21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прафесiйныя экзамены санiтарныя ўрачы заўсёды здаюць на «выдатна»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

80-гадовы юбiлей адзначыла санiтарна-эпiдэмiялагiчная служба Беларусi. Зыходным пунктам для яе фармiравання стала Пастанова Саўнаркама БССР «Аб зацвярджэннi палажэння аб санiтарных органах Народнага камiсарыята аховы здароўя», якая вызначыла змест, аб’ёмы работы, а таксама правы i абавязкi санiтарных урачоў. Пачынаючы з 1926 года, беларуская санслужба прайшла няпросты шлях ад санiтарных камiсiй i пастэраўскiх станцый да зладжанай магутнай сiстэмы забеспячэння санэпiддабрабыту насельнiцтва Беларусi.

Варта заўважыць, што жыццё пастаянна «экзаменавала» санiтарных урачоў. Так, пасля заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны санiтарная арганiзацыя рэспублiкi аказалася поўнасцю разбураная, а на тэрыторыi Беларусi лютавала эпiдэмiя тыфу. За два гады, дзякуючы намаганням санiтарнай службы, удалося знiзiць захворваемасць на сыпны тыф у 5,5 раза, у 2 разы — на брушны тыф i ў 7 разоў — на дызентэрыю.

У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская атамная станцыя i аднымi з першых у пацярпелыя раёны накiравалiся санiтарныя ўрачы. Па ўсёй тэрыторыi краiны быў наладжаны жорсткi радыяцыйны кантроль, у тым лiку за рэалiзацыяй прадуктаў харчавання i водазабеспячэннем. У 1987 годзе ў Беларусi былi зарэгiстраваныя першыя выпадкi ВIЧ-iнфiцыравання, а ў 1996 годзе адбыўся «выбух» ВIЧ-iнфекцыi ў Светлагорску. I зноў санiтарным урачам удалося ўзяць пад кантроль працэс далейшага распаўсюджвання па краiне ВIЧ-iнфекцыi. Другая палова 90-х гадоў азнаменавалася барацьбой з дыфтэрыяй. А летась давялося ў тэрмiновым парадку будаваць сiстэму абароны ад пранiкнення на нашу тэрыторыю птушынага грыпу. Па сёння нiводнага выпадку гiбелi на тэрыторыi Беларусi птушак ад смяротна небяспечнага вiрусу выяўлена не было. Мiжведамаснаму савету па прафiлактыцы птушынага грыпу пакуль удаецца трымаць для iнфекцыi межы на замку...

Сёння ў сiстэму беларускай санэпiдслужбы ўваходзяць 138 цэнтраў гiгiены i эпiдэмiялогii плюс Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр гiгiены i Навукова-даследчы iнстытут эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii. 27 лiстапада ўступiла ў сiлу новая рэдакцыя Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва». Згодна з новым законам, у краiне лiквiдуецца ведамасны санiтарны нагляд. Санэпiдарганiзацыям i падраздзяленням у войсках i на аб’ектах Мiнабароны, МУС, КДБ, Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў i г.д. надаецца статус органаў дзяржаўнага санiтарнага нагляду.

Гаворачы аб прыярытэтах развiцця санэпiдслужбы на блiжэйшыя гады, Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Рымжа акцэнтаваў увагу на рэалiзацыi мераў, закладзеных у дзяржаўную праграму па фармiраванню здаровага ладу жыцця. У галiне гiгiены харчавання на першым месцы стаiць бяспечнасць прадуктаў харчавання, а таксама здаровае харчаванне. Спецыялiстаў у галiне «дзiцячай» гiгiены чакае сур’ёзная праца па вывучэнню прычын знiжэння ў падрастаючага пакалення вастрынi зроку. Вучэбныя нагрузкi, камп’ютар, тэлевiзар — якi з гэтых фактараў адыгрывае вядучую ролю? Не выключана, што iснуюць i нейкiя iншыя, нябачныя на першы погляд, прычыны... Яшчэ адзiн накiрунак — знiжэнне прафпаталогii i змяншэнне колькасцi аб’ектаў са шкоднымi ўмовамi працы. Так, за пяць апошнiх гадоў удалося вызвалiць са шкодных умоў працы больш як 19 тысяч чалавек, а колькасць аб’ектаў з нездавальняючымi ўмовамi працы зменшылася за гэты час амаль утрая.

Эпiдэмiялагiчная сiтуацыя, на думку Мiхаiла Рымжы, з’яўляецца своеасаблiвай лакмусавай паперкай эфектыўнасцi дзейнасцi санэпiдслужбы, а iнфекцыйная захворваемасць у нас зараз адна з самых нiзкiх у Еўропе. У 2002 годзе Беларусь атрымала сертыфiкат як тэрыторыя цалкам свабодная ад полiямiэлiту. Дзякуючы вакцынацыi i строгiм патрабаванням, што прад’яўляюцца да арганiзацыi пiтнога рэжыму, у апошнiя гады ў краiне рэзка скарацiлася колькаць хворых на гепатыты. Штогод на набыццё iмунабiялагiчных прэпаратаў выдаткоўваецца больш за 2 мiльёны долараў. Прышчэпкамi ахоплены 95—98 працэнтаў насельнiцтва. Дарэчы, арганiзацыя iмунапрафiлактыкi ў нашай краiне была прызнаная экспертамi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя як паказальна-ўзорная. I такой высокай ацэнкай можна ганарыцца...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
80-гадовы юбiлей адзначыла санiтарна-эпiдэмiялагiчная служба Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика