21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няма грошай? Шукай спонсараў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Паўтара дзесятка кiламетраў на паўночны ўсход ад Мар’iнай Горкi. Кажуць, што некалi галоўнай адметнасцю гэтых мясцiн з’яўлялiся непраходныя лясы, сапраўднымi гаспадарамi якiх былi волаты-туры. Уласна кажучы, ад iх i пайшла назва самой вёскi. Прычым Турын, якi ўзгадваецца ў пiсьмовых крынiцах ужо з ХVI стагоддзя, лiчыўся адметным заўсёды. У розныя часы тут iснавалi млыны i бровар, хлебазапасны магазiн i карчма, народнае вучылiшча i царква. Вёска не была маленькай нiколi, i менавiта гэта акалiчнасць шмат у чым вызначала яе статус. Дастаткова сказаць, што вось ужо больш за 80 гадоў Турын з’яўляецца цэнтрам сельсавета, а ў будучым ён павiнен ператварыцца ў адзiн з аграгарадкоў.

Усю «спецыфiку» Турынскага сельсавета адзначаеш адразу. На яго тэрыторыi месцiцца не толькi «звычайнае» сельгаспрадпрыемства, але таксама Пухавiцкая кардонная фабрыка i ляснiцтва. Акрамя таго, ёсць тут два ФАПы i два вясковыя дамы культуры, сярэдняя школа, дзiцячы садок, школа-садок, дзве бiблiятэкi, два фiлiялы банка, а таксама некалькi крам, у тым лiку прыватных, i зноў-такi прыватнае кафэ. Амаль усе гэтыя ўстановы працуюць даўно, тым не менш менавiта апошнiм часам з’явiлiся па-сапраўднаму важкiя падставы для гаворкi аб пераменах.

— Сёння мы выйшлi на 11 стандартаў па абслугоўванню насельнiцтва, — распавядае старшыня сельскага Савета Сафiя Губар. — Кожны населены пункт мае тэлефонную сувязь, паўсюль адрамантавана вулiчнае асвятленне, заасфальтаваны вулiцы ў вёсках Шкавiлаўка, Першы Май, Калiнiна, добраўпарадкаваны могiлкi ў Турыне i Вугальцы, уведзены дадатковы рух маршрутных таксi ў вёскi Светлы Бор, Турын, Цешкава, Чырвоны Пахар, Калiнiна, Першы Май, Шкавiлаўка. Аднак найбольш адметным можна назваць iншае. У 2002 годзе ў цэнтры сельсавета ўдалося адкрыць лазню, а летась — вырашыць цi не найбольш вострую праблему з будаўнiцтвам моста праз Свiслач. Як вынiк, калi раней дарога ад двух буйнейшых населеных пунктаў, Турына i Светлага Бора, па сутнасцi складала дзесятак кiламетраў, то зараз гэта адлегласць скарацiлася ўтрая.

Пры жаданнi, пералiк можна працягваць i далей. Прычым кожны яго пункт стаў вынiкам канкрэтных просьбаў самiх вяскоўцаў, самых розных зваротаў. Але, зазначае старшыня, задаволiць некаторыя з iх не атрымалася. Адзiн з прыкладаў. Жыхары сельсавета «прыпiсаны» да Пухавiцкай бальнiцы. А дабiрацца да яе даводзiцца з перасадкай у Мар’iнай Горцы. Словам, гэта не зусiм зручна. Таму пажаданне наладзiць прамы маршрут ад сельсавета да Пухавiчаў падалося цалкам зразумелым. У рэшце рэшт, раённыя ўлады пайшлi насустрач — мiкрааўтобус выдзелiлi. Аднак праiснаваў маршрут... усяго некалькi дзён. Бо, як высветлiлася, у лепшым выпадку карысталiся iм 1—2 чалавекi. Справа аказалася нерэнтабельнай.

Другi няпросты момант — сiтуацыя з зямлёй. Жадаючых правесцi з ёй тую цi iншую аперацыю нямала, а вось «уласнага» землеўпарадчыка ў сельсавеце няма. Цi яшчэ. На думку Сафii Губар, для добраўпарадкавання населеных пунктаў прыйшлася б дарэчы касiлка для пустазелля — прынамсi, адна на раён.

I ўсё ж цi не галоўная перашкода для хуткага выканання ўсiх просьбаў — вядомае «грашовае пытанне». Праблема актуальная заўсёды. I, зразумела, не толькi для Турынскага сельсавета.

— «Лiшнiх» грошай не бывае нiколi, i нам таксама хацелася, каб iх было значна больш, — адзначае Сафiя Губар. — Аднак проста сядзець i чакаць павелiчэння фiнансавання таксама не варыянт. Многае можна зрабiць iншым шляхам — праз спонсараў. Галоўнае iх адшукаць, а хто шукае — той заўжды знаходзiць. Так, шмат якiя пытаннi жыхароў дапамагаюць зняць непасрэдна нашы СВК «Турынскi», Пухавiцкая кардонная фабрыка i Светлаборскi лясгас. А з кiмсьцi атрымалася знайсцi кантакт нават за межамi сельсавета. Скажам, рамонт школы ўдалося зрабiць дзякуючы спонсарам са сталiцы. Зноў жа школьнiкi правялi добраўпарадкаванне нашай знакамiтай крынiчкi, атрымалi за гэта больш за 2 млн рублёў па лiнii экалогii, набылi за гэтыя сродкi камп’ютар, музычнае абсталяванне i зараз ладзяць кожныя выхадныя дыскатэкi. А з будаўнiцтвам моста праз Свiслач значную падтрымку аказала абласное ўпраўленне Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

Але шукаць самастойна даводзiцца не толькi мецэнатаў. Не менш складаная задача — знайсцi «балючыя кропкi». На тэрыторыi сельсавета пражывае звыш 1400 чалавек, i ў тым лiку каля 1200 — у вёсках Турын i Светлы Бор. Аднак у цэлым па сельсавету налiчваецца 19 населеных пунктаў, 11 з якiх маюць статус малаколькасных, а 2 — аддаленых. Пры гэтым амаль палова вяскоўцаў ужо знаходзяцца на пенсii. I да таго ж значная частка мясцовых пенсiянераў або не мае ўвогуле дзяцей, цi пражывае асобна ад iх i iншых працаздольных сваякоў.

— Населеныя пункты рэгулярна наведваюць iнфармацыйныя групы з удзелам прадстаўнiкоў сацыяльнай абароны, аховы здароўя, дарожнiкаў i iншых службаў. Аднак перш-наперш даведацца аб праблемах канкрэтнага чалавека павiнен менавiта Савет, — працягвае Сафiя Губар. — Неабходна абысцi i распытаць лiтаральна кожнага, а ў гэтым плане вельмi дапамагае ўласны аўтатранспарт. Тры гады таму райвыканкам прыняў рашэнне аб выдзяленнi нам машыны «Жыгулi», i зараз пытанняў, як дабрацца да самай аддаленай вёскi, ужо няма. Да таго ж, мы ўвялi практыку падчас паездак адначасова завозiць на дом да людзей неабходныя iм дакументы — тую цi iншую даведку.

Апошнiм часам цi не самая «папулярная» просьба жыхароў сельсавета датычыцца... будаўнiцтва невялiкай царквы. Або каплiчкi. Таму, кажа Сафiя Губар, над гэтым давядзецца папрацаваць ужо заўтра. Таксама, дарэчы, як i над рамонам ФАПа, клуба, добраўпарадкаваннем вулiцы Цэнтральнай у Турыне, аднаўленнем дарогi ў вёсцы Светлы Бор, нарэшце, газiфiкацыяй. Бо газ — зусiм iншая якасць жыцця. Жыцця па «гарадскому варыянту».

А ў тым, што выкананне ўсiх гэтых планаў будзе не дарэмным, сумнявацца не выпадае. У 2008 годзе Турын павiнен стаць аграгарадком, вёска расце, i ўжо налета тут запланавана будаўнiцтва 10 новых домiкаў. Прычым у паловы з iх ужо закладзены падмуркi.

Пухавiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўтара дзесятка кiламетраў на паўночны ўсход ад Мар’iнай Горкi. Кажуць, што некалi галоўнай адметнасцю гэтых мясцiн з’яўлялiся непраходныя лясы, сапр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика