21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цягнуць, штурхаць, спяваць i не здавацца

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выхад у свет

«Тяни-Толкай» знайшоў тое, што доўга шукаў

Забаўная на беларускай сцэне склалася сiтуацыя: самыя папулярныя калектывы — мужчынскiя. I славу «гурта нумар адзiн», якую амаль аднаасобна прыдбаў «J:mopc», можа аспрэчыць хiба што квартэт «Тяни-Толкай», якi на зайздрасць iншым артыстам зарабляе на творчасцi неблагiя грошы. Апошнi ў чарговы раз пацвердзiў свае прэтэнзii, выпусцiўшы пятую па лiку пласцiнку, яна ж трэцi паўнавартасны альбом — «Як жа доўга я цябе шукаў».

Па шчырасцi, гэты дыск можна ахрысцiць «Як жа доўга я цябе складаў», што будзе чыстай праўдай. Бо папярэднiя пласцiнкi, «Танцавальны» (2003) i «3000 крокаў. Балады» (2004) — гэта адпаведна зборнiк рэмiксаў i пашыраны сiнгл. Атрымлiваецца, ад папярэдняга альбома «Май на ўвазе» (2002) да цяперашняга гурт iшоў нi многа нi мала — чатыры гады... Напэўна, усё-ткi многа. Прычым за гэты час артысты паспелi памяняць агульны iмiдж ад цалкам нефарматных хулiганаў да «беларускага Любэ», як iх дагэтуль модна называць. Яны худзелi, папраўлялiся, жанiлiся, спявалi iнтрыгуючыя дуэты — а прыхiльнiкi (ну, будзем шчырыя, збольшага прыхiльнiцы) заставалiся iм вернымi. Такую адданасць нельга было не ўзнагародзiць — i атрымаўся альбом «Як жа доўга я цябе шукаў».

ШТО ТАМ, НА ГУКАВЫХ ДАРОЖКАХ?

Загалоўная кампазiцыя рабiлася як саўндтрэк да фiльма, якi потым перадумалi здымаць, — а добрая песня так i засталася. Акрамя яе, на дыску яшчэ 12 кампазiцый. Адзiная рэч, да якой не прыклаў руку штатны кампазiтар i лiдар гурта Павел Клышэўскi — песня «Пiражкi», напiсаная сябрам гурта Яўгенам Курасавым, стаматолагам па прафесii i афiцэрам у душы. Адметная таксама «Дзявочае сэрцайка»— рускамоўны варыянт кампазiцыi «You Can`t Stop This Dance», якую хлопцы разам з Аленай Грышанавай выстаўлялi на мiнулае «Еўрабачанне». Насуперак распаўсюджаным меркаванням, гэта не пераклад, а наадварот, першы варыянт кампазiцыi. Бонусам iдуць дзве iнструментальныя версii найбольш вядомых песень «Тяни-Толкай». Некалi Павел Клышэўскi рабiў iх «пад сябе», а для вакалiста Андрэя Зайца гэтыя партыi аказалiся занадта нiзкiмi — цяпер на альбоме замест вакалу гучаць акардэон, жалейка i саксафон. Гэта, напэўна, першы альбом гурта, дзе «прахадных» песень няма ўвогуле, толькi стопрацэнтныя хiты. У дадатак да песень на дыску ёсць спасылкi на рынгтоны — мiж iншым, магчымасць «агучыць» свой мабiльнiк мелодыямi «Тяни-Толкай» каштуе даволi дорага...

— Вы хоць самi гэтыя рынгтоны выкарыстоўваеце або толькi iншых агiтуеце? — пацiкавiлiся мы.

— Чаму ж, мы ўсе сабе на тэлефоны паставiлi нашы мелодыi, — прызнаўся клавiшнiк Кiрыл Клiшэвiч. — Нават у нашага прадзюсара на мабiльнiку гучыць «Сяброў нельга даваць у крыўду».

Дарэчы, з апошняй песняй i яшчэ некалькiмi найбольш «мужнымi» хiтамi гурт нядаўна выступаў у Маскве на двух канцэртах, прысвечаных Дню мiлiцыi. «Уражаннi дваiстыя, — расказалi хлопцы. — З аднаго боку, нас амаль нiхто не ведае, а з другога — крута ўсё ж трапiць у першы эшалон». Паводле ацэнак музыкантаў, выступленнi прайшлi няблага: публiка прымала цёпла, не пабiла, Кабзон не пляваўся — а што, маўляў, яшчэ беларускiм артыстам трэба? Насамрэч удзельнiкi «Тяни-Толкай» злёгку пакрывiлi душой: не кожны дзень беларускiя артысты выступаюць у Лужнiках i атрымлiваюць асабiстыя запрашэннi ад мiнiстра ўнутраных спраў Расii Рашыда Нургалiева...

РАСКАТАЛI НА СЛАВУ

Зрэшты, пакарэнне расiйскiх сцэнiчных пляцовак — гэта прыемная перспектыва, а гастрольны тур па Беларусi — задача цяперашняга дня. З 30 лiстапада па 15 снежня гурт выступiць з канцэртамi ў Брэсце, Гомелi, Калiнкавiчах, Ветцы, Слонiме, Лiдзе i Гродне. Невялiкi перапынак быў зроблены выключна дзеля таго, каб наладзiць прэзентацыю альбома ў сталiцы.

Падобна на тое, што «Тяни-Толкай» задаўся мэтай сабраць максiмальна мужчынскае прадстаўнiцтва беларускiх артыстаў у адным асобна ўзятым клубе. Сярод гасцей былi заўважаны Вiктар Пшанiчны, дуэт «Чук i Гек», гурт «Дразды», Аляксей Хлястоў, Яўген Чалышаў, а таксама гурт «Механiка», якi папаўнеў на аднаго ўдзельнiка. Адзiнай паненкай (натуральна, акрамя жонак самiх музыкантаў) была Алена Грышанава, якая, зрэшты, увесь вечар незаўважна праседзела за столiкам насупраць сцэны, у глыбiнi клуба.

Хлопцы падрыхтавалi сваiм прыхiльнiкам сюрпрыз — прэзентацыю свежанькага вiдэаклiпа на песню «Як жа доўга я цябе шукаў». У сваю чаргу, кiраўнiцтва клуба ўручыла музыкантам сертыфiкат, якi засведчыў тытул «Лепшы клубны праект восенi» i закладку ў клубе iмянной зоркi. (Зорку нумар адзiн, заўважым, летам атрымала Палiна Смолава.) Акрамя смелых дзяўчат, якiя рызыкнулi паўдзельнiчаць у конкурсе — выканалi жыўцом урыўкi з песень «Тяни-Толкай», за што атрымалi падарункi i пацалункi ад усiх удзельнiкаў гурта — на сцэну рызыкнулi падняцца яшчэ Чук i Гек, якiя таксама ў хуткiм часе прэзентуюцца. Прычым не з пустымi рукамi. «Гэта рэч, — з сур’ёзным выглядам абвясцiў Дзмiтрый Фамiч (Гек), — спатрэбiцца вам, каб не толькi цягнуць i штурхаць музычны працэс, але i раскатваць вашу славу, каб на ўсiх хапiла». «Рэч» аказалася... скалкай, прывезенай не адкуль-небудзь, а з Iталii.

Вiдаць, музыканты ўспрынялi сяброўскую параду блiзка да сэрца — i «раскаталi» публiку тонкiм блiнам. Такiх апладысментаў i чэргаў за аўтографамi даўно не даводзiлася бачыць i на больш пафасных прэзентацыях. Напэўна, так i выглядае ў Беларусi слава. I ўсё ж часам сумуеш па тых часах, калi яны не проста прыгожа хадзiлi па сцэне, а стаялi за iнструментамi i гучалi, быць можа, не так дасканала, але шчыра... Зрэшты, крыху пазней Павел Клышэўскi пацвердзiў, што не забыўся, як трымаць у руках гiтару, i выканаў для вузкага кола сяброў забаўную «псеўдамацерную» песеньку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Тяни-Толкай» знайшоў тое, што доўга шукаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика