21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наведвальнiк звярнуўся з запытам...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Aнатоль МЯСНIКОЎ

БУДНI САВЕТА

Гэту сустрэчу — няхай сабе i завочную — жыхары Капыльшчыны чакалi з нецярпеннем. Па-першае, у многiх з iх «назапасiлiся» пытаннi да мясцовай улады; па-другое, яны не сумнявалiся: iхнiя праблемы «знойдуць» не толькi разуменне, але i вырашэнне. Так яно i атрымалася...

— У штодзённай рабоце з насельнiцтвам раёна i горада, — гаворыць старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, — мы пастаянна выкарыстоўваем самыя розныя формы i метады. Агульныя сходы грамадзян, выезды ў працоўныя калектывы iнфармацыйных груп, прыём наведвальнiкаў непасрэдна ў населеных пунктах даўно i надзейна занялi свае месцы ў нашай практычнай дзейнасцi. А ў апошнi час папулярнай i распаўсюджанай формай работы стала яшчэ i правядзенне «прамых лiнiй»...

— Адна з апошнiх такiх «лiнiй» па часу правядзення прайшла, наколькi нам вядома, зусiм нядаўна. На пытаннi жыхароў адказвалi, Марыя Леанiдаўна, вы асабiста. Якiм жа атрымаўся завочны дыялог?

— Мы чакалi, што размова будзе ажыўленай, зацiкаўленай i адкрытай. Насельнiцтва раёна даўно пераканалася, што так званых невырашальных пытанняў зараз няма i быць не можа, таму нашы выбаршчыкi i ўзнiмаюць праблемы, што хвалююць i непакояць iх, з упэўненасцю ў тым, што тая цi iншая справа будзе разгледжана i прынята да выканання.

— Калi ласка, больш канкрэтна...

— З 19 пытанняў, зададзеных нам падчас правядзення «прамой лiнii», палавiна датычацца функцыянавання мясцовай сiстэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Сiтуацыю, скажу шчыра, мы ведалi i раней: самi ж штодзённа сутыкаемся з гэтымi праблемамi.

Сёння людзi сталi зусiм не абыякавымi не толькi да сваiх, уласных праблем i пытанняў, але i да грамадскiх, так бы мовiць — агульных. Ужо мала хто «не звяртае» ўвагi на грубасць цi абыякавасць работнiкаў гандлю, цi, скажам, на нядобраўпарадкаванасць прыпынку грамадскага транспарту, адсутнасць вулiчнага асвятлення... Вось i падчас «прамой лiнii» капылянiн Сяргей Адамавiч Камароўскi паведамiў, што сёлета пры пракладцы водаправода на вулiцы Тупiковай было парушана яе добраўпарадкаванне, што, натуральна ж, стварыла шмат нязручнасцяў мясцовым жыхарам. Таксама жыхары Капыля Т. Зянько i Г. Астапчык паскардзiлiся на дрэнны стан адпаведна вулiц Рамашкi i 2-й Заазёрнай. Iхнiя скаргi я асабiста ўзяла на кантроль. Разам з начальнiкам унiтарнага прадпрыемства «Капыльская ЖКГ» Г. Карэевым правялi абследаванне названых вулiц i ўстанавiлi, што заяўнiкi маюць рацыю: на вулiцах зусiм дрэннае дарожнае пакрыццё, асфальт у многiх месцах разбiты, шмат ямак... I ўжо праз дзень-другi туды накiраваўся грэйдэр, якi выраўнаваў дарогi, завезена i ўкладзена таксама 75 тон гравiю. Добраўпарадкаванне гэтых i iншых вулiц раённага цэнтра будзе прадоўжана вясной наступнага года, для чаго ў раённым бюджэце-2007 выдзелены значныя фiнансавыя сродкi...

Яшчэ прыклад. Жыхары вулiцы iмя 50-годдзя БССР М. Була, Т. Шалянкова i I. Була паскардзiлiся на нездавальняючы стан каналiзацыйнай сiстэмы ў дамах, у якiх яны жывуць, а таксама на адсутнасць у iх гарачай вады. Неадкладна i дасканала вывучыўшы сутнасць праблемы, мы таксама маем намер вырашыць яе ў самы блiжэйшы час.

— Марыя Леанiдаўна! Вы шмат гадоў працуеце ўжо з наказамi выбаршчыкаў. Ведаеце жыццё, праблемы невялiкага горада i сельскай мясцовасцi, як кажуць, не па чутках, а па рэальнаму становiшчу. Якiя пытаннi маюць хранiчны характар, якiя з iх своечасова не вырашаюцца з-за недахопу сродкаў, магчымасцяў, матэрыялаў?..

— Адна з галоўных, цяжка вырашальных праблем сёння — тэлефанiзацыя населеных пунктаў раёна. Ведаю, што гэта пытанне хвалюе нашых калег i ў iншых рэгiёнах рэспублiкi. Новыя магутнасцi на АТС уводзяцца марудна, таму мы разам з сувязiстамi ў вялiкiм даўгу перад насельнiцтвам. Па сутнасцi тое ж можна сказаць i пра добраўпарадкаванне вулiц i дарог...

Яшчэ тры—чатыры гады таму шмат нараканняў ад грамадзян было на нерэгулярны рух грамадскага транспарту па тэрыторыi раёна i неўпарадкаванасць, а то i адсутнасць прыпынкаў гэтага транспарту, дрэнны стан сельскiх могiлак, агароджаў вулiц, проста непрыстойны выгляд звалак смецця... Раённы Савет дэпутатаў карэнным чынам перагледзеў адносiны да гэтых важных пытанняў. Разуменне i вялiкую падтрымку мы знайшлi тады ў кiраўнiкоў раённага выканаўчага камiтэта на чале з Мiхаiлам Тарасавiчам Бодай, заклiкалi да большай актыўнасцi самiх дэпутатаў i наш актыў непасрэдна на месцах, устанавiлi цесныя кантакты з кiраўнiкамi i спецыялiстамi сельскагаспадарчых калектываў Капыльшчыны. I справа, што называецца, палепшылася. Сёння людзi, якiя не былi на тэрыторыi раёна тры—пяць гадоў, нашы населеныя пункты проста не пазнаюць. Прычым лiквiдаваны не толькi пералiчаныя вышэй непарадкi i няўвязкi, што былi характэрныя для многiх вёсак i населеных пунктаў, але i адноўлены многiя памяшканнi i збудаваннi, знесены старыя, трухлявыя хаты, хлявы, павецi i iнш., якiя, вядома ж, не ўпрыгожвалi нашу Капыльшчыну. У гэтым накiрунку будзем працаваць i надалей. Мы памяталi, памятаем i будзем памятаць аб тым, што наша дзяржава працуе i дзейнiчае для чалавека! Яго праблемы i запатрабаваннi па-ранейшаму будуць на першым плане.

Капыльскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту сустрэчу — няхай сабе i завочную — жыхары Капыльшчыны чакалi з нецярпеннем. Па-першае, у многiх з iх «назапасiлiся» пытаннi да мясцовай улады; па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика