21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗРЭБ’Е

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Вытворчыя драмы

Баранавiцкае баваўнянае аб’яднанне (тэкстыльны камбiнат) ужо больш за дзесяць гадоў не можа выбрацца з эканамiчнай ямы. Прадпрыемства атрымала ад дзяржавы падтрымкi больш чым на 48 млрд рублёў. Але ўсе гэтыя датацыi, крэдыты i льготы не выправiлi сiтуацыю. Аб’яднанне засталося без прафiлакторыя, Палаца культуры, рэстарана «Гай»... — прадало цi перадало гораду.

Здавалася б, неабходна было зрабiць сур’ёзныя вывады, правесцi рэарганiзацыю вытворчасцi, шукаць выйсце. Але тыя захады, якiя зрабiлi на прадпрыемстве i ў некаторых больш высокiх iнстанцыях, нельга назваць нават паўмерамi. Напрыклад, генеральнага дырэктара аб’яднання перавялi на мясцовую швейную фабрыку, а кiраўнiка фабрыкi перакiнулi на аб’яднанне. Для чаго патрэбна была такая ракiроўка? Калi б швейная фабрыка квiтнела, то такi ход быў бы апраўданы, а калi швейнiкi недалёка адышлi ад тэкстыльшчыкаў, то для чаго гэта рабiлася, незразумела. Цi такое, абсалютна заняпалую трыкатажную фабрыку аб’ядналi з тэкстыльным камбiнатам, на якiм сваiм рабочым няма працы. Праўда, у горадзе на адно стратнае прадпрыемства стала менш, але каму ад гэтага лягчэй?

Напэўна, добрыя намеры былi i ў чыноўнiкаў, калi на базе баваўнянага аб’яднання было створана сумеснае прадпрыемства — беларуска-расiйска-iтальянская фiрма «Белтэкст». З’явiлася больш мабiльная структура, якая павiнна была дапамагчы аб’яднанню справiцца з эканамiчнымi праблемамi. Як нi круцi, а вытворчыя плошчы фiрме выдзелiла аб’яднанне. Хоць, калi глядзець аб’ектыўна, то тэкстыльны камбiнат павiнен быў i без ААТ «Белтэкст» справiцца з вытворчасцю тканiны, яе перапрацоўкай i г.д., бо прадпрыемства менавiта гэтым займалася дзесяцiгоддзямi.

Фiрма «Белтэкст» працавала з 1997 года i ўсё там, быццам бы, было нармальна, пакуль яе дзейнасцю не зацiкавiўся Камiтэт дзяржаўнага кантролю. Сёлета была праведзена праверка i аказалася, што фiрма займалася махiнатарствам (кароткая iнфармацыя ў «Звязде» пра гэта была). Успомнiм, што на аб’яднаннi ўжо быў буйны факт махiнатарства i наша газета падрабязна аб iм расказала, але нагадаю, што тады з пералiчаных падстаўной фiрме ў Швецыi 900 тысяч долараў знiкла назаўсёды больш за 600 тысяч. Генеральны дырэктар, якi падпiсаў дакументы, падчас следства пайшоў у гараж i ўключыў рухавiк аўтамашыны... На гэтым усё i закончылася.

Нешта падобнае адбылося i цяпер, толькi за мяжой прапалi не грошы, а тканiна.

Дырэктар «Белтэкста» А. Нодаль узначалiў фiрму ў 2004 годзе, а да гэтага ён працаваў галоўным iнжынерам аб’яднання. З яго прыходам фiрма пачала працаваць з большым размахам. Калi раней фiрма займалася вытворчасцю сураў’я, прасцей кажучы, зрэбнай тканiны, то цяпер пачала яе апрацоўваць, надаваць канчатковы выгляд. Толькi вось адбельваць i набiваць узоры на тканiну сталi не на месцы, а пачалi вывозiць сураў’ё за мяжу. Хоць на аб’яднаннi гэта можна было б зрабiць без праблем. Не прастойвала б абсталяванне i людзi мелi б работу, але кiраўнiцтва «Белтэкста» выбрала амерыканскую фiрму «Стэйтан Трэйд ЛЛС», якая i аказвала паслугi па перапрацоўцы сураў’я за межамi нашай краiны. Тут i ўзнiкае пытанне. А ў чым тут выгада? Аказалася, што за мяжой апрацоўка аднаго метра тканiны на 5 цэнтаў нiжэй, чым на Баранавiцкiм баваўняным аб’яднаннi, а вывезена было 186,9 тыс. пагонных метраў сураў’я. I тут простым падлiкам можна высветлiць, што эканомiя складае ўсяго 9 тыс. долараў. Для прадпрыемства гэта не грошы, а дробязь. А каб вывезцi тую тканiну за межы Беларусi, неабходна было патрацiць значна больш. Дык у чым тут сакрэт?

Вывезенае сураў’ё павiнна было вярнуцца назад у гатовым выглядзе — апрацаванай i аздобленай тканiнай. Але ж баваўняная натуральная тканiна запатрабаваная i заходнiм спажыўцом, то навошта яе везцi назад, калi з вялiкай выгадай можна збыць там? У Беларусь завозiлася зусiм iншая тканiна. Вось такая выкарыстоўвалася схема. Экспертна-крымiнальным цэнтрам МУС Беларусi было ўстаноўлена, што тканiна, завезеная назад, не мае нiчога агульнага з тканiнай, адпраўленай за мяжу — прадукцыя выраблена на розных ткацкiх станках i адрознiваецца сваёй структурай.

«Перапрацаваная» тканiна была прывезена назад кантрабандным шляхам, i СП «Белтэкст» пусцiла яе ў продаж па падложных дакументах, бо, як вядома, да гэтай тканiны сумеснае прадпрыемства не мела нiякiх адносiнаў — не займалася яе вытворчасцю. Незаконна ўвезеную тканiну рэалiзавалi на суму ў 761,6 мiльёна рублёў.

Безумоўна, гэтая афёра была добра прадумана i дзяржаве нанесены вялiкiя фiнансавыя страты. Напрыклад, толькi за ўвоз кантрабанднай тканiны мытня не атрымала 198 млн рублёў. А яшчэ СП «Белтэкст» пералiчыла фiрме «Стэйтан Трэйд ЛЛС» 93,5 тыс. долараў за перапрацоўку сураўя, якой фiрма не займалася.

Праверкай устаноўлены i iншыя парушэннi, якiя выльюцца для СП «Белтэкст» у буйныя штрафы. А на былога дырэктара сумеснага прадпрыемства завялi крымiнальную справу.

Вокны васьмiпавярховага адмiнiстрацыйнага будынка баваўнянага аб’яднання свецяцца агнямi. Працуюць эканамiсты, фiнансiсты, менеджары... Пiшуцца бiзнэс-планы i справаздачы, а прадпрыемства, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку, не можа выбрацца з эканамiчнай пасткi. Чаму?

Вiдавочна, адна з прычын схавана ў вышэйпрыведзеных фактах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баранавiцкае баваўнянае аб’яднанне (тэкстыльны камбiнат) ужо больш за дзесяць гадоў не можа выбрацца з эканамiчнай ямы. Прадпрыемства атрымала ад дзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика