Пажылыя не застаюцца без падтрымкi
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
На Мiншчыне праводзiцца мэтанакiраваная работа па матэрыяльнай падтрымцы пажылых людзей. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва аказана дапамога тым, хто не мае дзяцей i блiзкiх сваякоў або пражывае асобна ад iх.
Выплаты атрымалi больш чым 3 тысячы чалавек, у тым лiку 12 iнвалiдаў i 19 удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама 14 сем’яў загiнулых воiнаў. Агульныя выдаткi склалi 182,1 мiльёна рублёў. Як паведамiлi ў Мiнскiм аблвыканкаме, з мясцовых бюджэтаў на гэтыя патрэбы было накiравана 222,6 млн рублёў. Гуманiтарную дапамогу на суму 106,2 млн рублёў атрымалi 8,8 тысячы чалавек. Дзяржаўная адрасная сацыяльная падтрымка была аказана 155 адзiнокiм пажылым людзям, на што выдаткавана 22,5 млн рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне праводзiцца мэтанакiраваная работа па матэрыяльнай падтрымцы пажылых людзей. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва аказана дапа |
|