21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакойчык з дзяцiнствам

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Па-за кадрам

Дзе завяршаюць кар’еру героi «Калыханкi»

...Мая малодшая сястра ў дзяцiнстве, як i многiя, з вялiкай неахвотай клалася спаць. Прымусiць яе тэрмiнова iсцi ў ложак удавалася толькi аднаму персанажу — Дзеду-Барадзеду. Пачуўшы першыя акорды барадзедаўскай песенькi, сястра бегла да тэлевiзара i слухала дзедавы парады з неаслабнай цiкавасцю, а потым без усякiх «не хачу» засынала...

Сястра даўно перайшла ў катэгорыю «дарослых дзяўчат», дый Дзед-Барадзед некуды па- дзеўся. З’явiлiся зусiм новыя персанажы, на якiх цяперашняя малеча глядзiць усё такiмi ж замiлаванымi i шырока расплюшчанымi ад цiкавасцi вачыма. А iхнiя бацькi, гледзячы на гэтых незнаёмцаў, час ад часу ўзгадваюць «сваiх» герояў — Буслiка, ваўка Вову, лiсiчку, ката Марцiна... Улiчваючы, што старэйшая беларуская перадача для дзяцей «Калыханка» яшчэ летась адзначыла свой 25-гадовы юбiлей, розных лялечных персанажаў у ёй, ды i ва ўсёй рэдакцыi дзiцячых праграм, было шмат. Куды ж яны знiкаюць, калi сыходзяць з экранаў?..

***

На дзвярах напiсана: «Складское памяшканне №...». А ўнутры — самы сапраўдны фiлiял казкi. I нават не адной, мяркуючы па колькасцi лялек, цацак, навагоднiх елачак, загадкавых постацяў. Тут — амаль уся гiсторыя дзiцячых праграм беларускага тэлебачання. Без праваднiка не разбярэшся — дзякуй, што нашым экскурсаводам пагадзiлася выступiць рэдактар Алена Фурсава, якая працуе ў «Калыханцы» больш за 20 гадоў.

— Адной з нашых першых лялек быў сабака Цява, вось такi кранальны i сiмпатычны, — выцягвае Алена з лялечнага закутка вялiзную кудлатую «жывёлiнку». — Не памятаю нават, адкуль мы яго ўзялi — магчыма, з нейкага тэатра. Глядзiце, колькi гадоў прайшло, а ў яго дагэтуль працуюць лапкi.

Наступнай з кута з’яўляецца лялька Васiлiнка — памятаеце, гадоў мо 8—10 яна «працавала» на «Калыханцы» разам з хлопчыкамi Васiльком i Юрасiкам. Насамрэч спачатку Васiлiнка была... не, нават не хлопчыкам, а персанажам Бульбiнкай. Потым ужо спатрэбiлася дзявочае хараство, i мастакi «нарасцiлi» ляльцы валасы, раснiчкi, пашылi сукенку i ператварылi ў абаяльную Васiлiнку з голасам i тэмпераментам актрысы Яны Агеенка. Лялька i зараз складзе канкурэнцыю ўсякiм там Мальвiнам — калi яе крышачку паднавiць.

Напэўна, рэкардсменамi па працягласцi тэлекар’еры быў птушына-сабачы тандэм Буслiка i Цiмошкi. Буслiк, у прыватнасцi, змянiў некалькi галасоў — Валянцiна Пражэева i Людмiла Самойлава, а Цiмошку ў свой час агучваў Уладзiмiр Грамовiч. Праўда, гэтых герояў мы сярод iхнiх цацачных сабратоў не знайшлi — вiдаць, забралi ў музей гiсторыi беларускага тэлебачання.

— Здаецца, сабакi ўвогуле вельмi запатрабаваныя персанажы на дзiцячым ТБ: Цява, Цiмошка, воўк Вова... — пералiчваю я.

