Праваднiк у кiтайскую мову i культуру
Надзея НIКАЛАЕВА
Першы ў гiсторыi беларускага кнiгавыдавецтва дапаможнiк па вывучэнню кiтайскай мовы выпусцiла для школьнiкаў выдавецтва «Вышэйшая школа».
Як вядома, ў гэтым навучальным годзе кiтайскую мову пачалi вывучаць першакласнiкi трох сталiчных навучальных устаноў: сярэдняй школы № 10 i гiмназiй № 12 i 23. Выкладаннем новай дысцыплiны займаюцца выпускнiкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Цяпер на дапамогу педагогам прыйшоў маляўнiча аформлены падручнiк, дзякуючы якому дзецi пад кiраўнiцтвам свайго настаўнiка змогуць здзейснiць захапляльную вандроўку ў старажытны i сучасны Кiтай. Разам з героямi кнiгi Лiлi, Бэйбэем i дзяўчынкай Машай беларускiя школьнiкi стануць удзельнiкамi цiкавай гульнi, пазнаёмяцца з кiтайскiмi традыцыямi, а таксама з жывёльным светам гэтай далёкай краiны. Кiтайскi бок дапамог беларускiм спецыялiстам распрацаваць неабходны метадычны матэрыял. Дапаможнiк з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу, у якi ўвойдуць таксама рабочы сшытак, метадычны дапаможнiк для настаўнiка i аўдыёкасета. Плануецца, што ў 2007/2008 навучальным годзе кiтайскую мову на паглыбленым узроўнi змогуць вывучаць таксама i школьнiкi ў iншых рэгiёнах Беларусi. Галоўнае — каб хапiла спецыялiстаў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ў гiсторыi беларускага кнiгавыдавецтва дапаможнiк па вывучэнню кiтайскай мовы выпусцiла для школьнiкаў выдавецтва «Вышэйшая школа»
|
|