Арганізуй нас, старшыня!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Адам Ташлiковiч кiруе Лепельскiм сельскiм Саветам аднайменнага раёна Вiцебскай вобласцi з 1998 года. I калi, акрамя добрай парады, як прадстаўнiк мясцовай улады нiчым дапамагчы канкрэтнаму чалавеку не можа, адчувае сябе няёмка, але ж з любой, нават самай складанай сiтуацыi стараецца знайсцi выйсце. Дзе б мы нi знаходзiлiся, да яго перыядычна падыходзiлi мясцовыя жыхары, расказвалi аб сваiх праблемах. I заўсёды ён паважлiва размаўляў з людзьмi, запiсваў iх скаргi. У самыя цяжкiя для адзiнокiх вяскоўцаў зiмовыя месяцы старшыня разам са спецыялiстамi асабiста прыязджае да адзiнокiх вяскоўцаў i цiкавiцца, чым канкрэтна трэба дапамагчы. Гэта традыцыя. Адзiнока пражываючых на тэрыторыi Савета — 24, амаль усе жанчыны. Ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны засталося ў жывых толькi 13. Усiх пенсiянераў, каму за 80 гадоў, замацавалi за органамi сацыяльнай абароны.
«Фронт» штодзённай працы старшынi — гэта 42 населеныя пункты, 3200 чалавек. Ёсць дзве вёскi — Сяргееўшчына i Шунты, дзе ўсё насельнiцтва — па аднаму чалавеку. Адзiн з iх, дарэчы, яшчэ працуе, атрымаў дом у спадчыну, ды i жыве там. Вёсак з насельнiцтвам да 15 чалавек — больш за дзесяць. Але аўталаўка (у сельсавеце працуюць i 16 стацыянарных магазiнаў), паводле слоў старшынi, ходзiць спраўна строга па графiку, туды, куды трэба, у тым лiку ў самыя аддаленыя i маленькiя вёсачкi. Затое з правадной тэлефоннай сувяззю там праблема. Добра, што цяпер у раёне актыўна развiваецца сотавая. Дарэчы, калi зайшлi з Адамам Васiльевiчам у ФАП вёскi Вялiкi Поўсвiж, бабулька (на здымку) папрасiла дапамагчы ёй з тэлефанiзацыяй. Пры гэтым яна i ўявiць сабе не можа, як тэхнiчна складана правесцi канкрэтна ў яе хату кабель. Да таго ж, ёй трэба будзе аплацiць работу сувязiстаў. Нагадаў старшынi аб праблеме асвятлення. «Добра, што грошы на гэтыя мэты ў апошнi час у нас ёсць, — расказвае Адам Васiльевiч. — Канешне, асвятленне вулiц — справа дарагая: толькi ў мiнулым годзе на гэта затрачана мiльёнаў 14. У зiмовы перыяд на асвятленне iдзе каля 3,5 мiльёна ў месяц. 265 лiхтароў у нас...». «Штогод мы збiраем 25—28 мiльёнаў падаткаў, — расказвае Адам Васiльевiч. — Канешне, на ўсё грошай не хапае. На тое ж добраўпарадкаванне. Але ж i ад самiх вясковых жыхароў шмат што залежыць. Тая ж чысцiня ў двары i за агароджай. Я сам родам з Украiны, з рэгiёна, што на мяжы з Беларуссю. У нас там народ заўсёды ўважлiва сачыў за парадкам на зямлi. А зараз, калi з некаторымi размаўляю на гэту тэму, адказваюць: ты ж — старшыня, вось i арганiзуй нас, каб у парадак усё прывялi. Дзiўна, што i дзецi не iмкнуцца дапамагчы сваiм бацькам, бабулям!» Цiкаўлюся, цi шмат на падуладнай яму тэрыторыi прыватных гаспадарак. Адзначае, што маладыя сем’i ў лепшым выпадку трымаюць курэй, парсючка. А вось колькасць буйной жывёлы штогод памяншаецца. Старым даглядаць карову здароўе не дазваляе, а моладзь лепш малако ў краме купiць. Таму i здача малака ад прыватнiкаў у сельсавеце памяншаецца. Успомнiў