21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэгiстратуры сталiчных палiклiнiк працуюць па прынцыпу «аднаго акна»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публiкацыi

21 лiстапада ў «Звяздзе» быў апублiкаваны артыкул Надзеi Нiкалаевай «Колькi трэба мець здароўя, каб трапiць да ўрача?». У адказ на выкладзеныя ў iм крытычныя заўвагi з Мiнiстэрства аховы здароўя ў рэдакцыю прыйшоў лiст за подпiсам першага намеснiка мiнiстра аховы здароўя Роберта ЧАСНОЙЦЯ, у якiм паведамлялася наступнае.

Па стану на 1 студзеня 2006 года ва ўстановах аховы здароўя г. Мiнска ўкамплектаванасць урачэбных пасад па фiзiчных асобах складала 78 працэнтаў (у 2004 г. — 79,7 працэнта), а па занятых стаўках — 83 працэнты (у 2004 годзе — 95,2). Рознiца памiж пасадамi i фiзiчнымi асобамi складала 2154 чалавекi. Колькасць працуючых урачоў пенсiйнага ўзросту дасягала 19,1 працэнта. У 9-й гарадской палiклiнiцы укамплектаванасць урачамi-тэрапеўтамi складае 53,3 працэнта ад патрэбы, у 4-й гарадской палiклiнiцы — 57,1 працэнта, у 11-й гарадской палiклiнiцы — 55,8 працэнта, у 21-й гарадской палiклiнiцы — 55,6 працэнта, у 22-й гарадской палiклiнiцы — 51,9 працэнта i ў 36-й гарадской палiклiнiцы — 42,4 працэнта. Для забеспячэння работы ўстаноў аховы здароўя патрэбныя, згодна з заяўкамi, яшчэ 618 урачоў.

Для паляпшэння арганiзацыi працы амбулаторна-полiклiнiчных устаноў выкарыстоўваюцца ўсе вiды папярэдняга запiсу: квота талонаў для папярэдняга запiсу на прыём да ўрача па тэлефону i шляхам самазапiсу павялiчана да 35 працэнтаў, акрамя таго, практыкуецца выдача талонаў да ўрачоў на наступны дзень пасля 18.00. Рэгiстратуры ўсiх палiклiнiк аснашчаныя шматканальнай тэлефоннай сувяззю, рэгiстратуры працуюць па прынцыпу «аднаго акна», арганiзоўваюцца таксама адмiнiстрацыйныя дзяжурствы ў рэгiстратуры з прыцягненнем старшых медыцынскiх сёстраў i ўрачэбных кадраў.

З улiкам змянення графiка выдачы талонаў зменены графiкi працы аддзяленняў прафiлактыкi. Сярэднi медыцынскi персанал прыцягваецца да выпiскi рэцэптаў для хранiчных хворых, асоб iльготнай катэгорыi i выкананню вiзiтаў на даму. Спрошчаны парадак выпiскi лекавых сродкаў на льготнай аснове. Пацыентам з эндакрыналагiчнай паталогiяй рэцэпты выпiсваюцца на тры месяцы наперад.

Аказанне медыцынскай дапамогi для асоб, якiх накiроўваюць на МРЭК, арганiзаванае па прынцыпу «аднаго акна»: выдача iм талонаў, накiраванняў на кансультацыi да ўрачоў-спецыялiстаў i на дыягнастычныя даследаваннi ажыццяўляецца непасрэдна на прыёме ва ўрачоў-тэрапеўтаў.

Для далейшага ўдасканалення ў амбулаторна-полiклiнiчных арганiзацыях аказання спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi на базе цэнтральных раённых палiклiнiк ствараюцца Цэнтры калектыўнага карыстання, якiя дазваляюць больш рацыянальна выкарыстоўваць дарагое абсталяванне, высокаквалiфiкаваныя кадры i забяспечваюць даступнасць для мiнчан дадзенага вiду медыцынскай дапамогi.

У дадзены момант у Мiнску функцыянуюць 63 амбулаторныя цэнтры, кабiнеты i аддзяленнi калектыўнага карыстання. У 2007—2008 гадах плануецца адкрыць яшчэ 19 такiх цэнтраў.

На базе 2-га процiтуберкулёзнага дыспансэра, 18-й i 23-й гарадскiх палiклiнiк завяршылася праца па стварэнню доследнай тэлемедыцынскай сеткi.

Праблемы арганiзацыi полiклiнiчнай дапамогi знаходзяцца пад пастаянным кантролем Мiнiстэрства аховы здароўя i Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лiстапада ў «Звяздзе» быў апублiкаваны артыкул Надзеi Нiкалаевай «Колькi трэба мець здароўя, каб трапiць да ўрача?»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика