Беларускi дзiцячы фонд: дабрачыннасць без межаў
Святлана БАРЫСЕНКА
Амаль 12 тысяч пiсьмовых зваротаў з просьбай аб дапамозе паступiла на адрас Беларускага дзiцячага фонду за апошнiя пяць гадоў. Праз год, дарэчы, гэта адна з самых паспяховых дабрачынных грамадскiх арганiзацый адзначыць сваё 20-годдзе.
Паводле слоў старшынi праўлення БДФ Уладзiмiра Лiпскага, прапановы арганiзацыi ўвайшлi ў некаторыя дзяржаўныя дакументы, напрыклад, у Прэзiдэнцкую праграму «Дзецi Беларусi». Варта прыгадаць хоць бы штогадовую калядную акцыю «Нашы сэрцы — хворым дзецям», якая на дзяржаўным узроўнi праходзiць пад назвай «Нашы дзецi» i ажыццяўляецца сумесна з Мiнiстэрствам аховы здароўя. Толькi за апошнiя пяць гадоў у межах гэтай акцыi атрымалi падарункi i паглядзелi казачныя пастаноўкi каля 94 тысяч дзяцей на стацыянарным лячэннi. — 106 беларускiх дзяцей атрымлiваюць грашовую дапамогу замежных спонсараў, што магло б паслужыць прыкладам i для айчынных мецэнатаў. Праблем у краiне дзяцiнства зараз шмат, таму рабiць дабро для нашых дзяцей трэба зараз, неадкладна i, канешне, з душой, — кажа Уладзiмiр Лiпскi i прыгадвае самыя яскравыя «плады» дапамогi. Скажам, Германа Артамонава, якога колькi гадоў таму, у кастрычнiку, знайшоў на полацкiм вакзале чыгуначнiк Герман. Падкiдыша так i назвалi — Герман Акцябрскi. Прозвiшча Артамонаў перайшло да дзiцяцi ад другога бацькi. Дзякуючы яго выхаванню, а, перш-наперш, зацiкаўленасцi Дзiцячага фонду лёсам хлопчыка, перад Германам сёння адкрываецца перспектыўная будучыня: зараз ён залiчаны ў аспiрантуру педунiверсiтэта...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 12 тысяч пiсьмовых зваротаў з просьбай аб дапамозе паступiла на адрас Беларускага дзiцячага фонду за апошнiя пяць гадоў. Праз год, дарэчы, гэта |
|