Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў актывiзаваць работу па спыненню карупцыi
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў актывiзаваць работу ўсiх праваахоўных органаў па спыненню карупцыйных праяў i злачынстваў, у першую чаргу ў эканамiчнай сферы, i прымаць жорсткiя меры да асоб, якiя ўчынiлi такiя злачынствы. Адпаведнае ўказанне кiраўнiк дзяржавы даў 4 снежня, прымаючы з дакладам Генеральнага пракурора Пятра Мiклашэвiча.
Як паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара, за 10 месяцаў гэтага года органамi пракуратуры выяўлена каля 3 тыс. злачынстваў карупцыйнай накiраванасцi, у тым лiку 920 злачынстваў, звязаных з хабарнiцтвам, што крыху менш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што праводзiмая ў дзяржаве мэтанакiраваная работа па процiдзеянню карупцыi дае станоўчыя вынiкi. Прэзiдэнту даложана аб рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2002—2006 гады. Для прадаўжэння сiстэмнай работы ў гэтым напрамку пракуратура сумесна з зацiкаўленымi органамi распрацавала Дзяржаўную праграму па процiдзеянню карупцыi на 2007—2010 гады. У ёй прадугледжаны комплекс арганiзацыйна-прававых, эканамiчных мераў, адукацыйных i iншых прафiлактычных мерапрыемстваў, накiраваных на знiжэнне ўзроўню карупцыi ў рэспублiцы. Чакаецца, што праект праграмы ў блiжэйшы час зацвердзiць Прэзiдэнт Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы таксама праiнфармаваны аб правядзеннi праверкi выканання Указа Прэзiдэнта ад 28 студзеня 2006 года № 58 «Аб некаторых пытаннях адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў». Пракуратурай устаноўлены факты нямэтавага i неэфектыўнага выкарыстання зямлi па вiне шэрагу выканаўчых i распарадчых органаў. Вынесена 186 актаў пракурорскага рэагавання на дапушчаныя парушэннi законнасцi, больш за 100 асоб прыцягнута да адмiнiстрацыйнай i дысцыплiнарнай адказнасцi, у адносiнах да 5 службовых асоб выканаўчых органаў узбуджаны крымiнальныя справы. Прэзiдэнт запатрабаваў ад праваахоўных органаў жорсткага кантролю за выкананнем зямельнага заканадаўства i ўстаранення парушэнняў у гэтай сферы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў актывiзаваць работу ўсiх праваахоўных органаў па спыненню карупцыйных праяў i злачынстваў, у першую чаргу ў эканамiчна
|
|