П’еса з камсамольцам i камерсантам
Аляксандр ЧАРНАМОР
Погляд — Шурик, Вы комсомолец?— Да. — Это же не наши методы... (Замест эпiграфа.) Нягледзячы на тое, што мала кiм заўважаны «грандыёзны скандал» (па версii «МК». — Аўт.) лопнуў як тая мыльная бурбалка, асаблiва «пакрыўджаныя» расiйскiя СМI ўчора ўсё яшчэ працягвалi «танец з бубнам». Нават не пасаромелiся апусцiцца да зусiм прымiтыўнага «сам дурак» у чарговым опусе пра «Лукамор’е». Патрасалi сцiснутымi кулачкамi над манiторам камп’ютара i, не забываючы вiхляць хвастом, з надзеяй пазiралi ў бок Краснай плошчы... Што ж адбылося на самай справе i адкуль растуць ногi? Нягледзячы на ўзнятую шумiху, на паверку «скандал» аказаўся бурай у шклянцы вады. Толькi, на жаль, зрэжысiраванай. Распытаць калег, якiя працавалi на самiце СНД i ўсё бачылi на свае вочы, у маленькай Беларусi не складана. Ды i давер да iх слоў ёсць. Дык вось, паводле iх расказаў, сам канфлiкт быў абсалютна кiруемым. Яшчэ да таго, як увайсцi ў Нацыянальную бiблiятэку, расiйскiя журналiсты, быццам бы па камандзе занялi пазiцыi: дзяржаўныя i незалежныя (з-за якiх i ўзнiк канфлiкт) паасобку. Першыя ўвайшлi ў будынак, як толькi атрымалi дазвол, другiя — нечага чакалi да апошняга i ледзь не спазнiлiся. Чаго чакалi — цяпер зразумела. Далей работа пiшучай i здымаючай братыi iшла сваёй чаргой, НЕ ЗВАЖАЮЧЫ на тое, што iх калег з «МК» i «Коммерсанта» не прапусцiлi ў залу. I вось, незадоўга да вынiковай прэс-канферэнцыi, на якой не планавалi прысутнiчаць прэзiдэнты Беларусi i Расii, пасля размовы са сваiм куратарам з прэс-службы Прэзiдэнта РФ (беларусаў блiзка не падпусцiлi) крамлёўскi пул зноў «быццам бы па камандзе» «здымаецца» i дэманстратыўна пакiдае прэс-цэнтр... Усё гэта гучна назвалi прафесiйнай салiдарнасцю. Сказаць, што нечага падобнага ад прадстаўнiкоў асобных расiйскiх выданняў арганiзатары самiта з лiку тых, хто адказваў за работу прэсы, не чакалi, будзе, напэўна, не зусiм правiльна. Iнакш за чым, як не за скандалам ехалi ў Беларусь журналiсты двух названых выданняў з «падмочанай» рэпутацыяй, НЕ МАЮЧЫ адпаведнай акрэдытацыi? Нехта можа меркаваць i так: няхай бы пусцiлi, каб не даваць нагоды для чарговай iстэрыi. Ну напiсалi б, што самы сучасны будынак Нацыянальнай бiблiятэкi на прасторах СНД i Усходняй Еўропы пабудавалi «п’яныя» i «дурныя» беларусы. Як вядома, нехта пiша — вецер носiць... На жаль, ёсць нават не адно «але». Галоўнае з iх заключаецца ў тым, што журналiст «МК» спадарыня Галiмава — нягледзячы на ўсе запэўнiваннi дыктараў вялiкiх расiйскiх каналаў — мела самае непасрэднае дачыненне да, прынамсi, аднаго нядаўняга артыкула, якi паказваў беларусаў самымi што нi на ёсць гультаямi i прапойцамi, якiя толькi i жывуць, што Расiя кормiць. Канешне, можна было б i тое выступленне пакiнуць на сумленнi журналiсткi. Аднак, матэрыял, дарэчы, з адрасамi i прозвiшчамi канкрэтных жывых людзей маскоўская калега сабрала ў Магiлёўскай i Вiцебскай абласцях — гэта значыць — на тэрыторыi Беларусi. На што, без акрэдытацыi Мiнiстэрства замежных спраў РБ, не мела нiякага права. Калi гаварыць проста — парушыла Закон. Закон суверэннай дзяржавы. За гэта ў любой цывiлiзаванай краiне свету не тое што семачак у кiшэню не насыплюць — могуць увогуле дэпарцiраваць з краiны. Цi нават горш... Калi з апiсанай «пастаноўкай» усё больш-менш ясна, то рэакцыя асобных крамлёўскiх чыноўнiкаў, якiя «прыкрываюць» журналiстаў i рэдакцыi, мякка кажучы, недружалюбна настроеныя да Беларусi, выклiкае непаразуменне. Цiкава, дзеля чаго стараюцца?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што мала кiм заўважаны «грандыёзны скандал» (па версii «МК». — Аўт.) лопнуў як тая мыльная бурбалка, асаблiва «пакрыўджаныя» расiйс
|
|