— Ну, усё залежыць ад вобраза, характару, — удакладняе Алена. — Дзецям больш падабаюцца гэткiя шалапуты, свавольнiкi. Напрыклад, калi трэба было зрабiць новых лялек, мы прыдумалi гаспадарлiвага хамяка Хому i непаседлiвае парася Сеню. Атрымалася цi то парася, цi то сланяня, якое паўсюль засоўвала свой доўгi нос. Дзiўны, не самы сiмпатычны персанаж; але вы не ўяўляеце, як яго любiлi дзецi! Хоць былi сумневы, цi варта рабiць менавiта парася — маўляў, у Маскве ж ёсць Хруша. Увогуле дарослыя лiчылi, што лялька няўдалая, аднак дзецям вобраз, створаны Верай Кавалеравай, вiдаць, быў вельмi блiзкi, i наша парася гадоў 5 карысталася неверагоднай папулярнасцю. Каб развiтанне з любiмым персанажам прайшло не надта балюча, давялося адправiць яго на «мультымабiлi» ў далёкае падарожжа.

Следам за парасём выцягваем ката Марцiна — не толькi героя «Калыханкi», але i на працягу 8 гадоў вядучага праграмы «Уся справа ў капелюшы». Кот быў вядомы не толькi сваёй кемлiвасцю i разважнасцю (дзякуй за запамiнальны вобраз Аляксандру Кашпераву), але таксама сваiм «жывым» хвастом, якi выдатна перадаваў эмоцыi. Зараз, на жаль, Марцiн пайшоў на пенсiю, а хвост у яго, як у той дражнiлцы «котка здохла, хвост аблез», выглядае сумнавата i патрабуе «рамонту». Затое пыса ў яго хiтра-а-ая.

— А вось гэтага гаўрыка, зайца Даўгавушыка, пэўны час давялося граць i мне самой, — з пяшчотай дастае Алена наступную ляльку. — Ён ужо вельмi стары, i носiк аблуплены, i вусы абарваныя, а характар — мiлы, жвавы — усё адно захаваўся. Працаваць з iм было зручней, чым з трасцявымi лялькамi: пацягнеш за вяровачку — роцiк адкрываецца, броўкi варушацца. I дзецi яго таксама вельмi любiлi.

У гiсторыi дзiцячай рэдакцыi было такое, што некаторым героям, улюбёнцам публiкi, даводзiлася рабiць «пластычныя аперацыi» — замяняць адну ляльку другой. Скажам, за 15 гадоў жыцця медзведзяняцi Топы давялося замест старой, «сур’ёзнай» лялькi зрабiць больш сучасную i больш «дзiцячую» — адпаведна, давялося крыху перабудоўваць вобраз i акцёру Уладзiмiру Варанкову, каб адпавядаць свайму новаму «тварыку». Буслiка таксама цацачных спраў майстры перароблiвалi i ўдасканальвалi некалькi разоў.

Лялькi вельмi падобныя да людзей, якiя iх рабiлi — персанажаў, якiя выйшлi з рук Таццяны Галавачовай не пераблытаеш з «гадаванцамi» майстра Тэатра лялек Алега Нiкалайчыка. Сёння, праўда, большасць гэтых герояў амаль не выходзiць з запаснiкаў — хiба што ў якасцi пачэсных гасцей на мультыплiкацыйным фестывалi «Анiмаёўка» ды яшчэ ў якасцi экспанатаў дзеля дзiцячых экскурсiй, якiя час ад часу прыходзяць у Белтэлерадыёкампанiю. Некаторых вы ўжо ўвогуле не знойдзеце ў гэтых сценах: воўк Вова «перасялiўся» дамоў да акцёра, якi яго агучваў, а паралонавы Дзед-Барадзед быў такi стары i ў прамым сэнсе спарахнелы, што яго, хутчэй за ўсё, выкiнулi на сметнiк падчас чарговай прыборкi памяшканняў... Хоць у таго ж казачнага Дзеда ёсць свая, абсалютна ўнiкальная гiсторыя. Яго iграў не адзiн акцёр, а адразу тры: адзiн быў «рукамi», другi «нагамi», трэцi «галавой». Акцёрам не трэба было хавацца пад стол або за шырму — яны апраналiся цалкам у цёмна-сiнюю вопратку, нават твары закрывалi, i працавалi на цёмна-сiнiм фоне. Атрымлiвалася, што людзей не бачна, i таму тэлевiзiйную ляльку лёгка было пры мантажы «перасадзiць» на любы фон — хоць у рамонкi, хоць на аблокi...

— Мне здаецца, даволi крыўдна для дзiцячай рэдакцыi, што такiя заслужаныя героi сядзяць у «складскiм памяшканнi нумар адзiн». Можа, лепш стварыць адмысловы лялечны тэлемузей?

— У нас ёсць такiя задумкi, але iх рэалiзацыя залежыць ад многiх фактараў: свабодныя грошы, людзi, памяшканнi. Часткова лялькi «жывуць» у нас, у кабiнетах дзiцячай рэдакцыi, але там надта мала месца. Iдэя ўсё ж добрая, i мы спадзяёмся, што яна ажыццявiцца.

Гэта сапраўды iдэя — i нават не ў тым сэнсе, што людзi цэлымi сем’ямi змаглi б наведваць музей i ўзгадваць любiмых многiмi пакаленнямi персанажаў. Ёсць i яшчэ адзiн бок медаля. Мы прызвычаiлiся, што ўсё «сваё» — другаснае, беларускiя тэлепраграмы — скапiраваныя з расiйскiх альбо замежных. Дзiцячая рэдакцыя ў гэтым сэнсе з чыстым сумленнем можа заявiць, што ўсе яе цацачныя «супрацоўнiкi» абсалютна арыгiнальныя, непаўторныя, насычаныя ўласным нацыянальным каларытам i рысамi характару.

— Цi лёгка лялькам вытрымлiваць канкурэнцыю з камп’ютарнымi «мульцяшкамi»?

— Анiмацыйныя персанажы добра ўспрымаюцца на экране, але не заўжды iх можна выкарыстаць. Напрыклад, мы часта запiсваем дуэты: дзiця i лялька. Як дзiцяцi патлумачыць, маўляў, ты глядзi на пустое месца i размаўляй з iм, а мы потым туды паставiм мультыплiкацыйнага героя? Прасцей кантактаваць з тым, каго бачыш — дзецi ўспрымаюць гэтых персанажаў як жывых, могуць iх пацiскаць, абдымаць... Памятаю, аднойчы мы запiсвалi нейкую праграму на выездзе ў мастацкiм музеi. Я была «зайцам». Падышла дзяўчынка — яна цудоўна бачыла, што лялька рухаецца не сама, што яе варушыць i за яе гаворыць нейкая цётачка, — але яна з такiм шчырым захапленнем размаўляла з гэтай лялькай! Думаю, анiмацыйныя персанажы не выцiснуць лялек; наадварот, мы стараемся iсцi ў нагу з часам i спалучаць iх. Скажам, у рубрыцы «Ням-ням» у нас ёсць анiмацыйны гаворачы кубачак, якi працуе нароўнi з лялькай, ёсць мульцяшнае Сонейка. I ўсе выдатна суiснуюць разам.

— Чаму больш за 20 гадоў дарослы чалавек аддае такому «дзiцячаму» занятку, як лялькi?

— Ведаеце, кожнаму сваё. Я адчуваю сябе на сваiм месцы i не ўяўляю на iншым, ведаю, што праца з лялькамi — гэта маё прызначэнне. Тым больш, праграмы для дзяцей — гэта неўзаранае поле! Мы ж не абмяжоўваемся адной толькi «Калыханкай», ёсць многа новых праграм, з гэтага сезона iдзе псiхалагiчна-тэставая «Шчыра кажучы». Галоўнае, што я люблю гэту справу, iсцi ў iншым накiрунку — нават спакусы такой не было. Да таго ж, я лiчу, палiтыка, эканомiка, усе «сур’ёзныя», дарослыя тэмы — iх хапае ў жыццi. А працуеш для дзяцей — i сам стараешся захаваць у сабе дзiцячую шчырасць, наiўнасць у лепшым сэнсе слова, адганяеш усе дурныя пачуццi i эмоцыi...

Наведвальнiкаў-дзяцей Алена Фурсава заўжды папярэджвае: «Нашы лялькi — жывыя, i калi прыслухацца, можна пачуць, як яны шэпчуцца аб нечым сваiм». Можаце мне не верыць, аднак калi за намi зачынялiся дзверы, я чула шоргат i перашэптванне. А кот Марцiн, здаецца, нават падмiргнуў на развiтанне. Альбо гэта толькi падалося?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе завяршаюць кар’еру героi «Калыханкi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика