На адраджэнне вёскi накiравана Br11,9 трлн
БЕЛТА
Да канца 2006 года павiнны быць выкананы ўсе мерапрыемствы ў сацыяльнай i вытворчай сферах, запланаваныя на гэты год у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося 5 снежня i прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. Тут абмяркоўваўся ход выканання ў 2006 годзе праграмы развiцця вёскi i яе фiнансаванне.
У ходзе абмеркавання найбольшая колькасць пытанняў датычылася праблем стварэння i развiцця аграгарадкоў. Да 2010 года плануецца стварыць 1481 аграпасёлак новага тыпу. У 2005 годзе ўжо створаны 164 аграгарадкi. У гэтым годзе добраўпарадкавана 249, у 2007-м запланавана 268 аграгарадкоў. У сярэднiм на адзiн аграгарадок, згодна з пашпартамi, у 2007 годзе неабходна Br7 млрд. Як адзначыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, «ствараючы пасёлкi новага тыпу, мы не павiнны працаваць на iмгненны вынiк, а разлiчваць на перспектыву». Развiваючы iнфраструктуру, неабходна ствараць канкрэтныя вытворчасцi, прывязваць гэты працэс да прыродных фактараў. Прэм’ер-мiнiстр таксама адзначыў, што «цяпер аграгарадкi будуюцца для тых людзей, якiя заканчваюць ВНУ i прыйдуць туды працаваць». Таму неабходна забяспечыць iм не толькi адпаведную iнфраструктуру, уключаючы газавае, вода- i цеплазабеспячэнне. Людзi, якiя жывуць у аграгарадках, павiнны таксама мець стымул да вядзення асабiстых дапаможных гаспадарак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца 2006 года павiнны быць выкананы ўсе мерапрыемствы ў сацыяльнай i вытворчай сферах, запланаваныя на гэты год у рамках Дзяржаўнай праграмы адра
|
|