21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi будуюцца такiя бiблiятэкi, значыць яны патрэбныя

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Учора адкрылася мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мiсiя бiблiятэкi ў фармiраваннi iнтэлектуальнага патэнцыялу грамадства». Паглядзець на новы ўнiкальны будынак галоўнага сховiшча кнiг i дакументаў Беларусi, пераняць i падзялiцца вопытам, наладзiць кантакты i абмеркаваць актуальныя пытаннi сучаснай бiблiятэчнай справы прыехалi 400 дэпутатаў з 15 краiн свету.

— Упэўнена, што ў гэтых сценах, якiя захоўваюць векавую мудрасць пакаленняў, адбудзецца канструктыўная размова, абмен вопытам працы, прафесiйнае супрацоўнiцтва ў пошуку iнавацыйных шляхоў развiцця бiблiятэк, — сказала Наталля АЎДЗЕЕВА, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па культуры, адукацыi i навуцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. — Няма сумненняў, што вынiкова пройдзе i сход некамерцыйнага партнёрства «Бiблiятэчнай Асамблеi Еўразii» з удзелам дырэктароў нацыянальных бiблiятэк дзяржаў-удзельнiц, прысвечаны 15-годдзю СНД.

Арганiзатарамi канферэнцыi выступiлi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, некамерцыйнае партнёрства «Бiблiятэчная Асамблея Еўразii», Беларуская бiблiятэчная асацыяцыя.

— Сённяшняя наша канферэнцыя будзе мець поспех, таму што, гаворачы аб ролi i месцы бiблiятэк, мы, знаходзячыся тут, у гэтым сучасным будынку, у гэтай новай дзiўнай бiблiятэцы, на свае вочы бачым, якое значэнне надаюць ролi i месцу бiблiятэк у Беларусi, — заўважыў Вiктар ФЁДАРАЎ, генеральны дырэктар Расiйскай дзяржаўнай бiблiятэкi, старшыня некамерцыйнага партнёрства «Бiблiятэчнай Асамблеi Еўразii». — У гэтым сэнсе мы па-добраму зайздросцiм калектыву Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. I калi да вас будуць прыязджаць нашы прэзiдэнты, нашы прэм’еры i мiнiстры, дэпутаты i сенатары з розных краiн, то хай iм будзе наглядны прыклад: вось так трэба ставiцца да культуры, так трэба ставiцца да бiблiятэк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адкрылася мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мiсiя бiблiятэкi ў фармiраваннi iнтэлектуальнага патэнцыялу грамадства». Паглядзець на но
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика