21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблемы канкрэтных людзей — пад увагай кiраўнiка КДК

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць правёў «прамую лiнiю» з жыхарамi Магiлёўскай вобласцi. На працягу трох гадзiн ён адказваў на пытаннi i разбiраўся з самымi рознымi праблемамi людзей.

Першая заўвага Зянона Ломаця перад пачаткам работы «прамой лiнii» датычылася недысцыплiнаваных вадзiцеляў аўтамабiляў, якiя ва ўмовах суцэльнага туману рухаюцца без уключанага блiжняга святла, што стварае на дарогах аварыйную абстаноўку. Паводле кiраўнiка КДК, няма належнага кантролю з боку службовых асоб i ДАI, каб строга караць з вадзiцеляў за парушэннi.

Першае тэлефанаванне, як i вялiкая частка далейшых, датычылася жыллёва-камунальнай сферы. Жыхар Магiлёва звярнуўся да Зянона Ломаця з просьбай аб дапамозе ад iмя магiлёўскага мiкрараёна, якi народ называе «Чудзiльнiкамi».

Шэсць 2-павярховых цагляных дамоў, размешчаных непадалёк ад будынка адмiнiстрацыi Кастрычнiкага раёна, жывуць без выгод. Дамы старыя, iм больш за паўстагоддзя. Ацяпленне — пячное, прыбiральня — на вулiцы.

Сам заяўнiк — ветэран вайны ў Афганiстане, якi больш за 20 гадоў стаiць на льготнай чарзе на жыллё, але ён прасiў не толькi за сябе — за дзяцей, якiя няспынна хварэюць у дрэнных жыллёвых умовах, i за бабуль, якiм ужо недаступныя крэдыты на жыллё. «Нават у свiнарнiках цяпер ёсць вада i ацяпленне, а ў нас — няма!» — з горыччу гаварыў мужчына.

Як высветлiў Зянон Ломаць, гарадскiя ўлады ведаюць пра сiтуацыю, у перспектыве плануецца знос дамоў i перасяленне людзей, але вырашыць гэта сёння i цяпер немагчыма. Асобна мяркуецца разабрацца з жыллёвымi ўмовамi ветэрана-афганца. Кiраўнiк Камiтэта дзяржкантролю паабяцаў, што магiлёўскiмi «Чудзiльнiкамi» зоймецца жыллёва-камунальнае ведамства i абласны КДК, каб паскорыць прадастаўленне людзям iншага жылля.

Кватэраўладальнiкi аднаго з бабруйскiх дамоў некалькi гадоў вядуць перамовы з уладамi: цеплалiчыльнiк, усталяваны ў доме, быў няспраўны, людзi аплацiлi няправiльныя рахункi, а цяпер не могуць дамагчыся вяртання сваiх грошай.

Жыхарка Горак цiкавiлася, цi ёсць магчымасць карыстацца гарачай вадой увесь тыдзень: пакуль жа ўвесь райцэнтр мае гарачую ваду толькi ў выхадныя днi, бо не хапае сродкаў на падагрэў.

Жыхары шматкватэрнага дома ў Крычаве, якому больш за 40 гадоў, пыталiся аб магчымасцi правядзення капiтальнага рамонту. Маўляў, плацiм грошы, а не робяць нiчога. Зянон Ломаць растлумачыў, што сродкi на капрамонт акумулююцца, а рамонты робяць паводле графiкаў, з прыцягненнем сродкаў самiх жыхароў.

— Камунальныя пытаннi — жыццёвыя, — зазначыў Зянон Ломаць. — Гэта i ёсць жыццё чалавека.

Работнiцы завода гумавых вырабаў з Крычава паскардзiлiся, што з-за вялiкiх заказаў iх не пускаюць у водпускi, а таксама вылiчваюць з заробкаў грошы за брак, хоць вiнаватым у браку яны асабiста лiчаць няякасную сыравiну. З гэтымi пытаннямi будзе разбiрацца абласное ўпраўленне сацыяльнай абароны.

Шматдзетны бацька з Быхаўскага раёна, аграном па адукацыi, пасля рэфармавання мясцовай сельскай гаспадаркi застаўся без працы i прасiў Камiтэт дзяржкантролю дапамагчы яму з працаўладкаваннем, каб пракармiць сваю сям’ю.

Тэлефанаванняў, якiя датычылiся звальненняў з працы i малых заробкаў, увогуле было нямала. Людзi прасiлi разабрацца па-справядлiваму, i якраз гэта iм было абяцана.

Былi сярод зваротаў i просьбы аб дапамозе. Iнвалiд-калясачнiк з Касцюковiчаў папрасiў дапамагчы зрабiць яму ўезд у кватэру на першым паверсе з вакна, бо ён не можа пераадолець прыступкi на ганку i ў пад’едзе.

Бабуля з Быхаўскага раёна прасiла знайсцi для яе пакой у магiлёўскiм iнтэрнаце. Яны з мужам жывуць у пацярпелай ад радыяцыi вёсцы, дзе засталося толькi чатыры двары. Большасць яе жыхароў з’язджаюць на зiму да дзяцей у гарады, а гэтым бездапаможным старым няма куды падацца. Мiж тым, гаспадар — iнвалiд, хворы на сухоты, а цяпер яшчэ i на анкалогiю. Яму трэба лячыцца ў Магiлёве, i бабуля хоча хоць бы часова пасялiцца ў абласным цэнтры, каб даглядаць мужа. I ёй, i iншым просьбiтам паабяцалi падумаць, чым можна дапамагчы.

Зянон Ломаць паведамiў, што з усiмi зваротамi будуць дэталёва разбiрацца спецыялiсты КДК i адпаведных ведамстваў, упраўленняў аблвыканкама. Увогуле пры правядзеннi «прамых лiнiй» у рэгiёнах удаецца прыняць прыкладна з паўсотнi тэлефанаванняў. Прычым спрабуюць датэлефанавацца тысячы людзей, i сотнi звяртаюцца пiсьмова.

Зносiны з людзьмi на «прамой лiнii» накладаюць вялiкую адказнасць на кiраўнiкоў, зазначыў Зянон Ломаць. Кiраўнiк КДК нагадаў у сувязi з гэтым пра аўтарытэт улады i што ўсе просьбы i заявы людзей павiнны быць разгледжаны ў адпаведнасцi з законам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць правёў «прамую лiнiю» з жыхарамi Магiлёўскай вобласцi. На працягу трох гадзiн ён адказваў на пытан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика