Галоўная «прафсаюзная» ёлка — 28 снежня
Сяргей ГРЫБ
Традыцыйнае навагодняе дабрачыннае «прафсаюзнае» свята для дзяцей-сiрот пройдзе 28 снежня ў Рэспублiканскiм палацы культуры прафсаюзаў.
Як паведамiла прэс-скаратар ФПБ Iрына Каганец, аналагiчныя святы ў рамках акцыi «Прафсаюзы — дзецям» пройдуць ва ўсiх абласцях Беларусi. Адначасова прафкамы ўсiх узроўняў наведаюць дзiцячыя iнтэрнаты, каб павiншаваць iх выхаванцаў з Новым годам i ўручыць падарункi. Дарэчы, варта нагадаць, што сама акцыя «Прафсаюзы — дзецям» праходзiць з лiстапада 2002 года. Прычым падчас яе ФПБ узяла шэфства i дапамагае з правядзеннем свят, экскурсiй, аздараўленнем, рамонтам памяшканняў i добраўпарадкаваннем тэрыторый 199 дзiцячым дамам нашай краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйнае навагодняе дабрачыннае «прафсаюзнае» свята для дзяцей-сiрот пройдзе 28 снежня ў Рэспублiканскiм палацы культуры прафсаюзаў |
|