Кангрэс ЗША фактычна рэкамендуе ўвесцi эканамiчныя санкцыi супраць беларусаў
БЕЛТА
Кангрэс ЗША фактычна рэкамендаваў прэзiдэнту Злучаных Штатаў увесцi эканамiчныя санкцыi супраць беларускага народа па палiтычных матывах. Аб гэтым заявiў прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Андрэй Папоў, каментуючы прынятае Кангрэсам ЗША рашэнне аб падаўжэннi тэрмiну дзеяння так званага «Закона аб дэмакратыi ў Беларусi».
«Нематываваныя эканамiчныя санкцыi, калi яны будуць прыняты, удараць у першую чаргу па простых грамадзянах, што самым негатыўным чынам адаб’ецца на iмiджы ЗША ў Беларусi. Выклiкае шкадаванне тое, што Кангрэс рухаецца па старой каляiне i прадаўжае беспардонна ўмешвацца ва ўнутрыпалiтычныя працэсы ў Беларусi, адкрыта заяўляючы аб намеры фiнансаваць дзейнасць пэўных палiтычных сiл у нашай дзяржаве».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кангрэс ЗША фактычна рэкамендаваў прэзiдэнту Злучаных Штатаў увесцi эканамiчныя санкцыi супраць беларускага народа па палiтычных матывах. Аб гэтым зая
|
|