21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi бацькi стамiлiся лячыць

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Атыт, бранхiт i падобныя хваробы — гэта ўсё ўскладненнi звычайнай прастуды. Каб нашы дзецi менш хварэлi, лепш рыхтаваць iх да сустрэчы з рознымi вiрусамi i бактэрыямi з самага першага дня нараджэння. Гэта i кармленне матулiным малачком, i абавязковыя прагулкi ў любое надвор’е.

Бывае, што дзiця пачало хварэць толькi тады, калi пайшло ў садок цi школу. Так было i з маёй дачкой, у якой нават насмарку не было пакуль яна не пайшла ў садок. А потым — амаль што кожны месяц. Начытаўшыся рознай лiтаратуры, я ўжо ведала, што гэта перыяд прыстасавання дзiцяцi да новых абставiнаў i мiкробаў. Але праз чатыры месяцы нi ў мяне, нi ў майго дзiцяцi не засталося сiлы на такое «прыстасаванне».

— Такiя адаптацыi вельмi аслабляюць дзiцячы iмунiтэт, — гаворыць Людмiла Барысёнак, загадчыца адзялення медыцынскай рэабiлiтацыi Мiнскай дзiцячай палiклiнiкi № 8. — Ёсць некалькi спосабаў прафiлактыкi вострых рэспiраторных захворванняў. Яны дапамагаюць дзецям лягчэй перажыць цяжкi перыяд прывыкання да новых абставiнаў i пазбегнуць ускладненняў пасля хваробы.

Урачы вылучаюць два вiды прафiлактыкi: неспецыфiчную i медыкаментозную. Неспецыфiчная прафiлактыка вiрусных рэспiраторных iнфекцый больш эфектыўная i даступная: рацыянальнае харчаванне, загартоўванне, фiтатэрапiя, гiмнастыка i масаж. Але да медыкаментознай прафiлактыкi — вiтамiнатэрапii i iмунастымуляцыi, якую прызначае толькi педыятр — у апошнi час бацькi цягнуцца больш, бо гэта прасцей.

Дапамагчы дзiцяцi быць моцным могуць i самi бацькi. Пачынаць трэба з дзiцячага харчавання. Дзеткам патрэбна есцi ўсё: садавiну, агароднiну, ягады, арэхi, малочныя прадукты, крупы, мяса, хлеб... Да таго ж дзiцячае харчаванне павiнна быць збалансаваным паводле тлушчаў, бялкоў, вугляводаў, а таксама вiтамiнаў i мiнералаў.

Нярэдка бацькам цяжка накармiць сваё дзiця карыснымi прадуктамi: напрыклад, стручковай фасоллю цi капустай брокалi. Таму i стараюцца даць малым тое, што яны любяць — бульбяное пюрэ з сасiскай, а садавiну i гароднiну замяняюць полiвiтамiннымi комплексамi.

Але Людмiла Аляксандраўна лiчыць, што немагчыма замянiць натуральны прадукт медыцынскiм прэпаратам. Вiтамiны патрэбныя, але толькi як прафiлактыка прастудных захворванняў, i даваць iх малым урачы рэкамендуюць восенню, зiмой i вясной i з iнтэрваламi ў месяц.

Пры выбары вiтамiнаў для дзiцяцi трэба быць вельмi ўважлiвымi. Па-першае, звярнiце ўвагу, для якога ўзросту прызначаны прэпарат. Бывае, бацькi, жадаючы зэканомiць, купляюць двухгадоваму дзiцяцi вiтамiны, прызначаныя для чатырохгадовых, i даюць iм палову таблеткi. Для кожнага ўзросту ёсць свая сутачная патрэбнасць у вiтамiнах. Лепш спытацца ў педыятра, якога вiтамiну не хапае вашаму малому.

Калi ж ведаць прызнакi дэфiцыту кожнага з вiтамiнаў, то можна гэта i самому ўбачыць. Напрыклад, калi недастаткова вiтамiну РР, то ў малога будзе сухаватая скура i часта кепскi настрой. Калi ж не хапае вiтамiну В1, то дзiця неспакойнае, яго слiзiстыя ў роцiку надзвычай яркiя, цi ўвогуле можа ўзнiкнуць малочнiца.

Сёння ў аптэках мноства розных вiтамiнных прэпаратаў i ў таблетках, i ў сiропе. Тыя, што ў сiропе, часцей выклiкаюць у дзетак алергiю, чым тыя, што ў таблетках. Таму, калi вы далi малому вiтамiнны прэпарат, трэба праз некалькi гадзiн агледзець дзiця, цi не з’явiлiся на скурцы чырвоныя плямачкi.

Iмунастымулятары, як i вiтамiны, адносяцца да медыкаментаў, i iх прызначае толькi ўрач! I калi вам суседка параiла для прафiлактыкi насмарку IРС-19, маўляў, яе дзiцяцi гэта дапамагло, то лепш не эксперыментуйце, а звярнiцеся з гэтым пытаннем да педыятра. Паводле назiранняў Людмiлы Аляксандраўны, у некаторых дзетак пасля прымянення гэтага прэпарата хвароба прагрэсiруе. «Я не супраць гэтага прэпарата, — кажа доктар, — але да яго трэба ставiцца вельмi асцярожна».

Такiх праблем не ўзнiкае з неспецыфiчнай прафiлактыкай.

Няма нiякiх процiпаказанняў для звычайнай гiмнастыкi. Зарадка ў трусiках будзе для дзетак i загартоўнай. Але ж як прымусiць двухгадовае малое рабiць практыкаваннi? Вельмi проста! Я са сваёй дачушкай ранiцай хаджу, як качка, скачу, як зайка, i ручкамi махаю, як дрэўцы галiнкамi.

А немаўляцi надзвычай карысна паляжаць трошкi галышом. Пачынайце з адной хвiлiны. Пакуль нованароджаны загартоўваецца, яму можна зрабiць масаж. Каб навучыцца яго рабiць, не абавязкова хадзiць на спецыяльныя курсы: як гэта робiцца, прадэманструе любы педыятр. Масаж вельмi неабходны i тым дзеткам, якiя ходзяць у школу цi ў садок. Ён здымае стрэс i ўмацоўвае нервовую сiстэму. Таму пасля масажу малыя добра засынаюць.

Спаць моцна iм дапамогуць яшчэ i шпацыраваннi па вулiцы. У дзетак, якiя бываюць на вулiцы менш за дзве гадзiны ў суткi, нават колер тварыка мяняецца. Увогуле малыя без свежага паветра чэзнуць, не ведаюць, чым сябе заняць i становяцца капрызлiвымi. Гуляць трэба далей ад машын, летам — у ценю пад дрэвамi, каб не атрымаць апёк, а зiмой — калi тэмпература не нiжэй мiнус 10.

Спраўляцца дзiцяцi з рэзкiмi зменамi тэмпературы паветра дапамагае... вада. Загартоўка вадой умацоўвае i стымулюе iмунную сiстэму. Загартоўка адбываецца нават тады, калi бацькi ўмываюць дзетак не цёплай вадой, а хоць бы пакаёвай тэмпературы. Немаўля дастаткова пасля ванначкi аблiць вадой, якая на 1—2 градусы нiжэй, чым тая, у якой дзiця купалася. Ужо з годзiка дзеткам можна панiжаць тэмперату да «летняй» (28 градусаў). З 5—6 месяцаў карысна абцiраць дзiця цёплым вiльготным ручнiком, паступова панiжаючы тэмпературу да пакаёвай (20—25).

З двух гадоў дзеткам можна пастаяць пяць хвiлiн пад халаднаватым душам (30—32 градусы). А школьнiкаў паступова прывучайце да 20-градуснага «дожджыку». Усе гэтыя працэдуры займаюць не больш чым 8 хвiлiн. Нават разам з абавязковым расцiраннем да пачырванення сухiм ручнiком. I толькi пасля душа малым лепш паляжаць пад коўдрай хвiлiн дваццаць.

— Важна памятаць, што загартоўванне — гэта сiстэма,— падкрэслiвае Людмiла Аляксандраўна. — I таму, калi бацькi пачалi загартоўваць дзiця, то рабiць гэта патрэбна кожны дзень i старацца ў адзiн час, iнакш вынiк можа быць адваротным.

Яшчэ некалькi правiлаў загартоўкi дзяцей. Тэмпературу вады трэба панiжаць прыкладна на адзiн градус у 3—5 дзён. Малое падчас працэдур павiнна адчуваць сябе добра i камфортна. Калi гэта не так — не панiжайце тэмпературу, якая дзiцяцi падабаецца, хоць бы месяц. Да таго ж, нельга дзiця загартоўваць у час хваробы i пасля яе два тыднi.

Падчас хваробы, як i без яе, можна выкарыстоўваць фiтатэрапiю — лячэнне травамi. Напрыклад, паласканне роцiка адварам рамонку, календулы цi шалфею на працягу 10 дзён у месяц будзе дастаткова, каб малое менш хварэла i лягчэй спраўлялася з iнфекцыямi. Для гэтага падыходзяць i аптэчныя настойкi (20 кропляў на шклянку вады). А паласканне роцiка салявым растворам (1 чайная лыжка на шклянку вады, тэмпэратура якой 20—25 градусаў) штодня ўмацуе слiзiстую i мiндалiны i ачысцiць iх.

«Вызвалiць» носiк i папярэдзiць насмарк вельмi дапамагаюць iнгаляцыi мiнеральнай вадой «Баржомi» цi травянымi адварамi. Урачы таксама рэкамендуюць дзеткам, у якiх слабае месца — носiк, тры разы на дзень закапваць разбаўлены вадой (1:2) сок каланхоэ. Гэта працэдура праводзiцца 10 дзён, а сок можна набыць у аптэцы.

Дзецям з павялiчанымi мiндалiнамi трэба паласкаць горла настоямi з эўкалiпту, шалфею цi крываўнiку. У аптэцы можна купiць спiртавы раствор хлорафiлiпту, якi таксама дапамагае дзеткам з гэтай праблемай пазбегнуць хвароб. Чайную лыжку хлорафiлiпту разбаўляюць у шклянцы вады i гэтым растворам палошчуць цi арашаюць роцiк шпрыцам без iголкi.

Фiтатэрапiя, як i загартоўка, вельмi дапамагае стаць больш устойлiвымi да хвароб не толькi дзецям, але i дарослым. Да таго ж цяжка прымусiць малое рабiць нешта карыснае для свайго арганiзма, калi самi бацькi гэтым нiколi не займалiся. Рабiце ўсё разам, i тады станеце не толькi здаровымi i моцнымi, а яшчэ i больш блiзкiмi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атыт, бранхiт i падобныя хваробы — гэта ўсё ўскладненнi звычайнай прастуды. Каб нашы дзецi менш хварэлi, лепш рыхтаваць iх да сустрэчы з рознымi вiрус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика