21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiтаратурная анкета «Звязды»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Трэба знайсцi сiлы пiсаць нават тады, калi здаецца, што гэта ўжо нiкому не трэба...»

1. Якой вам бачыцца будучыня беларускай лiтаратуры?

2. Хто, на ваш погляд, вызначае сёння аблiчча беларускай лiтаратуры: у прозе, у паэзii, у драматургii, у лiтаратурнай крытыцы?

3. Хто ён, герой нашага часу — з пункту гледжання пiсьменнiка?

Нiна ШКЛЯРАВА, паэтка, г. Гомель:

1. Будучае беларускай лiтаратуры бачыцца мне ў яднаннi ўсiх творчых сiл Беларусi, у iх запатрабаванасцi як на сваёй Радзiме, так i за яе межамi. Без падтрымкi дзяржавы тут не абысцiся.

...Уяўляю заўтрашнi дзень: iду па гораду — i ў любым газетным кiёску магу купiць «ЛiМ», «Краязнаўчую газету», часопiс «Роднае слова»... А ў гэты час па радыё i тэлебачанню, ва ўсiх перыядычных выданнях праводзяцца лiтаратурныя конкурсы i чытаннi. I галоўнае — выдаюцца кнiгi. Сам пiсьменнiк iдзе ў народ, робiць прэзентацыю i сваiмi вачамi бачыць, наколькi зацiкавiлiся яго творам людзi.

Асабiста я веру, што беларуская лiтаратура калi-небудзь стане адкрыццём для цэлага свету — як i наша беларуская мова, якая не згубiла сваёй повязi з iншымi славянскiмi мовамi. Думаю, што на аснове беларускай лiтаратуры адбудзецца адраджэнне шматвяковай славянскай гiсторыi i культуры.

2—3. Аблiчча беларускай лiтаратуры зараз вызначаюць тыя пiсьменнiкi, якiя клапоцяцца аб вартасцях сваiх твораў, а не толькi аб уладжваннi свайго дабрабыту. Хоць гэта таксама важна, але ж не важней за ўласную годнасць!

Трэба знайсцi ў сабе сiлы пiсаць нават тады, калi здаецца, што гэта нiкому ўжо не трэба. Пiсаць — i клапацiцца аб узроўнi напiсанага. Таму што твае творы — перш за ўсё адлюстраванне тваёй душы i твайго таленту. У гэтым сэнсе я схiляюся перад паэзiяй Анатоля Грачанiкава, Анатоля Сыса, Яўгенii Янiшчыц, Рыгора Барадулiна, Мiколы Мятлiцкага, Раiсы Баравiковай, Алеся Разанава, Таiсы Бондар...

На скрыжаваннi дзвюх культур — беларускай i рускай — расце цiкавасць людзей да беларускай мовы. Бо на ёй годна i велiчна гучаць пераклады з любой мовы свету, у тым лiку i са старарускай мовы. Напрыклад, «Слова пра паход Iгаравы». Новымi, незвычайнымi гранямi пералiваюцца на мове Купалы i Коласа вершы нашых рускамоўных аўтараў Фелiкса Мыслiцкага, Iвана Бiсева, Алены Агiнай, Алега Ананьева, iншых.

З празаiкаў мне даспадобы творы Уладзiмiра Караткевiча, Мiхася Стральцова, Iвана Шамякiна; гiстарычныя раманы Вольгi Iпатавай i проза Генрыха Далiдовiча, а таксама кнiга «На мяжы» нашага земляка Уладзiмiра Гаўрыловiча.

Драматургiю ведаю горш. Маё пакаленне вернае Андрэю Макаёнку. Ходзiм у Гомельскi драматычны тэатр i на прэзентацыi Васiля Ткачова. Цiкавы для мяне i малады творца Андрэй Курэйчык, i больш сталыя сцэнарысты i драматургi Аляксей Дудараў, Георгiй Марчук, Сяргей Трахiмёнак.

Крытыка, на жаль, адстае. Часта можна сустрэць артыкулы Алеся Марцiновiча i Алеся Карлюкевiча. Слушна выступае на старонках газет i часопiсаў пiсьменнiк Юрый Фатнеў. Кранае разважлiвая публiцыстыка Яўгена Каршукова... Але ўсё ж па-за ўвагай iншы раз застаюцца значныя з’явы ў беларускай лiтаратуры — напрыклад, кнiга паэзii «Ксты» Рыгора Барадулiна, а таксама навiнкi выдавецтваў. Лiчу, што абыякавасць да творчасцi пiсьменнiка, яго незапатрабаванасць губiць не толькi творчасць, але i самога аўтара як асобу... Таму i ствараецца ўражанне, што галоўны герой нашага часу — гэта народ, што, як зацюканы апостал, пераходзiць з аднаго твора ў другi ў пошуках... самога сябе.

Галоўным героем, па майму глыбокаму перакананню, павiнна быць Радзiма, родная зямля — як гэта i вядзецца спрадвеку. I вядома, чалавек з усiмi сваiмi слабасцямi, якi годна жыве на сваёй зямлi, любiць яе i не замiнае дарогу iншым.

Хай мастак усiм малюе неба,

Хай мой верш да неба даляцiць,

Хай святар памолiцца як трэба,

Хай пачуе Бог, каб з намi быць.

Падрыхтавала Таццяна ПАДАЛЯК.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Трэба знайсцi сiлы пiсаць нават тады, калi здаецца, што гэта ўжо нiкому не трэба...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика