21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай Чаргiнец: «Пазбаўленне гандлёвых прэферэнцый ударыць па iмiджу ЕС»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Пазбаўленне з боку Еўрапейскага саюза гандлёвых прэферэнцый ў адносiнах да Беларусi «ўдарыць па беларускаму народу, прывядзе да падзення iмiджу самога ЕС у насельнiцтва нашай краiны, а таксама нанясе ўрон знешнiм гандлёвым партнёрам Беларусi». Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi старшыня Камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Мiкалай Чаргiнец.

Разгляд пытання аб пазбаўленнi Беларусi гандлёвых прэферэнцый узнiмаўся ЕС з 2003 года, яшчэ раней — у 2000 годзе — гэта пытанне ўзняла Мiжнародная арганiзацыя працы. Такiм чынам да цяперашняга часу працэдуры фактычна iшлi паралельна, прычым, паводле слоў М. Чаргiнца, у сваiх рашэннях ЕС прытрымлiваўся ў асноўным пазiцыi МАП. У самiм жа ЕС па пытанню пазбаўлення Беларусi гандлёвых прэферэнцый не было аднаго погляду.

М. Чаргiнец паведамiў, што Беларусь вядзе пастаянны дыялог з МАП па выкананню iх рэкамендыцый. Найбольш значныя меры ў гэтым накiрунку былi прыняты сёлета. У вынiку па многiх пытаннях патрабаваннi МАП былi цалкам выкананы, па iншых быў дасягнуты значны прагрэс. М. Чаргiнец заявiў, што гэтыя дзеяннi Беларусi былi станоўча ўспрыняты i самой Мiжнароднай арганiзацыяй працы, якая выказала зацiкаўленасць у далейшым супрацоўнiцтве.

На гэтым фоне рашэнне ЕС аб актывiзацыi абмеркавання намеру пазбаўлення Беларусi гандлёвых прэферэнцый, лiчыць М. Чаргiнец, выклiкае недаўменне. Калi ЕС не зменiць свае намеры, 11—12 снежня гэтага года адпаведны дакумент можа быць прыняты на ўзроўнi мiнiстраў ЕС. У такiм выпадку рашэнне аб пазбаўленнi Беларусi гандлёвых прэферэнцый пачне дзейнiчаць праз шэсць месяцаў. Такое развiццё падзей, адзначыў М. Чаргiнец, не прынясе карысцi нi аднаму з бакоў. Калi ж ЕС усё ж такi прыме рашэнне аб пазбаўленнi Беларусi гандлёвых прэферэнцый, лiчыць ён, нашай краiне, магчыма, давядзецца адкарэктаваць свае затраты па прадухiленню нелегальнай мiграцыi ў еўрапейскiя краiны. Гэтыя сродкi, адзначыў сенатар, можна было б накiроўваць на абарону насельнiцтва, якое можа пацярпець пры пазбаўленнi Беларусi гандлёвых прэферэнцый. Таксама ён лiчыць, што ўрон Беларусi ў выпадку прыняцця рашэння аб пазбаўленнi нашай краiны гандлёвых прэферэнцый будзе «значным», аднак нам удасца перабудавацца, бо ў нашых таварах зацiкаўлены i не краiны ЕС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазбаўленне з боку Еўрапейскага саюза гандлёвых прэферэнцый ў адносiнах да Беларусi «ўдарыць па беларускаму народу, прывядзе да падзення iмiджу самога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика