Хроніка апошніх падзей
ЗА СЕРП I МОЛАТ ЭСТОНЦАЎ АДПРАВЯЦЬ ЗА КРАТЫ
Урад Эстонii накiраваў у парламент праект закона, у адпаведнасцi з якiм уводзiцца крымiнальная адказнасць за публiчнае выкарыстанне i распаўсюджванне сiмволiкi «акупацыйных рэжымаў». Такiмi аўтары законапраекта лiчаць Савецкi Саюз i нацысцкую Германiю. У прыватнасцi, забарона будзе накладзена на сiмволiку былога СССР i саюзных рэспублiк, а таксама нацыянал-сацыялiстычнай рабочай партыi Германii i войскаў СС. Пад дзеянне закона трапляюць сцягi, гербы, знакi адрознення i iншыя сiмвалы. Пакаранне парушальнiкам прадугледжана ў выглядзе штрафа цi турэмнага зняволення на тэрмiн да трох гадоў. ДЫЯГНАЗ ГАЙДАРУ ПАСТАВЯЦЬ У БЛIЖЭЙШЫЯ ДНI Ягора Гайдара, шпiталiзаванага ў адну з маскоўскiх клiнiк, абследуюць урачы-таксiколагi ў сувязi з магчымасцю яго атручэння. Канчатковы дыягназ будзе пастаўлены ў блiжэйшыя днi. Былы кiраўнiк урада Расii, а цяпер дырэктар Iнстытута эканомiкi пераходнага перыяду Ягор Гайдар адчуў сябе дрэнна 24 лiстапада на канферэнцыi па расiйска-iрландскiх адносiнах у Нацыянальным унiверсiтэце Iрландыi ў Мейнуце, недалёка ад Дублiна. Ён быў дастаўлены ў аддзяленне iнтэнсiўнай тэрапii сталiчнай бальнiцы iмя Джэймса Коналi, а пазней — у маскоўскую бальнiцу. Сам Гайдар потым узгадаў, што за сняданкам яму не спадабаўся смак чаю. Блiзкiя i паплечнiкi экс-прэм’ера адмаўляюцца назваць бальнiцу, у якой ён праходзiць лячэнне, па прычыне таго, што, паводле iх слоў, апасаюцца за жыццё Гайдара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Эстонii накiраваў у парламент праект закона, у адпаведнасцi з якiм уводзiцца крымiнальная адказнасць за публiчнае выкарыстанне i распаўсюджванне
|
|