Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «праваахоўныя органы Беларусi, Расii i Украiны павiнны пашыраць узаемадзеянне»
Беларусь выступае за аб’яднанне намаганняў i ўмацаванне ўзаемадзеяння з праваахоўнымi органамi Расii i Украiны ў барацьбе са злачыннасцю. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрамi унутраных спраў Расii i Украiны Рашыдам Нургалiевым i Васiлём Цушко. На сустрэчы прысутнiчаў кiраўнiк беларускага МУС Уладзiмiр Навумаў.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасцi пашырэння кантактаў памiж праваахоўнымi органамi трох краiн: «Разбурыўшы адзiную краiну, мы не разбурылi злачынны свет. Ён застаўся пасля развалу Савецкага Саюза, i сувязi гэтага злачыннага свету сталi яшчэ больш цесныя. Беларусь, Расiя i Украiна знаходзяцца ў цэнтры, на перакрыжаваннi ўсiх гандлёва-эканамiчных шляхоў. Зразумела, гэта прываблiвае i мiжнародную злачыннасць. Таму наша супрацоўнiцтва вельмi важнае i на сусветным узроўнi». Прэзiдэнт падкрэслiў важнасць таго, што гэта сустрэча мiнiстраў унутраных спраў трох краiн праходзiць менавiта ў Мiнску, дзе створаны ўсе ўмовы для iх плённай работы. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў выпадку неабходнасцi гатовы аказаць садзейнiчанне ў вырашэннi ўсiх пытанняў, што ўзнiкаюць. Асобна Аляксандр Лукашэнка спынiўся на праблеме змянення формаў работы праваахоўных органаў у сферы барацьбы з эканамiчнай злачыннасцю. Ён, у прыватнасцi, адзначыў, што часам складваюцца такiя сiтуацыi, калi заканадаўства фактычна адстае ад рэальнага жыцця. Дзейнiчаючы ў строгай адпаведнасцi з законам i не ўлiчваючы змянення рэалiй, супрацоўнiкi праваахоўных органаў могуць нанесцi пэўны ўрон эканомiцы таго або iншага прадпрыемства. У сувязi з гэтым Прэзiдэнт заклiкаў «быць вельмi акуратнымi, каб не «пакласцi» ў бурна зменлiвых рыначных умовах прадпрыемствы». Праваахоўныя органы Расii, Беларусi i Украiны павiнны больш працаваць на апярэджанне эканамiчных злачынстваў. Такi пункт гледжання выказаў Рашыд Нургалiеў. Рашыд Нургалiеў падзякаваў беларускаму боку за добрую арганiзацыю нарады кiраўнiкоў МУС трох краiн у Мiнску. Паводле яго слоў, сустрэча была вельмi актуальная i карысная, яна ўпершыню праходзiла ў такiм фармаце. У ходзе сустрэчы мiнiстры выказалi агульную зацiкаўленасць у развiццi супрацоўнiцтва памiж праваахоўнымi органамi трох краiн. У прыватнасцi, кiраўнiк МУС Расii выказаўся за пашырэнне фармата нарады мiнiстраў унутраных спраў Беларусi, Расii i Украiны. Сутнасць прапановы заключаецца ў тым, каб у рабоце нарады прымалi ўдзел таксама прадстаўнiкi мытных i пагранiчных ведамстваў. Iснуючы вопыт дае магчымасць прагназаваць значны эфект ад такога фармата супрацоўнiцтва. Галоўным крытэрыем, якi вызначае якасць сумеснай работы, павiнна стаць эканамiчная эфектыўнасць. Мiнiстр унутраных спраў Украiны, у сваю чаргу, адзначыў неабходнасць актывiзаваць намаганнi праваахоўных органаў трох краiн па барацьбе з адмываннем грошай у сферы iнвестыцыйнай дзейнасцi. Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што вынiкi мiнскай нарады «перасягнулi ўсе чаканнi». Ён таксама паведамiў пра тое, што па вынiках сустрэчы трох мiнiстраў прынята рашэнне праводзiць такое мерапрыемства штогод. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь выступае за аб’яднанне намаганняў i ўмацаванне ўзаемадзеяння з праваахоўнымi органамi Расii i Украiны ў барацьбе са злачыннасцю. Аб гэтым зая
|
|