21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

КРЭСЛА ДЛЯ НЕМАЎЛЯЦI

Як выбраць крэсла для перавозкi ў аўтамабiлi дзiцяцi ва ўзросце да 1 года?

Вольга Палонская, Брэст.

Выбар спецыяльных сядзенняў для маленькiх пасажыраў зараз даволi вялiкi. Вядома ж, многае залежыць ад фiнансавых магчымасцяў пакупнiка. Аднак гэта якраз той выпадак, калi нельга эканомiць, бо ад якасцi аўтакрэсла нярэдка залежыць жыццё дзiцяцi. Таму спецыялiсты рэкамендуюць купляць прадукцыю, зробленую ў краiнах Еўрасаюза. Аўтакрэслы вытворчасцi краiн ЕС у абавязковым парадку праходзяць выпрабаваннi на адпаведнасць стандарту бяспекi: ЕСЕ R44/04. Паводле еўрапейскай класiфiкацыi, усе сядзеннi для маленькiх пасажыраў дзеляцца на 5 груп, у залежнасцi ад вагi i ўзросту дзіцяцi.

Для дзяцей ва ўзросце да 1 года неабходна купляць сядзеннi «нулявой» групы. Такiя крэслы яшчэ называюць «аўтакалыскамi». Пасажыр у iх размяшчаецца ў ляжачым стане i фiксуецца шырокiмi рамянямi. Вакол галавы ўстанаўлiваецца дадатковая абарона на выпадак аварыi. Звычайна такiя крэслы ставяць на пярэдняе сядзенне.

Ёсць яшчэ больш унiверсальная мадэль аўтасядзенняў для дзяцей ва ўзросце да 1 года — група «нуль плюс». Такое крэсла неабходна ставiць толькi ў процiлеглым руху аўтамабiля напрамку, як на пярэднiм, так i на заднiм сядзеннi аўто.

Вага пасажыраў, якiя размяшчаюцца ў крэслах «нулявой» групы, не павiнна перавышаць 13 кiлаграмаў.

I апошняя парада. Перад тым як устанавiць аўтакрэсла, адключыце падушку бяспекi, размешчаную насупраць. Iнакш падчас аварыi яна можа пакалечыць дзiця.

Аўталікбез

«БУРГУНДЫЯ», «ВIКТОРЫЯ», «ЖАСМIН» I «ВАЛЯНЦIНА»...

У папярэднiм нумары мы пачалi публiкаваць «экзатычныя» iмёны i коды колераў аўтамабiляў. Сёння мы працягваем «раскадзiроўку».

«Баклажан» — колер спелага баклажана, цёмна-фiялетавы неметалiк (код 107), «Балтыка» — сiнi неметалiк з характэрным блакiтным адценнем (код 420), «Брыз» — светла-зялёны неметалiк з бiрузовым адценнем (код 480), «Бургундыя» — чырвоны металiк (код 117), «Вавiлон» — шэра-бэжавы металiк (код 388), «Валянцiна» — шэра-фiялетавы неметалiк (код 464), «Валюта» — зялёны металiк з «доларавым» адценнем (код 310), «Вiкторыя» — ярка-чырвоны металiк (код 129), «Гранат» — цёмна-чырвоны неметалiк з лёгкiм фiялетавым адценнем (код 180), «Дзюшэс» — жоўта-зялёны металiк (код 321), «Жасмiн» — белы неметалiк з лёгкiм жоўта-зялёным адценнем (код 203).

Аўтаінфарм

ТАКСIСТАЎ АБАЗНАЧАЦЬ

Сталiчныя таксi ў хуткiм часе можна будзе пазнаць па спецыяльных дзяржнумарах.

У прыватнасцi мiнскiя легкавыя аўтамабiлi таксi будуць мець серыю «МТ», а маршруткi — «МО». Спецнумары атрымаюць толькi законапаслухмяныя таксiсты. А з «нелегаламi» праваахоўныя i кантралюючыя органы абяцаюць працягваць бескампрамiсную барацьбу. Толькi за месяц, паводле звестак сталiчнага ГУУС, у Мiнску было затрымана амаль 130 вадзiцеляў, якiя незаконна займалiся перавозкай пасажыраў. З «нелегалаў» спагнаны штраф у памеры больш за 200 мiльёнаў рублёў. Больш за 30 «шэрых» таксiстаў могуць быць пазбаўлены сваiх транспартных сродкаў.

Аўтадаследаванне

«МУЖЧЫНЫ» I «ЖАНЧЫНЫ» НА КОЛАХ

Прыкладна 18 працэнтаў брытанскiх вадзiцеляў называюць свой новы аўтамабiль мужчынскiм iмем i 28 працэнтаў — жаночым.

Астатнiя альбо не вызначылiся з «палавой прыналежнасцю» транспартнага сродку, альбо проста не маюць такой звычкi. Такiя вынiкi былi атрыманы брытанскiмi даследчыкамi падчас адмысловага анкетавання. Адметна, што з узростам аўто гаспадары нярэдка мяняюць iх пол. У прыватнасцi, сярод аўтамабiляў старэйшых за 11 гадоў 31 працэнт «мужчын» i 25 працэнтаў «жанчын».

Аўтажарт

— Ой, як я хвалююся за сваю жонку!

— А што з ёй?

— З ёй мой новы аўтамабiль!

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як выбраць крэсла для перавозкi ў аўтамабiлi дзiцяцi ва ўзросце да 1 года?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика