Беспрацоўныя. Але часова...
Надзея ДРЫЛА
За паслугамi ў службу занятасцi насельнiцтва можа звярнуцца кожны грамадзянiн нашай краiны. Тут аказваюць паслугi па рэгiстрацыi, выплатах дапамогi па беспрацоўю, iндывiдуальнаму падбору працы, навучанню пры садзейнiчаннi службы занятасцi, выбару прафесii, атрыманню розных даведак, арганiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi, накiравання на працу ў перыяд летнiх вакацый.
Рэгiстрацыя ў якасцi беспрацоўнага робiцца па пастаяннаму месцы жыхарства (прапiскi). Каб стаць на ўлiк, пры сабе трэба мець: пашпарт (або пасведчанне аб нараджэннi), працоўную кнiжку, дыплом цi iншы дакумент аб адукацыi, медыцынскае заключэнне (для тых, хто мае абмежаваннi па стану здароўя), даведку аб вызваленнi (для былых зняволеных), даведку аб прадастаўленнi магчымасцi самастойнага працаўладкавання або аб адмове ў прыёме на працу (для выпускнiкоў устаноў адукацыi), копiю пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi i пасведчанне iнвалiднасцi (для маючых дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, дзяцей-iнвалiдаў — да 18 гадоў), ваенны бiлет i даведку з ваенкамата (для звольненых з радоў Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь). Для устанаўлення памеру дапамогi па беспрацоўю прадстаўляецца даведка з указаннем сярэдняга месячнага заробку за апошнiя два месяцы працы. ...Перад камп’ютарамi сядзяць людзi. На першы погляд, зусiм розныя. Але iх аб’ядноўвае агульная мэта — знайсцi працу. — Нам не прадоўжылi кантракт, скарацiлi. Шукаем месца дыспетчара цi аператара ўжо другi дзень. Пакуль безвынiкова. Вакантнымi прапанаваныя месцы застаюцца нядоўга, — расказваюць сяброўкi па няшчасцю, якiя ўладкавалiся перад адным манiторам. — Я не належу да катэгорыi беспрацоўных. Цэнтр занятасцi наведваю перыядычна. Зарплата задавальняе, але калектыў не з лепшых. Шукаю альтэрнатыву, — паведамiў мужчына, не зводзячы вачэй з курсора на экране манiтора. — За сваё жыццё змянiў 7—8 розных прафесiй. Пачаў працаваць з 10 класа. Спачатку мяняў месцы таму, што трэба было вучыцца, а грошы, як вядома, любяць усе. Зараз проста цiкава паспрабаваць нешта новае. А ў цэнтр занятасцi звярнуўся ўпершыню, — зазначыў учарашнi студэнт, паспяваючы не толькi адказваць на пытаннi, але i выпiсваць памеры заработнай платы менеджараў i бухгалтараў. Iнфармацыя аб вакансiях больш за ўсё цiкавiць моладзь (у тым лiку выпускнiкоў школ) i жанчын, звольненых па асабiстаму жаданню цi па скарачэнню штатаў. Як паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм цэнтры занятасцi насельнiцтва, на 1 верасня зарэгiстравана 6493 беспрацоўныя, 65 працэнтаў з якiх — жанчыны. 16—39 гадоў — такi ўзрост кожнага другога беспрацоўнага. Такiм чынам, сярэднi партрэт беспрацоўнага мiнчанiна зараз — жанчына ва ўзросце 31 года. Тым часам сёння назiраецца попыт на рабочыя прафесii: з 18 600 вакансiй 15 723 — для рабочых. Наймальнiкi маюць патрэбу ў будаўнiках, вадзiцелях аўтобусаў, грузчыках, афiцыянтах, кандуктарах, швеях, токарах, малярах. Калi разглядаць попыт на працоўную сiлу па галiнах, то найбольшым попытам карыстаецца прамысловасць, будаўнiцтва, гандаль i транспарт. Паводле апошнiх даных, з пачатку года ўсяго працаўладкавана 12 536 чалавек, 6309 з iх былi зарэгiстраваны ў цэнтры ў якасцi беспрацоўных. Грамадзянiн, якi стаiць на ўлiку ў якасцi беспрацоўнага ў аддзеле занятасцi насельнiцтва па месцы прапiскi, можа быць адпраўлены на прафесiйную падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi па спецыяльнасцях, запатрабаваных на рынку працы. Такiм часова беспрацоўным дзяржава гарантуе бясплатнае навучанне, выплату стыпендыi i бясплатны медыцынскi агляд пры накiраваннi на прафесiйнае навучанне ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства. Грамадзянам, якiя прайшлi навучанне, выдаюцца дакументы аб прысваеннi цi павышэннi квалiфiкацыi. Мiж тым, пасля зняцця беспрацоўнага з улiку, цэнтр, часам, адсочвае яго далейшы лёс. Напрыклад, у тым выпадку, калi прадпрыемства пастаянна падае заявы на працоўную сiлу, а ўладкаваныя пры пасрэднiцтве цэнтра людзi доўга там не затрымлiваюцца, адразу ўзнiкае пытанне — у чым усё ж прычына падобнай «бягучкi» кадраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паслугамi ў службу занятасцi насельнiцтва можа звярнуцца кожны грамадзянiн нашай краiны. Тут аказваюць паслугi па рэгiстрацыi, выплатах дапамогi па |
|