21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Баец застаўся з адным «патронам»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Калi я спытаў у Рыгора Iванавiча Калiберава, як жывецца-маецца вёсцы, то пачуў словы, вынесеныя ў загаловак гэтага артыкула. Вядома ж, нiчога не зразумеўшы з адказу, перапытаў яго, што азначае гэта фраза, i ён павёў мяне разам са старшынёй Буда-Кашалёўскага райсавета дэпутатаў Аляксандрам Галiцкiм да Мiкiты Маркавiча Давыдава, што жыве метраў за сто, а можа крыху i больш ад яго.

Пазнаёмiлiся. Ветэран вайны i працы 1919 года нараджэння. Калi пачалася Вялiкая Айчынная, Мiкiта Маркавiч ужо крыху больш за паўтара года адслужыў у войску i потым без перапынку ваяваў на розных франтах. Сувязiста-тэлефанiста двойчы фашысты паранiлi, прычым другiм разам у Аўстрыi за дзень да заканчэння вайны. У шпiталi яго прааперыравалi, але i дагэтуль у целе, як сказала нам жонка ветэрана Марыя Антонаўна, сядзiць жалеза, выцягваць якое нельга. Баявы шлях Мiкiты Маркавiча адзначаны ордэнамi Славы i Чырвонай Зоркi, а пазней — i юбiлейнымi медалямi. Пасля вайны, вярнуўшыся ў родныя мясцiны, ён да самай пенсii працаваў у калгасе на розных работах, а зараз вось патроху корпаецца па гаспадарцы, у якой толькi пяць курэй ды кот. Дзве дачкi i сын жывуць у розных месцах. Iнвалiд II групы, прычым з дрэнным слыхам, скардзiцца на здароўе, як i яго верная спадарожнiца жыцця.

I вось, калi мы вярталiся назад, Рыгор Iванавiч патлумачыў:

— Патронамi я называю мужыкоў, што пры сiле. Дык вось, у нашым населеным пункце, якi называецца Баец, застаўся толькi адзiн «патрон», хоць мужыкоў з такiм здароўем, як Мiкiта Маркавiч, сем.

— I хто ж ён, гэты «патрон»?

— Я, — адказаў Калiбераў i засмяяўся.

Ён — таксама з мясцовых, i сёлета яму споўнiлася 58 гадоў, 36 з якiх ён аддаў дырэктарству ў Доме культуры, што ў цэнтры сельсавета, у вёсцы Старая Буда. Гэта за два кiламетры ад Байца, куды ён ездзiць на работу на веласiпедзе або пераадольвае дарогу пехатой. Рыгор Iванавiч з’яўляецца старастам пасёлка Баец, i каля яго дома, якi добра-такi выглядае (пэўна, лепшы тут) знаходзiцца стэнд, якi iнфармуе насельнiцтва аб маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы, аб днях прыёму людзей у раённым i абласным цэнтрах i г.д.

Калiбераў прыгадвае колiшняе жыццё пасёлка i параўноўвае яго з сённяшнiм. Раней, вядома ж, у Байцы налiчвалася куды больш i двароў, i людзей, хоць вайна многiх паклала ў зямлю. Напрыклад, з франтоў Вялiкай Айчыннай не прыйшло пятнаццаць аднавяскоўцаў, дванаццаць з якiх прапалi без вестак у 1944 годзе, а дзевятнаццацiгадовыя Аляксандр Рудаў i Мiкалай Скакалаў у сакавiку i лютым 1945 года загiнулi: у Польшчы — адзiн i ва Усходняй Прусii — другi. Не абышла смерць i многiх вяскоўцаў, якiя заставалiся на акупаванай зямлi. А ўзяць 70—80-я гады. На луг, — на касьбу, — як выйдуць трыццаць цi больш «патронаў» з Байца, прыхапiўшы з сабой сала з сыраквашай, дык за дзень столькi травы ў пакосы пакладуць — дзiву даешся. Дарэчы, у Байцы была калгасная брыгада, а цэнтр калгаса «Авангард» знаходзiўся ў Старой Будзе. Моцная раней была гаспадарка, апраўдвала сваю назву. Старшынямi працавалi тут людзi па 15—20 гадоў. Апошнiм, каго людзi паважаюць i зараз, быў Мiкалай Пятровiч Чарнякоў, якi цяпер на пенсii. Пасля яго кiраўнiкi пайшлi нейкiя слабейшыя, а вось апошняга за хабар нядаўна адправiлi ў турму.

Была ў Байцы i жывёлагадоўчая ферма на 300 галоў буйной рагатай жывёлы, перадавая ферма, мiж iншым. Па чатыры з палавiнай тысячы кiлаграмаў за год ад кожнай каровы надойвалi. А зараз — што? Нi брыгады, нi фермы. Бо людзей у пасёлку на пальцах пералiчыць можна — 36 чалавек у 22 хатах. Астатнiя 26 — пустуючыя, з якiмi нешта рабiць трэба. Працаздольных толькi дзве сям’i, i то мацi-адзiночкi там, з шасцю дзецьмi. У школу чацвёра ходзяць i двое — дома.

Стараста цяжка ўздыхае i кiдае позiрк на буслiнае гняздо, якое размясцiлася на ясенi каля яго дома. Калi была зрэзана вяршыня дрэва, Рыгор Iванавiч усцягнуў туды кола, якое, на яго дзiва, абжыла парачка буслоў. А потым i пайшло-паехала: кожнае лета яго абжываюць птахi, выводзячы буслянят. Вось так бы i з людзьмi. Дык не, параз’язджалiся маладыя людзi хто куды. Хоць бы яго дзецi: у Старую Буду перабралiся. А будавалiся б «прэзiдэнцкiя» цi «чарнобыльскiя» домiкi ў Байцы, магчыма, тут бы i засталiся. Як, дарэчы, i iншыя. Бо вядома ж: калi гаспадарка трымаецца цвёрда на нагах, дык i людзi затрымлiваюцца. А так што? СВК «Авангардны» (так зараз былы калгас называецца) не можа дапамагчы калектыву мастацкай самадзейнасцi выехаць куды-небудзь з канцэртам, бо аўтобуса ў яго няма. Клуб у яго на балансе. А толку? Актавая зала ў iм не ацяпляецца.

Вось так. Аграгарадкi — гэта сёння, канешне, добра. Але i такiм населеным пунктам, як Баец, трэба было раней больш увагi ўдзяляць. А так што атрымлiваецца? Магазiна тут не было i няма, дзiцячага садка i фельчарска-акушэрскага пункта — таксама. Нiводнага значнага аб’екта. Цi скардзяцца на гэта людзi? Ды не. Пэўна, лiчаць, што так i павiнна быць. А што? Усяго iм хапае. Аўталаўка прыязджае ў пасёлак кожны панядзелак i спыняецца ў двух канцах. Прыходзь, купляй што хочаш. Трэба нейкая рэч — закажы, прывязуць. З’явiлася неабходнасць наведацца ў райцэнтр — да тваiх паслуг аўтобусы i маршруткi.

Тэлефонная праблема раней была — зараз яна знiкла. Хто хацеў мець дома тэлефон, таму яго падключылi. Можаш па iм фельчара дадому выклiкаць. Што яшчэ? Вулiца ноччу асветленая, калодзежы дагледжаныя. Iншыя сацыяльныя стандарты выконваюцца.

Самае балючае пытанне — добраўпарадкаванне пасёлка. Няма каму абкошваць вулiцу на ўсёй яе вялiкай працягласцi. Тады рукавы закасвае сам стараста Калiбераў i пакуль не закончыць справу, не супакоiцца.

— «Выстрэльвае», значыць, зараджаны «патрон» Байца, — жартуем мы з Аляксандрам Максiмавiчам.

— Ага-ага, — усмiхаецца ён i прыгадвае, што хто-нiхто з вяскоўцаў i наконт веласiпеда да яго звяртаецца, каб з’ездзiць у сельскi Савет цi магазiн, i малачка папросiць, бо на ўвесь пасёлак толькi ў яго гаспадарцы кароўка маецца.

Напаследак завiталi мы да самага старэйшага жыхара пасёлка Маланнi Нiчыпараўны Кацура. 93-гадовая жанчына (дай Бог ёй здароўечка яшчэ надоўга) гаваркая, бадзёрая з выгляду. У хаце чыста, акуратна, вышываныя падушкi. Расказвала, як стаханаўкай была, кароў у калгасе даiла, а пасля ў сталовай працавала. Муж шафёрам рабiў да самай пенсii. Сын Аляксандр у райцэнтры жыве, а Вiктар i Наташа — у Гомелi, яшчэ адна дачка — Тамара — у Старой Будзе. Дык яе муж агарод апрацоўвае. Добрыя, клапатлiвыя дзецi, мацi не забываюць, наведваюцца да яе са сваiмi дзецьмi. А што ёй яшчэ трэба? Жыццё працягваецца. Нягледзячы на тое, што Баец застаўся з адным «патронам»...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi я спытаў у Рыгора Iванавiча Калiберава, як жывецца-маецца вёсцы, то пачуў словы, вынесеныя ў загаловак гэтага артыкула. Вядома ж, нiчога не зразу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика