21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БРАТАЎ СУД

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павел ЖУКАЎ

На конкурс апавяданняў

Апавяданне гэта цi не, мяркуйце самi. Толькi мне асабiста i смешна, i горка ад яго. А гэта ўжо нешта. Нешта ад праўды i болю, усё яшчэ непазбытага ў кожным з нас былога.

Вiктар КАЗЬКО.

195-ы пасажырскi Масква—Брэст адышоў ад перона станцыi Вязьма згодна з раскладам. Да майго прыпынку заставалася без малога пяць гадзiн. Час начны. Таму без усялякiх ваганняў папрасiў у праваднiцы пасцельныя рэчы i забраўся на верхнюю лаўку. Хутка заснуў, але неўзабаве мяне разбудзiла цiхая гаворка ўнiзе. Павярнуўся на галасы i ўбачыў за столiкам двух мужчын. У таго, што сядзеў тварам да мяне, на пiнжаку паблiсквалi ўзнагароды, сярод якiх у паўзмроку плацкартнага вагона вылучаўся ордэн Славы. Наколькi можна было меркаваць з пачутага, былыя франтавiкi ўспамiналi розныя смешныя гiсторыi.

— Вось у нас адбыўся выпадак, — блiснуў узнагародамi ардэнаносец, — гэта калi яшчэ ваяваў у партызанскiм атрадзе. Прыiмчалi мы ў адну з вёсак пад Шкловам на трафейным грузавiку, якi адбiлi напярэдаднi ва ўласаўцаў. Жыхары спачатку папрытойвалiся, а потым, калi даведалiся, што прыехалi партызаны, пацягнулiся да аўтамашыны. Да камандзiра наблiзiлася дзяўчынка i кажа:

— Дзядзечка, у нас партызан сядзiць, вылезцi не можа.

— Як сядзiць? Дзе сядзiць?..

Адным словам, пайшлi за дзяўчынкай. Заходзiм у хату. Камандзiр наш, Пракоп Васiлеўскi, пытаецца ў гаспадынi:

— Дзе тут у вас партызан сядзiць?

— У падпечку сядзiць, — адказвае тая.

— Я тут, Пракоп Савельевiч, — падае голас наш атрадны разведчык Андрэй Жытнiкаў, — дапамажыце выбрацца.

— Як залез, так i вылазь, — мовiў яму Васiлеўскi.

— Я думаў, немцы да вёскi пад’язджаюць, дзявацца няма куды, вось i скочыў пад печ, — апраўдваўся Жытнiкаў i папрасiў: — Толькi ў атрадзе нiкому не расказвайце, а то жыцця не дадуць...

Камiсар атрада Шалуха i я не маглi ўтрымацца ад смеху. Зайшоў яшчэ камандзiр аддзялення Кузьмiн. А Васiлеўскi ўсё злуе:

— Трус, — крычыць, — панiкёр, вылазь!

Жытнiкаў у каторы ўжо раз спрабаваў вылезцi з-пад печы, аднак далей пояса не мог высунуцца нават з нашай дапамогай.

— Са страху праскочыў, — тлумачыў Васiлеўскi, — i як бы фрыцы выцягнулi цябе адтуль з такой талiяй, розуму не дабяру?..

Смех смехам, а давялося браць у рукi сякеру i пашыраць лаз. А наогул, Жытнiкаў быў добры партызан. Неяк сустрэўся з iм пасля вайны на чыгуначным вакзале ў Оршы. Пагаварылi ўсяго некалькi хвiлiнак — у мяне цягнiк адыходзiў.

Да Эльбы, расказваў, дайшоў, два ордэны Чырвонай Зоркi атрымаў. Зараз у МТС працуе брыгадзiрам трактарнай брыгады.

Дзе ён цяпер — не ведаю. Аднагодак мой, з дваццаць трэцяга. Цi яшчэ выпадак...

— Нямала смешных гiсторый здаралася i ў нас, — уступiў у размову мужчына з ордэнам Славы. — Толькi сумныя ды горкiя выпадалi куды больш часта. Мацней за ўсё запомнiлася адна з iх...

Справа была на Гомельшчыне, летам сорак трэцяга. Партызанскi атрад наш к таму часу вырас да брыгады. Рацыю мелi, сувязь з Вялiкай Зямлёй падтрымлiвалi, самалёты адтуль рэгулярна прымалi са зброяй, боепрыпасамi, медыкаментамi. Назад адпраўлялi цяжкапараненых, часам — важных палонных. Некалькi разоў запар на партызанскi аэрадром прылятаў адзiн i той жа малады лётчык. Мы ўжо прывыклi да яго, можна сказаць, пасябравалi. I вось неяк ён пытаецца:

— Недзе ў гэтай мясцовасцi павiнен быць мой брат, выпадкова не чулi пра яго? Перад самай вайной паехаў у водпуск да бабулi ў вёску, ды так i не вярнуўся.

— Як прозвiшча? — цiкавiмся.

Называе прозвiшча, iмя, iмя па бацьку.

— Ведаем такога, — i паглядваем з жалем на лётчыка.

— Дзе ж ён?

— Служыць немцам у Бярозаўскай камендатуры, гэта кiламетраў за дваццаць адсюль, старшы палiцай.

— Не можа быць!

— Праўда! Ды яшчэ такi, што ўсе жыхары ў наваколлi, каб не трапляцца на вочы, гатовы яго за вярсту абысцi...

Лётчык на iмгненне разгубiўся, а потым папрасiў:

— Ведаеце што, хлопцы? Вазьмiце яго, калi зможаце, i дастаўце ў атрад. Прылячу ў наступны раз, пагляджу. Не можа быць!

— Добра, — адказваем. — Пастараемся. Тым больш, даўно ўжо збiралiся да яго дабрацца.

Бярозаўка была вялiкай вёскай. Там i бургамiстр воласцi, i камендант. Разам з немцамi ды здраднiкамi жыцця нiкому не давалi. Вызначаўся ў гэтай зграi зверствам i старшы палiцай. Аднойчы ён, ад няма чаго рабiць, моцна ўдарыў на вулiцы хлопчыка гадоў дзесяцi. А той узяў ды крыкнуў: «Здраднiк! Мой бацька з фронту вернецца, ён цябе...». Не паспеў хлапчук закончыць, як палiцай паласнуў па iм з аўтамата. Са старымi, жанкамi паводзiў сябе нахабна, самаўпэўнена. Маўляў, усе павiнны яму кланяцца, апошняе аддаваць — як жа, прадстаўнiк «новай улады». Праўда, партызан ён асцерагаўся. I ўсё ж узялi мы яго параўнаўча лёгка.

Лiтаральна праз дзень пасля таго, як прылятаў самалёт, сувязны паведамiў, што група немцаў i палiцаяў на фурманках адправiлася рабаваць вяскоўцаў. З iмi — старшы палiцай. Вырашылi зрабiць засаду.

Месца выбралi зручнае. Самi залеглi з аднаго боку ад прасёлка ў густым алешнiку, а з другога — чыстае поле. Чакалi доўга. Пад самы ўжо вечар чуем — едуць. Песнi гарлапаняць. Бачна, набралiся самагонкi. Калi фурманкi параўнялiся з намi, адкрылi агонь. Старшага палiцая старалiся не падстрэлiць. Ён залёг прама на дарозе i страчыў з кулямёта. З iм уцалеў яшчэ адзiн немец. Рыжы такi, тоўсты. Усё крычаў:

— Бандыт, здавайся!

Расстраляў старшы палiцай адзiн магазiн, а ўставiць другi ў аўтамат не далi.

Узялi мы палоннага. У атрадзе старшага палiцая пасадзiлi ў зямлянку, паставiлi вартавога i пачалi чакаць лётчыка. Прылятае, як i абяцаў. Аб сустрэчы братоў лепш не расказваць...

— Што з iм рабiць будзем? — папытаўся ў нас лётчык, выйшаўшы з зямлянкi.

— А гэта ўжо ты сам вырашай, — адказваем. — Твой брат, ты i вырашай. Лётчык крыху задумаўся, а потым прапаноўвае:

— Не будзеце супраць, калi яго з сабою вазьму. Там i разбяруся.

— Забiрай, — згадзiлiся мы.

Звязалi старшаму палiцаю надзейна рукi — i ў самалёт. Пiлот сеў за штурвал, запусцiў матор i «По-2», ужо на свiтанку, узляцеў. Калi набраў крыху вышыню, зрабiў над намi круг, другi, трэцi... Нечакана ад самалёта штосьцi аддзялiлася i панеслася iмклiва да зямлi. Падбеглi, паглядзелi — ляжыць старшы палiцай, нежывы. А яшчэ кiнулася ў вочы, што рукi ў яго на зямлi аказалiся развязанымi. Як такое магло здарыцца? Нам заставалася толькi здагадвацца. Мiж тым, карцела даведацца, што адбылося ў самалёце, аб чым iшла ў братоў апошняя кароткая размова. I па сёння не ведалi б дакладна, каб лётчык не прыляцеў яшчэ раз. Хоць i не далiкатна гэта, але не вытрымалi, падышлi, пацiкавiлiся, як там у iх усё было. Аказваецца, пiлот заблакiраваў штурвал, развязаў брату рукi i працягнуў яму пiсталет: «Цяпер выбар за табой: можаш забiць мяне за тое, што маю такога брата, альбо пакiнь самалёт...».

Унiзе надоўга ўсталявалася цiшыня. У незаштораным акне вiднелася шараватая палоска неба з няяркiмi зоркамi, што амаль злiвалася з зубчаткай лесу, якi цягнуўся ўздоўж чыгункi на многiя кiламетры. I толькi вагонныя колы на стыках прыглушана выстуквалi сваю няхiтрую манатонную мелодыю.

г. Мядзел.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апавяданне гэта цi не, мяркуйце самi. Толькi мне асабiста i смешна, i горка ад яго. А гэта ўжо нешта. Нешта ад праўды i болю, усё яшчэ непазбытага ў к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика