Амаль 60 працэнтаў гродзенцаў супраць грамадзянскага шлюбу
Рычард САЛАТА, БЕЛТА
Супраць грамадзянскага шлюбу выказалiся 58 працэнтаў жыхароў Гродна. Такiя вынiкi сацыялагiчнага апытання, якi правялi ў абласным цэнтры студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы, паведамiла кiраўнiк прэс-службы ВНУ Надзея Вашкелевiч.
Паводле яе слоў, асноўная частка апытаных, прычым гэта людзi рознага ўзросту, полу i роду заняткаў, лiчаць, што грамадзянскi шлюб не дае нiякiх гарантый. Адсутнасць якiх-небудзь абавязацельстваў не можа садзейнiчаць стварэнню моцнай сям’i, падкрэслiлi рэспандэнты. Некаторыя гродзенцы, спасылаючыся на ўласны вопыт, адзначылi, што незарэгiстраваныя сямейныя адносiны не стабiльныя i не даўгавечныя i, як правiла, распадаюцца пры першых жа цяжкасцях. Большасць апытаных пенсiянераў мяркуюць, што грамадзянскi шлюб супярэчыць рэлiгiйным прынцыпам i цвярозаму сэнсу. За грамадзянскi шлюб выказалiся 38 працэнтаў апытаных. Гэтыя рэспандэнты звяртаюць увагу на такi яго станоўчы бок, як магчымасць праверыць, цi падыходзяць партнёры адно аднаму. Акрамя таго, сумеснае жыццё часта звязвае людзей настолькi моцна, што яны рэгiструюць шлюб афiцыйна. Толькi 4 працэнты апытаных не ўпэўненыя, з’яўляецца грамадзянскi шлюб надзейным або не. Яны лiчаць, што ўсё залежыць ад кахання i ступенi адданасцi адно аднаму, адзначыла Надзея Вашкелевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраць грамадзянскага шлюбу выказалiся 58 працэнтаў жыхароў Гродна. Такiя вынiкi сацыялагiчнага апытання, якi правялi ў абласным цэнтры студэнты Грод |
|