21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карупцыянеры атрымаюць па поўнай праграме

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Як адзначыў учора падчас сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр МIКЛАШЭВIЧ, за 10 месяцаў гэтага года ўсе праваахоўныя органы нашай краiны выявiлi каля 3 тысяч фактаў карупцыi, што прыкладна на 20 працэнтаў менш, чым за аналагiчны мiнулагоднi перыяд. Аднак, нягледзячы на тое, што «карупцыя адступiла», барацьба з гэтай злачыннай з’явай застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палiтыкi. Кiраўнiк пракуратуры паведамiў, што да 5 гадоў пазбаўлення волi асуджаны экс-дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, былы генеральны дырэктар «Беларускага марскога параходства» Генадзь Дылеўскi. Былы парламентарый «прызнаны вiнаватым у падбухторваннi прадстаўнiкоў адной камерцыйнай структуры да перадачы хабару ў памеры 75 тысяч долараў службовым асобам выканаўчай улады за ўзгадненне пытання аб выдзяленнi зямельнага ўчастка пад будаўнiцтва станцыi тэхнiчнага абслугоўвання i iншых аб’ектаў».

Яшчэ адна «гучная» карупцыйная справа, звязаная з «зямельным пытаннем», неўзабаве будзе перададзена ў суд. Маецца на ўвазе самы буйны за ўсю гiсторыю Беларусi хабар. Яго памер складае 1,5 мiльёна долараў. Менавiта за такiя грошы чыноўнiкi абяцалi станоўча вырашыць пытанне аб выдзяленнi ўчастка пад будаўнiцтва жылога дома ў Мiнску. Генеральны пракурор запэўнiў, што наступленне на беларускiм фронце барацьбы з карупцыяй не спынiцца. Учора калегiя рэспублiканскай Пракуратуры адобрыла праект Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2007 — 2010 гады. Гэтым дакументам прадугледжаны шэраг арганiзацыйна-прававых, эканамiчных i прафiлактычных мераў, накiраваных на выкараненне хабарнiцтва i злоўжыванняў становiшчам з боку службовых асоб.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў учора падчас сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр МIКЛАШЭВIЧ, за 10 месяцаў гэтага года ўсе праваахоўныя органы нашай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика