаюцца па-за ўвагай мясцовай улады. Але ж галоўнае не забывацца пра штодзённыя клопаты састарэлых вяскоўцаў, дапамагаць iм у тым, што самiм ужо зрабiць не пад сiлу. Так, сёлета ўпершыню на рамонт печаў i замену электраправодкi былi мэтанакiравана выдзелены сродкi з раённага бюджэту. У хатах чатырох адзiнокiх пенсiянераў замянiлi электраправады, а двум прывялi ў парадак печы. Паводле слоў старшынi сельскага Савета, гэту работу праводзiлi i раней. Толькi кожная печ або метр проваду давалiся вельмi цяжка, бо грошы даводзiлася адшукваць, прыцягваць нейкiх спонсараў, адрываць капейкi з iншых патрэб i без таго сцiплага мясцовага бюджэту. А цяпер стала так, як трэба. Старым, якiя мелi самую пiльную патрэбу, рамонт зрабiлi. На чарзе яшчэ тры хаты, дзе праводка таксама будзе заменена.

Жабiнкаўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня сельскага Савета Ганна Шкарупа зазiрнула да мужа i жонкi Карасцялёвых спытаць пра здароўе, пацiкавiцца, цi не маюць патрэбу ў чым. У Азятах г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика