Хроніка апошніх падзей
У РАСII ЖЫЎЦОМ СПАЛIЛI СВЯТАРА З СЯМ’ЁЙ
Трагедыя адбылася ў вёсцы Прамухiна Цвярской вобласцi. Святар Цвярской епархii Андрэй Нiкалаеў, яго жонка i трое маленькiх дзяцей згарэлi ва ўласным доме. Зламыснiкi падперлi дзверы звонку, каб людзi не маглi ўцячы. На вокнах дома былi краты, таму шанцаў выратавацца ў сям’i святара не заставалася. Як паведамляецца на сайце «Православие и мир», дом Андрэя Нiкалаева быў аблiты бензiнам i падпалены. Як аказалася, жонка айца Андрэя Ксенiя ляжала ў бальнiцы, у пятнiцу на выхадныя яе забралi дадому, а ў ноч на суботу адбылася трагедыя. Як высветлiлася, яшчэ ў кастрычнiку святар праз сродкi масавай iнфармацыi прасiў аб дапамозе i абароне. Справа ў тым, што мясцовыя жыхары некалькi разоў рабавалi царкву, а атрыманыя грошы прапiвалi. Святар намагаўся самастойна ахоўваць храм з ружжом, хоць i прызнаваўся, што не зможа стрэлiць у чалавека. Амаль усе жыхары вёскi Прамухiна алкаголiкi. Яны выменьвалi на спiртное нават дошкi i бярвёны з уласных дамоў. Некаторых айцец Андрэй вярнуў да нармальнага жыцця, але iншым не спадабалася яго ўпартасць. Святару i яго прыходу пагражалi, а яго дом ужо аднойчы падпальвалi. ЭКС-МIНIСТР АБАРОНЫ ЗША РЭКАМЕНДАВАЎ СКАРАЦIЦЬ ВАЕННЫЯ АПЕРАЦЫI Ў IРАКУ За два днi да адстаўкi былы мiнiстр абароны ЗША Дональд Рамсфелд накiраваў у Белы дом мемарандум, дзе рэкамендаваў iстотна скарацiць ваенныя аперацыi ЗША ў Iраку. У дакуменце, у прыватнасцi, указваецца, што «цяперашнiя дзеяннi амерыканскiх сiл у Iраку не прыносяць дастаткова адчувальнага цi дастаткова хуткага вынiку», i прапануецца некалькi спосабаў палепшыць сiтуацыю. Рамсфелд заклiкаў да маштабнага вываду войскаў ЗША з зон баявых дзеянняў у Iраку, да паскоранага абучэння iракскiх сiл бяспекi i нават подкупу ключавых iракскiх военачальнiкаў з мэтай атрымання падтрымкi. Экс-мiнiстр рэкамендаваў Беламу дому скарацiць колькасць ваенных баз у Iраку з 55 да 10—15 да красавiка 2007 года, а да лiпеня пакiнуць усяго пяць. МЯДЗВЕДЗI Ў ЗААПАРКУ НЕ МОГУЦЬ ЗАСНУЦЬ З-за анамальна цёплага надвор’я мядзведзi ў маскоўскiм заапарку не могуць заснуць. Спецыялiсты адзначаюць, што звычайна мiшкi ўпадаюць у спячку ўжо ў лiстападзе. Зараз жа з цёплых памяшканняў выходзяць пагуляць у вальерах нават цеплалюбiвыя жывёлiны. Сярод апошнiх — грывастыя ваўкi i нават ягуар. Спецыялiсты не выключаюць, што пагуляць на свежым паветры маглi б яшчэ i сланы, бо такое надвор’е для iх цалкам нармальнае. Аднак тоўстаскурых ужо перасялiлi на зiмовыя кватэры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася ў вёсцы Прамухiна Цвярской вобласцi. Святар Цвярской епархii Андрэй Нiкалаеў, яго жонка i трое маленькiх дзяцей згарэлi ва ўласным д |
|