старшыня словы аднаго вяскоўца, якi працуе механiзатарам: «Калi сыходзiш на працу ў 8 ранiцы, а прыходзiш пасля 10 вечара, нiякiя хатнiя справы не хочацца рабiць, не кажучы ўжо пра клопат аб скацiне. Калi б давалi мне дадатковы выхадны, можа, сур’ёзна заняўся б развiццём уласнай сялянскай гаспадаркi, а так...». Зiмой нават у самы люты мароз мясцовае насельнiцтва не мерзне. Кватэры ў аграгарадку Вялiкi Поўсвiж саграваюцца дзякуючы старанням жыллёва- камунальнай гаспадаркi «Лепель», а ўсе хаты ўлады стараюцца своечасова забяспечыць дровамi... — Мы вызначылi прыкладна 100 дамоў, дзе нiхто не жыве, — сказаў старшыня. — Каб не ўзнiкала юрыдычных праблем, шукаем усiх сваякоў. Работу гэту дапамагаюць ажыццяўляць старэйшыны, дэпутаты. Добра, што фiнансуецца яна з абласнога бюджэту. На лiквiдацыю кожнага дома выдзяляецца прыкладна па 600 тысяч рублёў. Дазваляем вяскоўцам, калi iм трэба, браць удзел у разборы даху i г.д. i забiраць будаўнiчыя матэрыялы сабе. Мелiяратары, каб знесцi фундаменты, выдзяляюць бульдозеры. Вельмi зручна супрацоўнiчаць са спецыялiстамi МНС: пажарныя лiтаральна за адзiн дзень выконваюць усе неабходныя работы. Дамоў 20 мы ўжо разабралi... Гаворачы аб перспектыве работы сельскiх Саветаў, старшыня спадзяецца, што паўнамоцтваў у iх будзе больш. Ды i супрацоўнiкаў, бо зараз у штаце — толькi старшыня, сакратар, ды бухгалтар. Нагрузка вялiкая, а што рабiць, калi нехта з iх захварэе? Уласнага механiзаванага звяна пакуль што няма. Але ж ёсць план яго стварэння на базе льнозавода, дзе маецца тэхнiка. Што датычыцца дарог, старшыня ўпэўнены, што няма такiх дарог, па якiх нельга праехаць, галоўнае — разабрацца i замацаваць iх за рознымi арганiзацыямi, што i робiцца ў Савеце. Дэпутат Лепельскага сельскага Савета Кацярына Iваненка працуе начальнiкам аддзялення паштовай сувязi ў аграгарадку Вялiкi Поўсвiж. Раней Кацярына Мiкалаеўна працавала iнжынерам па ахове працы ў мясцовай гаспадарцы «Лепельскае», жыве ў Малым Поўсвiжы. Муж — вартаўнiк у гаспадарцы. Выхоўваюць дваiх дачок: старэйшай Настассi — 17, а малодшай Палiне — толькi 4 гады. Безумоўна, службовая пасада дае магчымасць сустракацца з вяскоўцамi i на рабоце. Прыходзяць аплацiць нешта, газету выпiсаць i г.д. Расказваюць аб тым, што хвалюе. «Яна ў нас i падаткi дапамагае збiраць, i iнфармацыйную работу сярод насельнiцтва праводзiць», — гаворыць аб Кацярыне Iваненка старшыня Савета. 4 паштальёны абслугоўваюць 12 вёсак. Азярцы адсюль — каля 10 кiламетраў, да Зялёнага Вострава — 7 км. Каб дабрацца да кожнага, калi надвор’е дазваляе, едуць паштальёны на веласiпедах, i ў дождж, i ў мароз стараюцца супрацоўнiкi пошты своечасова даставiць вяскоўцам лiсты, газеты... А хто жадае, прама на пошце можа скарыстацца Iнтэрнэтам. Кацярына Мiкалаеўна адзначае, што гэты параўнальна новы вiд паслуг вельмi запатрабаваны моладдзю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адам Ташлiковiч кiруе Лепельскiм сельскiм Саветам аднайменнага раёна Вiцебскай вобласцi з 1998 года. I калi, акрамя добрай парады, як прадстаўнiк мясц |
|