21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мне так хочацца, каб свяцiлiся вокны...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асабiстае

Добры дзень, паважаная сяброўка «Звязда». Так, сапраўды сяброўка, бо да цябе звяртаюцца чытачы з усiмi сваiмi жыццёвымi непаладкамi. Ты i паспачуваеш, i дасi добрую параду, i дапаможаш у цяжкую хвiлiну.

Вось i я, твая чытачка, вырашыла звярнуцца па дапамогу. Да цябе i да ўсiх чытачоў. А бяда мая — у маёй адзiноце. Ужо шэсць гадоў як я засталася ўдавой. Муж памёр раптоўна. Я засталася з двума сынамi. Спачатку было, як кажуць, свежае гора. Трэба было паднiмаць дзяцей, вучыць, адпраўляць iх у жыццёвую дарогу. Старэйшы сын заканчваў служыць у армii. Малодшаму было адзiнаццаць гадоў. За паўсядзённымi клопатамi я не звяртала ўвагi на сябе. Клапацiлася пра дзяцей i думала, што мая сям’я будзе са мной заўсёды. I для таго, каб звярнуць увагу на другога мужчыну, у мяне не было нават i думкi. Хоць старэйшы сын быў за мяне мудрэйшы. Праз гады два пасля смерцi бацькi ён мне сказаў: «Мама, ты яшчэ маладая, выходзь замуж. Усё жыццё мы ж з табой не будзем. Знойдзем свае дарогi, раз’едземся, застанешся адна». Але i тады я не звярнула ўвагi на яго словы. Не паверыла, што так можа скласцiся мой лёс, што я сапраўды застануся адна ў сваёй трохпакаёвай кватэры. Але на самай справе так яно i здарылася. Старэйшы сын ажанiўся i паехаў жыць у iншы горад. Малодшы закончыў школу i таксама паехаў вучыцца далей. Я ж засталася адна. Адна, сам-насам са сваёй адзiнотай i смуткам. Хаджу на працу, i праца мне здаецца раем. Бо там я не адна, там мае сяброўкi па працы, там працоўныя клопаты. Але заканчваецца рабочы дзень i ўсе спяшаюцца дадому. Бо там чакаюць сем’i, iх любыя i каханыя. А мне спяшацца няма куды, мяне нiхто не чакае. I ў гэтыя цёмныя вечары вокны маёй кватэры стаяць цёмныя i журботныя...

Ведаю, што ёсць адзiнокiя i добрыя мужчыны, якiм таксама сумна i адзiнока ў гэтым жыццi. I я, адзiнокая жанчына, звяртаюся да чытачоў сваёй газеты з надзеяй на будучыню. I звяртаюся ў першую чаргу да чытачоў моцнай палавiны. Дзе ты? Добры, адзiны, ласкавы! Калi табе сумна i адзiнока — адгукнiся. Мне 50 гадоў. Адукацыя сярэдняя. Ведаю: паспачуваюць толькi тыя, хто зведаў смак адзiноты. Пiшыце, я буду чакаць: 222340 г. Валожын, да запатрабавання п/п МС 1573168. Адрас i тэлефон у рэдакцыi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, паважаная сяброўка «Звязда». Так, сапраўды сяброўка, бо да цябе звяртаюцца чытачы з усiмi сваiмi жыццёвымi непаладкамi. Ты i паспачуваеш,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика