У Мiнску вызначаць лепшага педагога-арганiзатара года
Надзея НIКАЛАЕВА
Гэтымі днямі ў Мiнску праходзiць заключны этап рэспублiканскага конкурсу «Педагог-арганiзатар года».
Пасада педагога-арганiзатара ў сiстэме адукацыi i выхавання — зусiм «маладая» (яна была ўведзена толькi ў 1998 годзе). Але творчыя спаборнiцтвы сярод педагагiчных работнiкаў ладзяцца ўжо ў другi раз. Летась журы вызначыла лепшага педагога-выхавальнiка, сёлета будзе названы лепшы педагог-арганiзатар, а налета — лепшы педагог-псiхолаг года. Галоўная мэта конкурсу — распаўсюджванне на ўсю краiну перадавога вопыту. Удзел у заключным этапе рэспублiканскага конкурсу бяруць 24 педагогi-арганiзатары з усiх абласцей i сталiцы. 19 з iх прадстаўляюць сельскiя навучальныя ўстановы. На працягу трох конкурсных дзён прэтэндэнты дэманструюць сваё педагагiчнае майстэрства, валоданне разнастайнымi сродкамi выхаваўчай работы, веданне «законаў» дзiцячага руху, праходзяць прафесiйнае тэсцiраванне, удзельнiчаюць у сацыяльна-творчым блiц-турнiры i абараняць свой сацыяльны праект. Iмёны пераможцаў будуць аб’яўлены ўжо сёння са сцэны лiцэя Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі ў Мiнску праходзiць заключны этап рэспублiканскага конкурсу «Педагог-арганiзатар года»
|
|