Квiтней, мой сад!Анталогiя беларускай песнi «Жыццё маё песняй спавiта», — выказаўся ў адным з вершаў Iван Цiтавец. I гэта сапраўды так. У яго вершаў шчаслiвы лёс. Большасць iх пакладзена на музыку. Анатоль Багатыроў i Iгар Лучанок, Леанiд Захлеўны i Уладзiмiр Будны, Валянцiна Сярых i Алег Чыркун, Якаў Навуменка i Мiкола Яцкоў звярталiся да твораў паэта. Ён выдаў зборнiкi песень «Ёсць любоў у мяне...» (1999) i «Квiтней, Беларусь!» (2005). Больш за паўдзесятка з iх друкавалiся ў «Звяздзе». У сярэдзiне мiнулага дзесяцiгоддзя разам з Мiколам Алешкам паэт напiсаў меладычную песню «Квiтней, мой сад!». Летась яна ўвайшла ў рэпертуар папулярнага ансамбля «Бяседа». Мiхась ШАВЫРКIН. Словы Iвана ЦIТАЎЦА Музыка Мiколы АЛЕШКI Вечар над зямлёй Зоркамi блiшчыць, А ў душы маёй Музыка гучыць. Дзякуй салаўю — Ён пяе са мной Пра вясну маю Ў садзе над ракой. Прыпеў: Ты квiтней, мой сад, Белым вэлюмам. Як любоў мая — Зорным вечарам. Без любовi той Не звiнiць струна — Песня дарагой Стала мне яна. Прыбiрае сад Шчырая вясна. Вёснаў будзе шмат, А любоў адна. Прыпеў. Светлая любоў Музыка мая. Праз вiры гадоў З ёю крочу я. Дзякуй салаўю — Ён пяе са мной Пра вясну маю Ў садзе над ракой. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Жыццё маё песняй спавiта», — выказаўся ў адным з вершаў Iван Цiтавец. I гэта сапраўды так. У яго вершаў шчаслiвы лёс |
|