21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Не гаварыце слова «не»!»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

«Мы заўсёды дапаможам вяскоўцам i дровамi запасцiся, i ўчастак апрацаваць, i хлеб сабраць. Не чулi людзi ў апошнi час ад нас слова «не» па гэтых пытаннях!» — сказаў нашаму карэспандэнту старшыня Каменьскага сельскага Савета Лепельскага раёна Мiкалай Сiнiцын.

Ён у свой час «рызыкнуў» i гадоў пяць таму адным з першых у нашай краiне стварыў на тэрыторыi сельскага Савета сельскагаспадарчае механiзаванае падраздзяленне, што пачало аказваць насельнiцтву самыя розныя гаспадарчыя паслугi. (Цiкава, што, калi райвыканкам прыняў рашэнне аб стварэннi такiх структур, не ўсе пажадалi актыўна рэалiзоўваць яго на практыцы.)

Цяпер КУП «Камень—аграсэрвiс», якiм кiруе Марат Чувiлiн (яму крыху больш за 30 гадоў, i раней ён працаваў механiзатарам у сельгаспрадпрыемстве), — прадпрыемства патрэбнае. Каменьскi Савет дапамагае i суседнiм сельсаветам аказваць паслугi жыхарам.

Пазнаёмiлiся мы з Мiкалаем Мiкалаевiчам гэтай восенню ў Докшыцах падчас сустрэчы старшынь мясцовых Саветаў. Адразу падумалася: iнтэлiгентны, разумны чалавек, якi працуе на сваёй пасадзе на «ўсе 100 працэнтаў». А нядаўна сустрэлiся на яго зямлi — на Лепельшчыне. Думаецца, калi б усе старшынi былi такiмi энтузiястамi, даўно б ужо завяршылася дыскусiя аб павышэннi ролi сельскiх Саветаў.

— Жыхару вёскi заўсёды патрэбна канкрэтная дапамога ў самых розных жыццёвых пытаннях, — расказвае Мiкалай Сiнiцын. — Што было калiсьцi? Напрыклад, патрэбны камбайн, каб дапамагчы сям’i сабраць зерне падчас жнiва. А ў сельгаспрадпрыемстве тэхнiку не даюць. Маўляў, пакуль самi не збяром, нiчым дапамагчы не зможам. I што трэба было рабiць мне як кiраўнiку сельскага Савета? Проста адмовiць тым, хто мае патрэбу ў тэхнiчнай дапамозе?

Думаў я шмат на гэтую тэму. Мы ж — мясцовая ўлада, а нiчога ў нас няма, акрамя сцiплага бюджэту i магчымасцi выдаць вяскоўцу нейкую паперку, якая яму патрэбна па розных жыццёвых справах. Уласнымi намаганнямi нашы майстры аднавiлi трактар, i пачалi мы аказваць першыя паслугi. Памятаеце, у свой час была вялiкая праблема са зборам малака? Гаспадары вымушаны былi гандляваць малаком на рынку i г.д. Пачалi мы займацца i гэтым. Плацiлi за здадзенае малако грошы своечасова. I людзi дзякуй гаварыць сталi. Першы год збiралi ад каровы ў сярэднiм па 1300 лiтраў малака, у мiнулым годзе — 2800, i гэта другi паказчык у вобласцi, за 11 месяцаў 2006-га — каля 2150 лiтраў.

Пасля трактара з’явiўся ў нас камбайн «Енiсей», зразумела, стары, якi наўрад цi быў бы патрэбны гаспадарцы. Аднавiлi i яго — стаў не горш за новы. Потым далi «другое жыццё» яшчэ аднаму камбайну. Цяпер у нас ёсць уся неабходная тэхнiка, на якой можна ажыццявiць любую работу. А гэта — 5 камбайнаў, 2 трактары, бульдозер, мотапiла, уся навясная тэхнiка, 2 прычэпы, бульбакапалка... Пры гэтым нашы расцэнкi значна меншыя, чым у «канкурэнтаў». У прыватнасцi, прычэп дроў у нас каштуе 70—80 тысяч, а ў гарпалiва: 140—150. Ветэранам i iнвалiдам, адзiнокiм пенсiянерам пастаўляем дровы па ўмоўных цэнах. Усяго за дзень жыхарам сельсавета можам прывесцi 3—4 прычэпы. Маглi б i больш, але ж лясгас нават не паспявае працаваць у такiм тэмпе: нарыхтоўваць дровы па нашых заяўках.

Усе могiлкi на тэрыторыi сельсавета дагледжаныя. I зноў дзякуючы клопату старшынi. — «Трэба было спiлаваць 5 дрэў на могiлках. Прыехалi спецыялiсты з Вiцебска i за работу папрасiлi 800 тысяч рублёў. Нерэальная сума для нас. Папрасiў я заняцца гэтай справай хлопцаў з нашага ўнiтарнага прадпрыемства, адзiн з якiх — былы альпiнiст. Толькi летась спiлавалi 150 буйных дрэў i не пашкодзiлi нiводнага помнiка! Драўнiна пайшла на рамонт даху будынка Савета i на штыкетнiк для пенсiянераў. Дарэчы, аб могiлках. У нас iх каля дваццацi. Трэба вызначыць, хто павiнен адказваць за парадак на iх. Арганiзацыю канкрэтную замацаваць за могiлкамi, як у горадзе...

Аб праблемах старшыня гаворыць неахвотна. Толькi падкрэслiвае, што было б вельмi добра, каб на дзейнасць i праблемы сельсаветаў дзяржава звяртала больш увагi. Напрыклад, тым жа механiзаваным звенням можна было б прадаставiць iльготы на паслугi, якiя яны аказваюць. Пажадана, каб з’явiлася магчымасць атрымлiваць сельгастэхнiку i г.д. у лiзiнг. У Каменьскiм Савеце ўсяго 3 штатныя супрацоўнiкi, i нагрузка на iх вялiкая. Чаму б не перавесцi тэхнiчных работнiкаў, напрыклад, з устаноў адукацыi на аналагiчную работу ў сельвыканкам. Канкрэтна: на тэрыторыi Савета 5 устаноў адукацыi, дзе працуюць каля 50 тэхнiчных супрацоўнiкаў, якiя абслугоўваюць плошчу ў 5—6 гектараў. А ўся тэрыторыя Савета — прыблiзна 20 тысяч га. I адпаведна шмат работы. Уявiце сабе, як цяжка навесцi парадак на тэрыторыi 31 вёскi (усяго каля 1000 двароў). Тут жыве больш за 2,1 тысячы чалавек, сярод iх трэцяя частка — пенсiянеры, якiм патрэбны асобны клопат.

За прызавое месца па вынiках рэгiянальнага конкурсу па добраўпарадкаванню Мiкалай Сiнiцын атрымаў ключы ад новенькага аўтамабiля «Жыгулi» асабiста ад старшынi Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiра Андрэйчанкi...

Лепельскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы заўсёды дапаможам вяскоўцам i дровамi запасцiся, i ўчастак апрацаваць, i хлеб сабраць. Не чулi людзi ў апошнi час ад нас слова «не» па гэтых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика