«Нас у мамачкi многа...»
Святлана БАРЫСЕНКА
На ўчарашнiм урачыстым прыёме ў Мiнаблвыканкаме яшчэ 16 шматдзетных матуль былi ўзнагароджаны ордэнам Мацi i атрымалi каштоўныя падарункi.
Удастоеная ордэна Мацi 32-гадовая Крысцiна ВIТКО напярэдаднi калядна-навагоднiх святаў жадае ўсiм беларускiм жанчынам, якiя стварылi сям’ю, рэалiзавацца ў дзецях. «Калi многа дзяцей, «недахоп» можа быць толькi адзiн — катастрафiчная нястача часу, у тым лiку на рэалiзацыю ў прафесii, — кажа Крысцiна. — Вельмi цяжка, мяркую, спалучаць кар’еру i сям’ю, аднак наўрад цi любыя поспехi на працы можна супастаўляць з поспехамi, якiх дасягаюць твае дзецi». У самой Крысцiны Рыгораўны — пяцёра. Старэйшаму, Арсенiю, у наступным годзе споўнiцца 10, а малодшай, Амелii, — зараз два годзiкi. Жыве сям’я Вiтко ў пасёлку Ратамка Мiнскага раёна, ва ўласным доме, пакуль недабудаваным i толькi часткова ўладкаваным. Летась сталi ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у Ждановiцкiм сельскiм Савеце. Крысцiна працуе тэхнiкам аддзела сiстэмнай iнтэграцыi на мiнскiм унiтарным прадпрыемстве «Топ Софт», а муж Андрэй — настаўнiк выяўленчага мастацтва СШ №185 г. Мiнска. Прафесiя бацькi абумовiла, дарэчы, захапленнi дзяцей музыкай i маляваннем. Наогул пра кожную з 16 сем’яў Мiншчыны, удастоеных гэтым разам ордэна Мацi, ёсць што расказаць. Коратка ж можна заўважыць, што жанчыны рознага ўзросту i розных прафесiй прадстаўляюць 11 рэгiёнаў Мiнскай вобласцi, а менавiта раёны — Мiнскi, Барысаўскi, Маладзечанскi, Валожынскi, Старадарожскi, Нясвiжскi, Пухавiцкi, Слуцкi, Чэрвеньскi, Уздзенскi i горад Жодзiна. Выхоўваецца ў сем’ях па пяцёра дзяцей, у дзвюх — шасцёра i ў адной — сямёра. На ўрачыстым прыёме ў гонар шматдзетных мацi Мiншчыны першы намеснiк старшынi аблвыканкама Леанiд КРУПЕЦ заўважыў, што ўзнагароджанне мацi, якiя дастойна выхоўваюць сваiх дзяцей, стала добрай традыцыяй. I колькасць прадстаўленых да высокай узнагароды, з кожным годам расце. Зараз на тэрыторыi Мiнскай вобласцi пражывае каля 140 тысяч сем’яў, i толькi 6,5 працэнта з iх, а менавiта каля 9 тысяч з’яўляюцца шматдзетнымi. Згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, у Мiнскай вобласцi ўжо ўзнагароджаны 1024 шматдзетныя мацi, якiя нарадзiлi i выхавалi 5 i болей дзяцей. Толькi сёлета ардэнаноснымi сталi 76 жанчын. Паводле слоў старшынi камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама, намеснiка старшынi абласнога Савета жанчын Алы МIКАЛУЦКАЙ, узнагароджаныя матулi атрымлiваюць матэрыяльную дапамогу ад мясцовых органаў улады — у памеры 5 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму, а з рэзервовага фонду аблвыканкама — у памеры 5 базавых велiчынь. Акрамя гэтага, каштоўны падарунак дораць прадпрыемствы, на якiх працуюць мацi або бацька. — Як бы добра нi клапацiлася пра сям’ю дзяржава, сям’я найперш сама павiнна паклапацiцца пра сябе, паколькi ўтрыманства недапушчальнае, — адзначае Ала Валянцiнаўна. — Калi ж добрая, трывалая сям’я, якая, скажам, апынулася ў складанай жыццёвай сiтуацыi, але не мае права на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогi, мы падтрымаем яе. Вось адзiн са свежых прыкладаў: для бараўлянскай сям’i з адным дзiцем пасля нараджэння тройнi па iнiцыятыве старшынi Мiнаблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча быў пабудаваны дом, набыты аўтамабiль «Жыгулi», бытавая тэхнiка i спартыўны iнвентар... Дарэчы, мне прыемна паведамiць, што для ажыццяўлення штогадовай каляднай акцыi «Нашы дзецi» губернатар распарадзiўся выдзелiць сёлета на падарункi дзецям грашовых сродкаў у два разы больш, чым летась...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм урачыстым прыёме ў Мiнаблвыканкаме яшчэ 16 шматдзетных матуль былi ўзнагароджаны ордэнам Мацi i атрымалi каштоўныя падарункi |
|