Крэдыт на капрамонт
Святлана БАРЫСЕНКА
Як вясковаму жыхару зрабiць сёння капiтальны рамонт — аднавiць жыллёвае памяшканне, падвесцi газ i г.д.? Аказваецца, уласнiк, якi пастаянна пражывае ў сельскай мясцовасцi, чый сукупны даход не перавышае двух бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму, можа ўзяць «капiтальны» крэдыт — пад 3 працэнты гадавых на 10 гадоў. Магчымасць такая з`явiлася досыць даўно, аднак пакуль адкрыта толькi 1,5 тысячы падобных крэдытных лiнiй.
Дарэчы, жыллёвы фонд сельскай мясцовасцi налiчвае зараз каля 76 мiльёнаў кв.м. У сярэднiм на аднаго чалавека прыпадае 24 кв.м. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра КIСЯЛЁВА, на блiжэйшыя пяць гадоў у развiццё жыллёва-камунальнай гаспадаркi вёскi плануецца прыцягнуць 673 мiльярды рублёў, прычым звыш 500 мiльярдаў — з мясцовых бюджэтаў. У кожным аграгарадку з’явяцца ЖКГ, здольныя наладзiць абслугоўванне не горш, чым у буйных гарадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вясковаму жыхару зрабiць сёння капiтальны рамонт — аднавiць жыллёвае памяшканне, падвесцi газ i г.д.?
|
|