Беларусь i Масква пераходзяць на якасна новы ўзровень супрацоўнiцтва — стварэнне СП
Рэзервы для нарошчвання тавараабароту Беларусi i Масквы не толькi ў пастаўках гатовай прадукцыi, паведамiў прэм’ер-мiнiстр нашай краiны Сяргей Сiдорскi, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Ён адзначыў, што ў наступным годзе бакi маюць намер павялiчыць аб’ём узаемнага тавараабароту на 30 працэнтаў. Адным з удачных сумесных праектаў Сяргей Сiдорскi назваў арганiзацыю зборачнай вытворчасцi аўтобусаў маркi «МАЗ» на Тушынскiм машынабудаўнiчым заводзе. Паводле яго слоў, выпуск тэхнiкi на гэтым прадпрыемстве ў гэтым годзе будзе павялiчаны ў 2 разы. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi абвергнуў сцвярджэннi, якiя з’явiлiся ў шэрагу СМI, аб павышэннi Беларуссю тарыфаў на транзiт аўтамабiльнага транспарту, што быццам бы прывяло да ўзнiкнення чэргаў на расiйска-латвiйскай гранiцы. «Спецыяльная рабочая група ўстанавiла, што тыя машыны, якiя стаяць на гранiцы з Латвiяй, перавозяць кантрафактны тавар», — паведамiў ён сёння журналiстам. Кiраўнiк урада падкрэслiў, што падстаў прад’яўляць прэтэнзii да Беларусi ў сувязi з узнiкшай сiтуацыяй няма. «Нi адна кампанiя, чые машыны стаяць цяпер на гранiцы, прэтэнзiй да нас на прад’явiла», — сказаў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзервы для нарошчвання тавараабароту Беларусi i Масквы не толькi ў пастаўках гатовай прадукцыi, паведамiў прэм’ер-мiнiстр нашай краiны Сяргей Сiдорск |
|