21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трэба спачатку «шышак набiць», каб потым «дроў не наламаць»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

ТЭМА ДНЯ

У Беларусi iдзе кампанiя па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У ёй бяруць удзел i маладыя людзi: яны ўваходзяць у склад выбарчых камiсiй, працуюць у iнiцыятыўных групах. Хутка стане вядома, цi шмат моладзi сярод кандыдатаў у дэпутаты. Пра перспектывы «амаладжэння» дэпутацкага корпуса расказваюць старшыня Дрыбiнскага раённага Савета дэпутатаў Барыс Гардзiйчук, старшыня Чэрнеўскага сельскага Савета Сяргей Глебка i вылучэнец кандыдатам у дэпутаты Дрыбiнскага раённага Савета Iгар Малаткоў.

— У цяперашнiм склiканнi сярэднi ўзрост дэпутата Дрыбiнскага раённага Савета — 45 гадоў, — гаворыць Барыс Гардзiйчук. — Цяпер вылучаюцца новыя дэпутаты, i я бачу, што пра свае намеры балатавацца заяўляюць ужо больш маладыя людзi. Мяркую, што сярэднi ўзрост паводле вынiкаў новых выбараў можа i паменшыцца. Савет павiнен маладзець, у гэтым — яго перспектыва.

Напрыклад, 30-гадовы Iгар Малаткоў вылучаецца ў дэпутаты ў адной з сельскiх выбарчых акруг раёна. Ён — карэнны жыхар Дрыбiна, пасля заканчэння Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта вярнуўся на радзiму, узначальвае аддзел спорту i турызму райвыканкама. Цяпер вырашыў пазмагацца за мандат дэпутата раённага Савета.

— Я ў дзяцiнстве жыў у той мясцовасцi, дзе цяпер мяркую абiрацца, — расказвае Iгар Малаткоў. — Там зараз жыве большасць людзей састарэлых, я бачу iх праблемы i ведаю, што iх хвалюе. Напрыклад, дарогi ўзiмку, медыцынскае абслугоўванне, гандаль. Праблем, пра якiя мы, пакуль маладыя, не задум-ваемся, хапае.

Iгар мяркуе, што можа разлiчваць на падтрымку выбаршчыкаў: яны добра ведаюць яго з дзяцiнства.

— Дэпутат, канешне, не мае прывiлеяў, але мае магчымасць сказаць слова за людзей, — лiчыць Iгар. — Можна прыцягнуць для вырашэння праблем iншыя службы. Дэпутату нельга быць раўнадушным, яму трэба дайсцi да кожнага, зразумець яго, дапамагчы.

Аднак як маладому чалавеку Малаткову давядзецца сябе праявiць, каб заслужыць давер людзей. Пераканаць iх, што ён прыйшоў у дэпутацтва працаваць, а не адседжвацца на гэтым месцы.

— Гэта няправiльны стэрэатып, што ў дэпутаты павiнны iсцi толькi людзi заслужаныя, вельмi вопытныя, ледзь цi не перадпенсiйнага ўзросту, таму што ў сваiм жыццi яны ўжо ўсё прайшлi, — лiчыць старшыня Дрыбiнскага раённага Савета дэпутатаў. — Наадварот! Мы павiнны сёння вiтаць моладзь, якая iмкнецца працаваць, якая неабыякава ставiцца да вясковых праблем. З прыходам маладых i жыццё пачынае вiраваць...

Праўда, робiць агаворку Гардзiйчук, людзям, якiя толькi закончылi вучобу i прыехалi працаваць, усё ж не варта адразу iсцi ў дэпутаты. Трэба, мяркуе старшыня райсавета, крыху «шышак набiць» — замацавацца на працы i набыць пэўны вопыт. Iнакш можна i «дроў наламаць».

У савецкiя часы склад Саветаў вызначаўся разнарадкамi, у якiх, акрамя жанчын, ветэранаў i прафсаюзных актывiстаў, была абавязковая i «маладая праслойка». Як правiла, трапiўшы ў дэпутаты паводле разнарадак, яна вялiкага iмпэту ў працы не выяўляла. Сам Гардзiйчук супраць усялякiх разнарадак i лiчыць, што ў дэпутаты ўсе, у тым лiку i маладыя, павiнны iсцi паводле жадання.

