Удзел палiтычных партый — мiнiмальны
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
ВЫБАР БЕЛАРУСI У Беларусi працягваецца праверка дакументаў, пададзеных для рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, i рэгiстрацыя кандыдатаў. Апошнi дзень гэтага этапу перадвыбарнай кампанii — 14 снежня.Паводле слоў сакратара Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалая Лазавiка, тэрытарыяльныя i акруговыя выбарчыя камiсii правяраюць зараз адпаведнасць працэдуры вылучэння кандыдатаў патрабаванням выбарчага заканадаўства, а таксама звесткi, пададзеныя ў дэкларацыях аб даходах i маёмасцi, іншыя дакументы. Канчатковай iнфармацыяй пра канкрэтныя выпадкi адмовы ў рэгiстрацыi, пра скаргi на такiя адмовы, паводле слоў Мiкалая Лазавiка, Цэнтрвыбаркам будзе валодаць толькi ў канцы дня 14 снежня. У цэлым па рэспублiцы пададзены дакументы на рэгiстрацыю ў якасцi кандыдатаў у дэпутаты ад 24 397 прэтэндэнтаў (усяго ў краiне налiчваецца 22 658 акруг). «Удзел палiтычных партый з’яўляецца мiнiмальным. Яны вылучылi ў Саветы ўсiх узроўняў 1,2 працэнта прэтэндэнтаў ад iх агульнай колькасцi. Працоўныя калектывы вылучылi 41 працэнт. Грамадзяне шляхам збору подпiсаў — 57,8 працэнта», — адзначыў Мiкалай Лазавiк. Пры гэтым ён дадаў, што падчас мiнулых мясцовых выбараў актыўнасць палiтычных партый была значна большай. «Палiтычныя партыi вылучылi тады 3,9 працэнта кандыдатаў. Гэта ў тры разы больш, чым зараз. Думаю, да сённяшняй выбарчай кампанii апазiцыйныя партыi падышлi абсалютна дэмаралiзаваныя пасля сёлетнiх прэзiдэнцкiх выбараў. Апазіцыя перажывае ўнутраны разлад. Так, адны шукаюць адзiнага лiдара, iншыя лiчаць, што такi адзiны лiдар ужо ёсць... Такiм чынам, унутраныя праблемы ў апазiцыi на першым плане, а мясцовыя выбары за гэтым унутраным разладам для яе адсунуты на задворкi...» Каментуючы сiтуацыю з рашэннем з’езда ПКБ, якi рэкамендаваў прадстаўнiкам партыi зняць свае кандыдатуры пасля падачы дакументаў на рэгiстрацыю, Мiкалай Лазавiк адзначыў, што ў Цэнтрвыбаркаме пакуль не маюць iнфармацыi аб зняццi кандыдатур. «ПКБ вылучыла 17 чалавек. Гэта колькасць невялiкая i iх зняцце на ход выбараў не паўплывае. Хоць партыя тут, хутчэй за ўсё, спрабуе закамуфляваць свой правал у гэтай кампанii, калi яна не змагла вылучыць кандыдатаў у дэпутаты. ПКБ спрабуе выйсцi з сакрушальнага паражэння больш, на яе погляд, дастойна... Мы ўжо маем практыку, калi партыi адмаўлялiся ўдзельнiчаць у выбарах, а потым прызнавалi гэта грубай памылкай. Думаю, ПКБ наступае на тыя ж граблi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi працягваецца праверка дакументаў, пададзеных для рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, i рэгiстрацыя кандыдатаў. Апошнi дзень |
|