Выяўлена больш як 12 тысяч пустых зямельных участкаў
Сяргей КУРКАЧ
Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Кузняцоў. Менавiта такая колькасць зямельных участкаў была раней перададзена ва ўласнасць або ў карыстанне грамадзянам нашай краiны для вядзення iндывiдуальнага жылога будаўнiцтва.
Кiраўнiк камiтэта падкрэслiў, што ў пачатку студзеня новага года ўсе гэтыя пустыя надзелы будуць узяты землеўпарадкавальнай службай пад пiльны кантроль. Калi на гэтых землях так i не будзе пачата будаўнiцтва праз пэўны час, то яны падпадуць пад працэдуру прымусовага адчужэння: шляхам канфiскацыi судовымi органамi або метадам пераразмеркавання мясцовымi органамi ўлады на карысць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Георгiй Кузняцоў паведамiў, што сёння ў парламенце пачынае разглядацца праект новай рэдакцыi Кодэкса аб зямлi. Адным з галоўных напрамкаў праекта будзе тое, што распрацоўшчыкi плануюць зараз увесцi такую норму закона, па якой i жыхары нашай краiны, i грамадзяне замежных дзяржаў мелi б магчымасць атрымаць зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць, калi аб’ект нерухомасцi (напрыклад, дом з зямельным участкам) людзi атрымлiваюць у спадчыну. Праўда, паводле праекта Кодэкса, валоданне i распараджэнне такiмi ўчасткамi будзе мець пэўныя абмежаваннi. Так, участак, атрыманы замежнымi грамадзянамi ва ўласнасць, далей можа быць прададзены толькi грамадзянам Беларусi або органам дзяржаўнай улады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Кузняцоў |
|