— Мы, людзi больш сталыя, павiнны прапагандаваць дэпутацтва сярод моладзi, — гаворыць 50-гадовы Барыс Фёдаравiч, якi i сам зноў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты. — Калi пойдуць у адпачынак усе нашы вопытныя дэпутаты, то хто зойме iх месца? Я выступаю за амаладжэнне мясцовых Саветаў. I лiчу, што трэба прыцягваць у дэпутаты маладых i перадаваць iм свой вопыт.

Адзiн з перспектыўных дэпутатаў Дрыбiнскага раёна Сяргей Глебка калiсьцi пасля вучобы кiнуў горад i прыехаў у родныя мясцiны. Пачаў працаваць у Чэрнеўскiм сельскiм Савеце: у 26 гадоў стаў дэпутатам, а ў 30 узначалiў сельскi Савет, паспяхова працуе на гэтай пасадзе ўжо чатыры гады i збiраецца абiрацца зноў.

— Быць маладым старшынёй Савета — гэта перавага! — усмiхаецца пытанню пра сталасць i маладосць Сяргей. — Любога старшыню, якому ўжо за 40, я лёгка пераганю. Да бабулi-выбаршчыцы элементарна дабягу першым. I да кiраўнiка гаспадаркi, каб вырашыць нейкае пытанне, некалькi разоў на дзень прыйду — мне гэта не цяжка. Але ёсць i недахопы ў маладосцi. Больш сталыя калегi могуць сказаць: маўляў, пачакай, малады, прытрымайся... Ёсць i такое.

Калi Сяргей стаў старшынёй сельскага Савета, ён пачаў амаладжаць свой дэпутацкi корпус: паводле яго думкi, з маладымi лягчэй знайсцi агульную мову, яны больш энергiчныя, не лянуюцца лiшнi раз абысцi сваю акругу. У Чэрнеўскiм сельскiм Савеце ў 2003 годзе было толькi два маладыя дэпутаты: сам Глебка i ўчастковы iнспектар мiлiцыi. Сяргей не стаў чакаць, калi маладыя самi пажадаюць абiрацца, а iшоў да iх i пераконваў. Пачаў са сваiх аднакласнiкаў, а скончыў сельскай iнтэлігенцыяй. Агiтаваў тых, каму давяралi вяскоўцы. Цяпер у гэтым Савеце 70 працэнтаў дэпутатаў ва ўзросце да 45 гадоў.

Праўда, каб стаць добрым дэпутатам, лiчыць Глебка, трэба пажыць сярод людзей, на галасы i падтрымку якiх ты разлiчваеш. I да 25 гадоў усё ж у дэпутацтва iсцi не варта — зусiм без жыццёвага вопыту вырашаць праблемы людзей складана.

У кожнага населенага пункта — свае вострыя пытаннi. Вёскi сапраўды старэюць, i ўвагi патрабуюць маланаселеныя i аддаленыя. А ў вялiкiх хапае маладых сем’яў, iм патрэбна перш за ўсё праца, потым дзiцячы садок i школа. Так што дэпутату ў сельскай мясцовасцi давядзецца вырашаць самыя розныя пытаннi.

У Дрыбiнскiм раёне лiчаць, што амаладжэнне дэпутацкага корпуса ў будучым адбудзецца само сабой, без штучных разнарадак. Тая ж Чэрнеўка хутка стане аграгарадком, i ёсць надзея, што сюды прыедуць жыць i працаваць маладыя людзi.

— Мы жывём у сельскагаспадарчым раёне. Цяпер палiтыка скiравана на тое, каб маладым людзям ствараць у вёсках добрыя ўмовы жыцця i працы, — гаворыць Барыс Гардзiйчук. — Калi маладыя будуць тут жыць, то прыйдуць i ў дэпутаты. У iх народзяцца новыя iдэi, свежыя думкi i сваё бачанне жыцця.

Дрыбiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi iдзе кампанiя па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У ёй бяруць удзел i маладыя людзi: яны ўваходзяць у склад выбарчых камiсiй, працуюць у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика